Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать
  1. Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма

Сінтаксіс -

раздзел мовазнаўства, які вывучае словазлучэнні і сказы.

Марфалогія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму часцін мовы.

Лексікалогія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (лексіку).

Словаўтварэнне-

раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.

Марфеміка -

раздзел мовазнаўства, які даследуе марфемы.

Фанетыка -

раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, склад і націск.

Арфаграфія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.

Арфаэпія -

раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

Графіка -

раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў.

Мова – універсальная, поліфункцыянальная знакавая сістэма, якая склалася гістарычна разам з узнікненнем і развіццем грамадства і абслугоўвае патрэбы камунікацыі.

Мова складаецца з адзінак, паміж якімі існуюць адносіны ўзаемаабумоўленасці і падпарадкавання. Асноўныя адзінкі мовы - гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.

Асноўныя функцыі мовы:

  1. Інфармацыйная.

  2. Камунікатыўная.

  3. Кагнітыўная (мова як сродак зносін).

4. Метамоўная (мова як сродак ідэнтыфікацыі).

5. Эматыўная.

  1. Агітацыйная.

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы

Беларуская мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць тры групы:

Усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы;

Заходнеславянскую: польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мовы;

Паўдневаславянскую: балгарская, сербскахарвацкая, македонская, славенская мовы.

Тры славянскія моўныя групы склаліся гістарычна. Назвы “усходне-, заходне-, паўдневаславянскія мовы” адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню - тэрыторыі, якую засяляюць носьбіты гэтых моў. Славянскія моўныя групы выдзяляюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.

Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы

Выдзяленне славян з агульнаеўрапейскага адзінства адбылося да пачатку III тысячагоддзя да нашай эры. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскаю; у навуцы есць і другая назва - агульнаславянская мова-аснова. Зразумела, у гэтай мове адбываліся агульныя працэсы па ўсей тэрыторыі, дзе жылі славяне; з другога боку, у ей былі дыялектныя адрозненні.

У VI ст. нашай эры наступіў канец агульнаславянскай эпохі і пачынаецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянскай (старажытнарускай ці старарускай) мовы, якая захавала ад агульнаславянскай асновы асаблівасці граматычнага ладу, фанетычнай сістэмы, лексічнага фонду. Ва ўсходнеславянскай мове адбываюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўдневых славян, адначасова – працэсы і змяненні, вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары ва ўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна адрозніваецца ад паўднева- і заходнеславянскіх моў. Напрыклад:

  1. Гук ж на месцы *дй(*dj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, украінскай, рускай мовах, жд – у балгарскай, дз – у польскай.

*садйа – бел. сажа, балг. сажда, польск. sadza

  1. Гук ч на месцы *тй(*tj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, рускай, украінскай мовах, щ – балгарскай, ц(с) – у польскай.

*светйа – бел. свеч(к)а, балг. свещ, польск. swieca

  1. Поўнагалосныя спалучэнні ва ўсходнеславянскай мове, адпаведна – у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; няпоўнагалосныя – у паўдневаславянскіх і заходнеславянскіх мовах. Поўнагалосныя спалучэнні ў беларускай мове ў выніку фанетычных змяненняў атрымалі гучанне: ара (гарадскі), аро (варожыць), ора (горад), ала (галава), ола (холад), ало (малоць), ера (перад), ярэ (бярэзнік), яро (бяроза).