Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Займеннік

Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі.

Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі).

У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словытвае (выказнік). Пісаць вучыся сам (акалічнасць).

Правапіс займеннікаў.

  1. Займеннікі з прыназоўнікамі пішуцца заўседы асобна: з імі.

  2. Прыстаўка ні- з адмоўнымі займеннікамі пішацца разам, калі яны ўжываюцца без прыназоўніка: нікога. Калі пасля часціцы ні стаіць прыназоўнік, то ўвесь выраз пішацца ў тры словы: ні з чым.

  3. Няпэўныя займеннікі з суфіксам –небудзь і прыстаўкай абы- пішуцца праз злучок: што-небудзь, абы-хто.

  4. З постфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: кагосьці.

  5. У злучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як не пішацца асобна і ў склад

займенніка не ўваходзіць. У злучэннях ніхто іншы не; нішто іншае не ні пішацца разам: Прычынай пажару стала не што іншае, як маланка. Ніхто іншы яго не цікавіў.

Прыслоўе

Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета: сабраліся хутка (прымета дзеяння), вельмі здольны (прымета якасці), сцежка дахаты (прымета прадмета).

Нязменнасць – характэрная асаблівасць прыслоўяў. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не ўтвараюць форм роду і ліку. Аднак прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання. Некаторыя з іх маюць формы ацэнкі і меры якасці.

У сказе прыслоўі выступаюць у ролі акалічнасці, недапасаванага азначэння: Слова наша лятае далека. Чулася размова па-нямецку. Субстантывіруючыся, прыслоўі могуць быць дзейнікамі, прыдыткамі, дапаўненнямі, акалічнасцямі: Ваша заўтра залежыць ад Вас саміх.

Ступені параўнання прыслоўяў.

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Утваральная аснова якас-нага прыслоўя + суфікс –ей

(-эй,-ай):

Весела – весялей, але:

Мала – менш, многа –больш, дрэнна – горш, добра - лепш

Прыстаўка най- + прос-тая форма вышэйшай ступені параўнання:

Весела - найвесялей

Складаная форма

Больш (болей), менш (меней) + якаснае прыслоўе:

Весела – больш весела

1. Найбольш, найменш + прыслоўе: весела - найбольш весела;

2. Простая форма вышэйшай ступені + за ўсе (за ўсіх): весела – весялей за ўсіх