- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Лексікаграфія
Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў розных тыпаў.
Збіранне матэрыялу, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэнне іх тыпаў, структуры слоўнікавага артыкула, распрацоўкі сістэмы памет, тлумачэнне семантыкі слоў.
Слоўнікі
Лінгвістычныя – тлумачаць значэнне слоў, іх паходжанне, напісанне, вымаўленне, асаблівасці ўжывання, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. |
Энцыклапедычныя – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі |
|
Этымалагічныя, гістарычныя, тэр-міналагічныя, марфемныя, фразеа-лагічныя, перакладныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тлума-чальныя, слоўнікі эпітэтаў і іншыя. |
Універсальныя (агуль-ныя) – змяшчаюць сіс-тэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей (“Беларуская Савецкая Энцыклапе-дыя” (т.1-12) |
Галіновыя – змяш-чаюць сістэматы-заваныя звесткі з пэўнай галіны ведаў і практычнай дзей-насці людзей (“Эн-цыклапедыя прыро-ды Беларусі») |
Сістэма часцін мовы
Знамянальныя часціны мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, займеннік, прыслоўе |
Службовыя часціны мовы: прыназоўнік, злучнік, часціца. |
Выклічнік, гукапераймальныя словы |
|
|
Выражаюць пачуцці, розныя волевыяўленні, але не называюць іх ці перадаюць з дапамогай моўных сродкаў розныя гукавыя з’явы |
Сістэма часцін мовы знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Многія лінгвісты разглядаюць безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы як асобныя часціны мовы. Няма адной думкі ў вучоных і адносна класіфікацыі дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Напр., Шанскі Н.М., Ціханаў А.Н. разглядаюць іх як асобныя часціны мовы, а не формы дзеясловаў.
Назоўнік
Назоўнік – знамянальная часціна мовы, якая абазначае прадмет і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць назвы асоб, жывых істот, прадметаў, дрэў і раслін, з’яў прыроды, з’яў грамадскага жыцця, апрадмечаныя якасці, дзеянне, стан.
У сказе назоўнікі выступаюць у ролі дзейніка або дапаўнення, могуць быць выказ-нікам, недапасаваным азначэннем, акалічнасцю: Мая Айчына – поле, нівы, над Неманам зялены гай.
У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўленыя і неадушаўленыя, асабовыя і неасабовыя, зборныя і рэчыўныя.
Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў прыроды, абстрактныя паняцці: настаўніца, кошык, ваверка і інш.
Уласныя назоўнікі - індывідуальныя назвы людзей, жывел, прадметаў нежывой прыроды. Уласныя назвы звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, некаторыя могуць ужывацца і ў форме множнага ліку, хоць і абазначаюць адзінкавыя прадметы: Баранавічы, Карпаты.
Існуе пэўная сувязь паміж уласнымі і агульнымі назоўнікамі: уласныя назоўнікі могуць стаць агульнымі: Рэнтген (прозвішча) – рэнтген (адзінка вымярэння., а агульныя - уласнымі: бусел (птушка) - Бусел (прозвішча).
Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці, некаторыя дзеянні, стан, час, грамадскія падзеі, калі яны ўспрымаюцца як канкрэтныя: дуб, адказ, сход, перапынак.
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, пачуцці, псіхічныя працэсы, стан, уласцівасці: адвага, воля, геройства і інш. У большасці выпадкаў яны ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку, толькі асобным з іх уласціва форма множнага ліку, каі яны набываюць канкрэтнасць: думкі, разважанні, радасці.
Асабовыя назоўнікі – адушаўленыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці, па роду дзейнасці,па сваяцкіх адносінах, па месцы жыхарства, розных якасцях: беларус, вясковец, патрыет.
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў, як адно цэлае: сучча, каменне, студэнцтва. Зборныя назоўнікі не маюць формы множнага ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, а ўтвараюць спалучэнні з няпэўна-колькаснымі словамі шмат, многа, мала. Зборным назоўнікам уласцівы спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы –ств- (-цтв-), -нік, -няк, -ін- і інш.: ельнік, садавіна, карэнне.
Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу (хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, тканін, сельскагаспадарчых культур: воцат, авес, шоўк. Рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі адзіночнага або множнага ліку: проса, масла, духі, крупы, не паддаюцца лічэнню, спалучаюцца з адзінкамі вымярэння вагі, даўжыні, аб’ему: тры грамы солі, пяць метраў шоўку.