- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
Сучасная беларуская літаратурная мова прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і называюцца спрадвечна беларускімі, бо яны існуюць у беларускай мове даўно, спрадвеку, дасталіся з іншых моў. Названыя групы слоў можна паказаць на схеме:
Лексіка беларускай мовы |
||||
Спрадвечна беларуская лексіка |
Запазычаная лексіка |
|||
Агульнаславянскія словы |
Усходнесла-вянскія словы |
Уласнабеларус-кія словы |
Са славян-скіх моў |
З неславянскіх моў |
Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх, заходніх і паўдневых славянскіх плямен і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў, напрыклад: бор, лес, дуб, ячмень, салавей, месяц, ноч, год, вялікі, адзін, зіма і інш.
Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI-XIV ст. і з’яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўдневых славян: галка, каршун, кошка, буры, зоркі, цемны, харошы, сягоння, пасля, цяпер і шмат іншых.
Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIV ст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранеў: адкуль, адпачываць, жыхар, зломак, каліва, араты, спадчына, дапаможнік, навучэнец і г.д.
Запазычаныя словы
Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове есць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі ў беларускую мову рознымі шляхамі і ў розны час пры гандлева- эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі народамі і краінамі.
Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў беларускую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы – рускую, польскую або ўкраінскую.
Адрозніваюць 2 тыпы запазычванняў: 1) з блізкароднасных славянскіх моў і 2) з неславянскіх моў.
Славянскія запазычванні: з польскай (слодыч, маентак, тлусты) і праз польскую з нямецкай (ганак, гетман, дрот, гвалт); з рускай (аплот, ачаг, зводка, подзвіг), з украінскай (варэнікі, хлебароб) і праз украінскую з цюркскіх (кавун, гайдамак).
Неславянскія запазычванні: з літоўскай: венцер, гірса, клуня, лоўж; з грэчаскай: аксаміт, арыфметыка, космас, кіт, кедр; з лацінскай: алей, апарат, аратар, водар, акт; з іспанскай: кафетэрый, каньен і г.д.
Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў: цывілізацыя, сацыялізм, партыя, мітынг, банк і г.д.
Асноўныя прыметы запазычаных слоў:
-
наяўнасць у слове ф: фарба, шафа;
-
пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, ода, опера;
-
спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема;
-
спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет;
-
спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт;
-
цвердасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнд, дыван;
-
прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, дэгазацыя;
-
суфіксы –ізм(-ызм), іст(-ыст), -ір(-ыр): сацыялізм, капіраваць.