Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

45) Уз’яднанне Зах.Б. З бсср, гістарычнае значэнне гэтай падзеі.

Яно адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 хніўня 1939г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Рыбентропа-Молатава. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, паводле якіх тэр-я Польшчы падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939г. напала на Польшчу, тым самым развязаўшы другую сусветную вайну. Германскія войскі акупіравалі амаль усю тэр-рыю Польшчы і падступілі да межаў Зах. Б. У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў бел. насельніцтва 17 верасня 1939г. ЧА перайшла сав.- польскую мяжу. Да 25 верасня сав. войскі поўнасцю занялі Зах. Б. Яе жыхары віталі чырвонаармейцаў як сваіх вызваліцелей. Граніца паміж ЧА і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны сав.-герм. парад. 28-30 верасня 1939г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Зах. Б. савецкай уладыі ўваходжанні Зах.Б. ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб рпыняцці Зах. Б. у склад Сав. Саюза і ўз’яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939г. гэтая просьба была задаволена. У выніку ўз’яднання з Зах.Б. значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прыкладна ў 2 разы і к канцу 1940г. склала больш за 10 млн. чал. У кастрычніку 1940г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве. У зах. Абласцях Б. у час устанаўлення савецкай улады разгарнуліся сац-эк. пераўтварэнні. Яны былі звязаны з развіццём прамысловасці і суцэльнай калектывізацыяй хутарскіх гаспадарак, якая суправаджалася тымі ж адмоўнымі з’явамі, што і ш час яе правядзення ў БССР. Значна павялічыўся яб’ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. Было ліквідавана беспрацоўе. Уз’яднанне бел. народа ў складзе адной дзяржавы – БССР – пакончыла з несправядлівым падзелам яе на 2 часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Б.

46) Пачатак вав

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. уварвалася ў межы СССР. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўныўдар на маскоўскім накірунку наносіла група армій “Цэнтр”. Яе мэтай было знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Зах. асобай вайсковай акругі. Нягдедзячы на цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія войны аказвалі адчайнае супраціўленне. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжэватава, што знаходзіліся ў зах. частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі І. Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця на планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныябаі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. (і г.д.) Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план “маланкавай вайны”, далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны ў маскоўскім напрамку.