Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

47) Фашысты…

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар, акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў гэты час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў. З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапалонных.

Калаборационизм

Дзейнасць калабарацыяністаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

48) Партызанскі рух і барацьба…

Водгукам на акупацыйны рэжым стаў масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Супраціў ворагу пачалося з першых дзён вайны- Ствараліся падпольныя арганізацыі, партызанскія фармаванні. Аднымі з першых сталі дзейнічаць Менскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі партыйныя і камсамольскія камітэты Ў чэрвені 1941 г. працаўнік пінскага абкама партыі В. Корж сфармаваў партызанскі атрад. У Суражскім раёне Віцебскай вобласці дзейнічаў у 1941 г. атрад М. Шмырева. У Палескай абрасці - партызанскі атрад Бумажкова і Павловского. І калі аснову першых партызанскіх атрадаў складалі байцы Чырвонага Войска, якія не змаглі выйсці з асяроддзя, то з зімы 1941г. ствараюцца партызанскія атрады з мясцовых жыхароў, а ўжо ўвесну 1942г. узнікаюць цэлыя партызанскія фармаванні.

На тэрыторыи Беларусі дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, у якіх ваявала 370 000 чалавек. Падпольныя арганізацыі і групы выпускалі ўлёткі і газеты, здабывалі звесткі пра перасоўванне нямецкіх войскаў і тэхнікі, распаўсюджвалі звесткі пра становішча на франтах. У тыле ворага з'явіліся цэлыя вызваленыя раёны, у якіх была адноўлена савецкая ўлада. З вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з ударамі Чырвонага Войска. Але не толькі камуністы супрацівіліся на Беларусі фашыстам: не меней гераічную барацьбу вялі на захадзе рэшткі польскага рэгулярнага войска - Войскі Краявой і на поўдні - Арганізацыя Ўкраінскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам Р.Шуховича і С.Бандеры.

Нямецкае камандаванне і акупацыйныя ўлады праводзілі ваенныя аперацыі па ліквідацыі партызанскага руху, выяўленню і ліквідацыю мясцовых жыхароў, якія дапамагалі партызанам. Але нягледзячы на нямецкія акцыі тэрору, на запалохванне, барацьба супраць акупантаў працягвалася.