Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы добавленые мной.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

25) Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.

З 16 ст. у Заходняй Еўропе пачынаецца працэс новага тыпу грамадства – капіталістычнага.

Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам. Асноўныя рысы капіталізму.

  • - Панаванне таварна-грашовых адносін і прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці

  • Развіты падзел працы

  • Пераўтварэнне рабочай сілы ў тавар

  • Эксплуатацыя наёмных рабочых (эканамічны прымус).

У перыяд 16 – апошняй трэці 18 ст. адбываецца станаўленне перадіндустрыяльнага грамадства. У гэты час ў сацыяльна-палітычнай сферы праяўляюцца разнародныя тэндэнцыі:

- Фарміруюцца стабільныя абсалютныя манархіі (Італія, Францыя)

  • Ідзе барацьба за палітычную роўнасць, узмацняецца ўплыў трэцяга саслоўя, пачынаецца эра буржуазных рэвалюцый

  • Абвастраюцца сацыяльныя канфлікты, уздымаюцца народныя паўстанні.

Працэс станаўлення капіталізму на беларускіх землях пачаўся значна пазней, чым у ЗЕ. Нягледзячы на тое, што ў культурным сэнсе беларускія землі знаходзіліся пад пераважным уплывам заходняй культурнай традыцыі, у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі панавалі іншыя тэндэнцыі.

Калі ў ЗЕ пачаўся працэс генэзісу капіталізму, УЕ у адпаведнасці са склаўшымся сусветным падзелам працы, была адведзена роля “аграрнай перыферыі” ЗЕ: з зямель на захад ад Эльбы вывозілася с/г прадукцыя ў ЗЕ, стымуляваўся працэс далейшага запрыгоньвання сялянства, замацавання яго за зямлёй і стварэнне фальваркаў.

Ажыўленне ва ўсіх сферах эканамічнага жыцця Беларусі ў другой палове 18 ст., буржуазныя рэформы, станаўленне мануфактурнай вытворчасці – усе гэтыя з’явы сведчаць аб тым, што паступова на беларускіх землях пачынаецца працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і пачынаецца генэзіс капіталізма.

1801 г. – забарона аб’яў аб продажу сялян;

1803 г. – “Указ аб вольных хлебаробах”;

1809 г. – забарона высылкі ў Сібір;

1816-1819 гг. – права выпускаць сялян без зямлі;

1939 г. – рэформа Кісялёва - “люстрацыя”

1844 г. – стварэнне дваранскіх камітэтаў у заходніх губерніях

1852 – складанне інвентароў

1857 г. – адрасы аб вызваленні сялян без зямлі

19 лютага 1861 г. – “Маніфест” і Палажэнні

Умовы адмены прыгоннага права:

1.

2. правы сялян: асабістая свабода, права пераходу ў іншае саслоў’е, выбарнае сялянскае самакіраванне, правасуб’ектнасць.

Рэформы Кісялёва.

У перш. пал. XIX ст. на Бел. назіраўся крызіс феад.-прыгон. ладу. Тут існавала фальваркава-паншчынная сіс-ма землеўладання. Устойлівы попыт на с/гасп. прадукцыю ў Зах. Еўропе вёў да павышэння павіннасцей сялян. Паншчына з адной валокі даходзіла да 12 дзён у тыдзень. Сяляне поўнасцю залежылі ад паноў. Існавала такая павіннасць, як згоны - пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працаздольных сялян на панскія работы. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце. Арандатары за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбытку і бясконца павялічвалі паншчыну, згоны і г. д. У сялян пры такой эксплуатацыі не заставалася часу для апрацоўкі сваёй зямлі. Абяднеўшыя сяляне не маглі плаціць падаткі дзяржаве. Гэта трывожыла ўрад. 3 мэтай павышэння дзяржаўнага даходу у 1839-1845 гг. была праведзена аграрпая рэформа Кісялёва. Яна праводзілася у дзяржаўных маёнтках. Галоўныя мерапрыемствы рэформы: 1. Падрабязны перапіс сялян (люстрацыя) і рэгламентацыя павіннасцей: увялі 4 разрады сялян у залежнасці ад колькасці цяглавай сілы. 2. Жорсткі кантроль за часовымі ўладзельнікамі-арандатарамі.3. Дапамога сялянам - апякунства. У цэлым рэформа палепшыла становішча дзяржаўных сялян, паменшыліся павіннасці. Знішчалася фальваркава-паншчынная сістэма. Сяляне былі пераведзены на пазямельны аброк - чынш, сялянская гаспадарка ўцягвалася ў рыначныя адносіны. А вось спроба правесці рэформу ў памешчыцкай гаспадарцы правалілася - памешчыкі не жадалі мяняць свае адносіны да сялян. Аднак і тут адбываліся змены. Так, у 30-я -40-я гг. XIX ст. хутка пашыраюцца пасевы тэхнічных культур: ільну, канаплі, буракоў, бульбы. У памешчыцкіх іменнях з'яўляюцца цукраварныя заводы, вінакурні. У прамысловасці ў перш. пал. XIX ст., хоць і марудна, развіваецца капіталізм. Па-першае, узрастае вотчынная прамысловасць. Колькасць мануфактур павялічваецца да 140. У 20-я гг. XIX ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя фабрыкі. Гэта былі суконныя фабрыкі Кобрынскага і Слонімскага паветау. Але прыгоннае права затрымлівала развіццё капіталізму ў прмысловасці - для яе не хапала свабодных рабочых рук. Галоўнымі ўладальнікамі капіталу з'яўляліся памешчыкі. Таму фабрыкі і мануфактуры ў асноўным належылі буйным земле-ўладальнікам-прадпрымальнікам. Асаблівасцю гарадск. прамысловасці Бел. з'яўлялася прывалоданне тут рамеснай вытворчасці, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў. Т. чынам, у прамысловасці Бел. ў перш. пал. XIX ст. перапляталіся два сац.-эк. уклады –феад. і капіталіст.Адметнай рысай эк. развіцця Бел. ў гэты час было будаўніцтва дарог і каналаў. І гэта было невыпадкова. 3 развіццём гандлю Беларусь стала часткай агульнарасійскага рынку, праз яе тэр-ыю ляжаў самы кароткі шлях у Польшчу і Зах. Еўропу, таму расійскія ўлады клапаціліся аб паляпшэнні шляхоў зносін у Беларусі.