Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Асноўныя функцыі мовы.

У жыцці чалавека, грамадства мова выконвае надзвычай важную ролю. З дапамогай мовы адбываецца працоўная, эканамічная, палітычная дзейнасць. Праз мову чалавек пазнае сябе і Сусвет, перадаюцца духойныя і матэрыяльныя здабыткі чалавецтва. Мова – састаўная частка духоўнай культуры чалавека і народа. Па тым, як чалавек валодае мовай, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, ўнутраны свет. Пад функцыямі мовы разумеюць яе прызначэнне, тую ролю, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Галоўная, зыходная функцыя мовы – камунікатыўная. Мова ўзнікла з пільнай патрэбы зносін чалавека з чалавекам. Мова есць “найважнейшы сродак зносін”, бо менавіта праз мову (у параўнанні з іншымі сродкамі - музыка, жывапіс, міміка, жэсты) чалавек найбольш поўна раскрывае сябе, свой унутраны свет.

Пазнавальная – адна з асноўных функцый мовы – рэалізуецца ў працесе пазнання чалавекам рэчаіснасці. Гісторыя развіцця мовы, развіцця думкі – гэта працэс узыходжання ад невядомага да вядомага, да спасціжэння здабыткаў чалавечай цывілізацыі. Увесь працэс навучання чалавека ( сям’я, дзіцячы садок, школа, ВНУ, самаадукацыя) звязаны з рэалізацыяй пазнавальнай функцыі мовы.

Эстэтычная функцыя мовы рэалізуецца ў мастацкай, дасканальнай форме асэнсавання рэчаіснасці, паколькі для носьбіта мовы заўседы важна не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Эстэтычная функцыя мовы найбольш выразна праяўляецца ў паэтычным, мастацкім, красамоўным слове.

Экспрэсіўная функцыя выяўляе такія рысы носьбіта мовы, як яго ўзровень, здольнасці, вопыт, эмацыянальны стан у час маўлення.

Фатычная функцыя выяўляецца ва ўменні ўстанаўліваць кантакт, наладжваць дыялог з субяседнікам.

Усе функцыі мовы ўзаемазвязаныя і маюць адно прызначэнне: зрабіць мову найбольш эфектыўным сродкам зносін паміж людзьмі.

Маўленне.

Маўленне – гэта камунікатыўная дзейнасць чалавека, выкарыстанне мовы ў працэсе зносін (узаемін) з іншымі людзьмі. Маўленне – канкрэтная маўленчая дзейнасць, канкрэтнае высказванне (тэкст) у вуснай або пісьмовай форме. Маўленнем называюць і вынік маўленчай дзейнасці – тэкст (артыкул, выступленне, паведамленне і г.д.). Маўленне магчымае тады, калі ёсць суразмоўцы (хто гаворыць і хто слухае, хто піша, чытае), калі ўзнікае патрэба штосьці сказаць (напісаць).

Маўленне – з’ява індывідуальная, якая залежыць ад мэты зносін, ад маўленчай сітуацыі і сферы зносін.

Асноўная функцыя мовы – камунікатыўная – вызначае мэту і задачу зносін: узаеміны, паведамленне або ўздзеянне (эмацыянальнае, валявое). Сапраўды, любое наша выказванне мае на мэце або паведаміць штосьці субяседніку, або абмяняцца думкамі, або словам падзейнічаць на слухача (чытача), пераканаць яго, пабудзіць да пэўнага ўчынка.

Маўленне адбываецца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі. Любое наша выказванне залежыць ад таго, дзе мы гаворым (у афіцыйнай або неафіцыйнай абстаноўцы), з кім (з адным чалавекам ці з многімі), з якой мэтай (пачуць і выказаць думкі, меркаванні, паведаміць, пераканаць і г.д.).

Наша маўленне залежыць і ад сферы зносін, у якой адбываюцца ўзаіміны. Пэўную сферу зносін характэрызуе ўжыванне таго ці іншага стылю: навуковага, публіцыстычнага, афіцыйна-дзелавога, мастацкага. Сфера зносін чалавека ў бытавых сітуацыях акрэсліваецца выкарыстаннем гутарковага стылю.

Кожны функцыянальны стыль вызначаецца не толькі пэўнай сферай зносін, але і тыповай для гэтай сферы функцыяй маўлення. Так, з функцыяй зносін найперш звязаны гутарковы стыль, з функцыяй паведамлення – афіцыйна- дзелавы і навуковы, з функцыяй уздзеяння – публіцыстычны і мастацкі стылі.

Пісьмо як від маўленчай дзейнасці.

Пісьмо - разнавіднасць маўленчай дзенасці, пры якой пэўнай інфармацыя перадаецца ў пісьмовым тэксце. Пісьмо – складаны від маўленчай дзейнасці (у час пісьма задзейнічаны розныя псіхічныя функцыі, мускульная энергія, неабходныя веды па тэхніцы пісьма, арфаграфіі і пунктуацыі). Як правіла, кожны пісьмовы тэкст мае камукатыўную (адрасаваную камусьці) скіраванасць (пісменнік піша твор і ўяўляе будучага чытача, дзеннікавыя запісы адрасаваны самому сабе або будучым чытачам, рэклама, інструкцыя прызначаны для пэўнага дзеяння, лісты да знаемых і незнаемых людзей і г.д.).

Анатацыя

Анатацыя ( ад лац. аnnotatio – заўвага) – характэрыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі (твора). Задача анатацыі: праінфармаваць чытачоў аб пэўным выданні. Паводле аб’ему анатацыя можа быць кароткай (твор характэрызуецца ў адным аспекце) і разгорнутай (інфармацыя пра кнігу даецца падрабязная). Паводле характару аценкі анатацыя можа быць:

апісальная – раскрываецца тэматыка, падаюцца звесткі пра кнігу;

рэкамендацыйная – твор ацэньваецца з розных пазіцый;

анатацыя-зварот, якая ставіць за мэту зацікавіць, прыбавіць чытачоў. Як правіла, такія анатацыі адрасованы дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту.

Змест разгорнутай анатацыі можа ўключаць: сціслыя звесткі пра аўтара і яго творчасць, аналіз структуры, кампазіцыі; характарыстыку мовы, галоўных герояў, часу, якому прысвечаны твор; імфармацыю пра тое, што даведаецца чытач з анатаванага твора, каму адрасована кніга (бацькам, дзецям, настаўнікам, спецыялістам, масаваму чытачу); агульную ацэнку твора.

Рэцэнзія.

Рэцэнзія – аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, кінафільма. Пры падрыхтоўцы рэцэнзіі трэба не толькі ўважліва прачытаць твор (кнігу), але і пазнаеміцца з творамі, блізкімі па тэматыцы, праблеме, каб аб’ектыўна і добразычліва ацаніць зробленае аўтарамі.

Рэцэнзія, як і кожны маўленчы тэкст, - справа творчая. Аднак рэцэнзія мае пэўную структуру, кампазыцыю. Як правіла, рэцэнзшя складаецца з:

агульнай даведкі, інфармацыі аб творы (акрэсліваецца жанр, тэма, праблематыка, галіна ведаў, да якой адносіцца твор);

характарысцікі структуры, кампазіцыі;

агульнай ацэнкі твора;

аналізу частак (раздзелаў) (разглядаюцца асноўныя ідэі, палажэнні аўтара, яго аргументы, ход і логіка разважанняў, якасць ілюстрацыйнага матэрыялу, мова твора);

заклюцнай ацэнкі рэцэнзаванага твора, вывадаў, пажаданняў, прапаноў.