Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

57) Шляхі умацавання рб.

15.сакавiка 1994г - прыняцце Канстытуцыi РБ (24.11.1996 - у новай рэдакцыi)

выпрацоука сваёй пазiцыi у дачыненнi да палiтычных i эканамiчных дзеянняу суседнiх дзяржау

прызнанне незалежнасцi адбылося спакойна

створана сетка пасольств РБ, якiя праводзяць знешнюю культурную палiтыку( дзе няма пасольств РБ, яго функцыi выконваюць пасольствы РФ)

58) Геапалітычнае становішча рб.

спецыфiка - прыярытэтны курс на супрацоунiцтва з СНД

З 2009г Беларусь уключана у праграму усходняга партнёрства.

Найбольшы грашовы абарот - з Германiяй.

Асаблiвасцi сацыяльна-эканамiчнага развiцця: скiраванасць у сацыяльны бок.

59) Культ. Паліт. Рб.

да 1996г палiтыка была невызначана, закрывалiся сотнi бiблiятэк, гурткоу i г.д.

1996г - вылучаны прыярытэтныя напрамкi у культыры.

Дзяржава падтрымлiвала развiццё гiстарычнага жанру: пъесы, помнiкi мясцовым гiстарычным дзеячам.

Пачалося актыунае развiццё фестывальнага руху:

музыкальныя - Славянскi базар, Маладзечна, Студзеньскiя вечары;

тэатральныя - Убэльскiя ластаукi, фэст. нацыянальнай культуры у Гродна, фэст нац. драматургii у Бабруйску.

Адкрывалiся тэатры у Пiнску, Слонiму i г.д.

60) Дух. І культ. Жыццё бел. Народа 20 – 21 ст.

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа", яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці. З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накіраванасць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці. На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі. З 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўнымі рысамі сталі: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, арыентацыя яе на агульначалавечыя каштоўнасці, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Пачаўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з'явілася больш за 120 "элітарных" гімназій, ліцэяў, каледжаў. У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб'яднала універсітэты, акадэміі. Побач з імі ўзніклі 20 недзяржаўных навучальных устаноў, навучанне ў якіх платнае. Выпрабаванне часам з іх вытрымалі толькі 12, аднак альтэрнатыўнасць формаў ВНУ стала фактам. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны. У 90-я гады складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту - у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сценах якой сканцэнтравана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.