- •1) Прадмет гiсторыi - падзеi I асобы на землях якiя зараз уваходзяць у межы нашай краiны.
- •2)Дапаможныя навуки
- •4) Перыядызацыя сусветнай гiсторыi:
- •5) Узнікненне першых цывілізацый.
- •6) Найстаражытнае насельцтва на тэрыторыі Беларусі.
- •7) Неалітычная рэвалюцыя.
- •8)”Вялікае перасяленне народау” і г.Д.
- •9)Станауленне раннефеадальных дзяржаўных у ўсходніх славян .Кіеўская Русь як лакальная цывілізацыя (862 - 1125).
- •10) Полацкае,Тураускае і іншыя княствы на тэррыторыі Беларусі
- •11) Паганства на землях Беларусі.
- •12) Перадумовы фармавання вкл
- •13) Эвалюцыя вкл
- •14) Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •15) Асаблівасці сацыяльна – эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве.
- •17) Прычыны заключэння Люблінскай уніі 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •18) Становішча вкл у рп
- •19) Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XV 1-хvii стст.: Рэфармацыя і контрэфармацыя
- •20) Тэндэнцыі развіцця фальварка – паншчынай сістэмы.
- •21) Рэч Паспалітая у еурапейскай геапалітыцы.
- •22) Змест эпохі Асветніцтва і яе уплыу на развіццё культуры Беларусі
- •Вопрос 23
- •24) Беларусь у вайне 1812 г.
- •25) Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.
- •26) Адмена прыгоннага права.
- •27) Буржуазныя рэформы 60 -70 гг. 19ст.
- •29) Сталыпінская рэформа.
- •31)Лютаўская рэвалюцыя 1917г.
- •32) Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •33). Стварэнне бела. Савецкай дзяржаўнасці.
- •36) Асаблівасці нэПа у Беларусі.
- •37. Індустрыалізацыя ў савецкай б.
- •38. Калектывізацыя с/г у савецкай б.
- •39. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі бсср у складзе адзінага гаспадарчага комплексу ссср.
- •40) Асноуныя тэндэнцыі індустр. Развіцця бсср ва умовах разгортвання..
- •41)Прычыны паступовага запаволення…
- •42) Савецка польская вайна….
- •43)Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе бел. Народа.
- •44) Становішча Заходняй Беларусі у складзе…
- •45) Уз’яднанне Зах.Б. З бсср, гістарычнае значэнне гэтай падзеі.
- •46) Пачатак вав
- •47) Фашысты…
- •48) Партызанскі рух і барацьба…
- •49) Выники вав для бел.Народа
- •50) Культура и белорусiзацiя
- •Вопрос 51
- •Вопрос 52
- •53). Асноуныя дасягненні беларускай культуры ,адукацыі,..
- •57) Шляхі умацавання рб.
- •58) Геапалітычнае становішча рб.
- •59) Культ. Паліт. Рб.
- •60) Дух. І культ. Жыццё бел. Народа 20 – 21 ст.
49) Выники вав для бел.Народа
ВАВ (1941-5гг.) вырабіла 'велізарную шкоду Беларусі, якая ў ліку шасці савецкіх рэспубалік апынулася цалкам акупаванай фашыстамі. БССР страціла больш 1/2 нацыянальнага багацця, былі разбураны гарады і села, заводы і фабрыкі, чыгункі.
Ужо ўвосень 1943 г- аднаўленчыя працы пачаліся на вызваленай тэрыторыі Гомельскай вобласці. У 1945 г. быў прыняты план 4 пяцігодкі, дзе ў цэлым аднаўленне рэспублікі планавалася завяршыць да 1950 г. Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі, развіцці буйнага машынабудавання. Адначасова ствараліся такія галіны, якіх раней у Беларусі не існавала: аўтамабілебудаванне, трактарабудаванне. Параўнальна хутка развіваліся ў першае паваеннае дзесяцігоддзе металаапрацоўка і машынабудаванне. Да 1950 г. прамысловасць БССР перавысіла даваенны ўзровень на 20%.
Але нераўнамернае размеркаванне сродкаў прывяло да зніжэння паказчыкаў такіх традыцыйных для Беларусі галін, як лёгкая і харчовая прамысловасць, а таксама вытворчасць будматэрыялаў. У сельскай гаспадарцы падатковай сістэмай стрымлівалася развіццё асабістых дапаможных гаспадарак. Да 1950 г. не быў дасягнуты даваенны ўзровень у вытворчасці мяса, малака і_інш._прадуктаў.
50) Культура и белорусiзацiя
Развiццё культуры ў рэспублiцы (сярэдзiна 50-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Пасля смерцi I. В. Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Асаблiвае месца ў вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця ў БССР у 50-60ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты. Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц. Гартнага, М. Чарота, А. Дудара, П. Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П. Броўкi, М. Танка, А. Куляшова, В. Быкава, Я. Брыля i iнш. Многiя творы беларускiх аўтараў ("Апошняя сустрэча" Я. Брыля, "Нявестка" А. Кулакоўскага) баранiлi высокае званне чалавека. У 60-ыя гады з'яўляюцца такiя значныя творы, як "Людзi на балоце" I. Мележа, "Сасна пры дарозе" I. Навуменкi, "Засценак Малiнаўка" А. Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стаў раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм". Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi, паказваюць жыццё беларускай вёскi, гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехаў лiтаратура дасягнула ў асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны. Многа зрабіў, каб сказаць праўду пра вайну, В. Быкаў у творах "Жураўлiны крык", "Сотнiкаў", "Здрада", "Пастка". Новае асэнсаванне вайны знайшло месца ў творах I. Навуменкi, I. Чыгрынава i iнш. Ва ўсiх творах пра вайну звычайны чалавек стаў героем у вайне, змагаўся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I. Навуменкi "Сасна пры дарозе", I. Пташнiкава "Тартак", А. Адамовiча "Сыны iдуць у бой". У перыяд 50-60 гадоў якасна абноўлена загаварылi беларускiя паэты: П. Броўка, М. Танк, А. Звонак, А. Лойка, Г. Бураўкiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы ў драматургii. Сярод iх "Брама неўмiручасцi" К. Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А. Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатраў з'яўляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю. Семенякi, опера А. Туранкова "Яснае свiтанне", К. Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш. Вялiкую увагу ўдзялялi ваеннай тэматыцы. На сцэне iшлi спектаклi па п'есах К. Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзіў з афiш Рускага тэатра iмя А. М. Горкага спектакль "Галоўная стаўка" па п'есе К. Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны. На сцэне беларускiх тэатраў iшлi спектаклi па п'есах А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Шэкспiра. У 1956г. быў адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача. Новым зместам папоўнiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтараў прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I. Лучанка, "Абелiск" Д. Смольскага, кантата А. Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш. Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржаўная харавая капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыўся ансамбль "Песняры". Выяўленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яўляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М. Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М. Савiцкi напiсаў цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы", прысвечаных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З. Азгура, А. Глебава, В. Цыгаля, А. Селiханава i iнш. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя. Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. Перабудова iшла і ў ПТВ. У пачатку 60-х гадоў з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася і ўдасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрываў БДУ, у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтаў. Але галоўным недастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя ўсiх звенняў школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б. Сцяпанаў зрабіўважныя адкрыцці ў вобласцi люмiнiсцэнцыi. М. Паўлючэнка даследваў механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсаў рэспублiкi займалiся К. Лукашоў, Т. Багамолаў, А. Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.