Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

14. Лівонская вайна. Люблінская ўнія 1569г. Утварэнне рэчы паспалітай (рп)

У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку — Швецыя, а Курляндыя і Земгалія з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. ВКЛ не менш, чым Расія, было зацікаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далучэння Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Беларусі. У 1562 г. рускія войскі ўжо стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусі Полацк, пасля захопу якой навісла пагроза над сталіцай дзяржавы Вільняй. Польскія феадалы выкарысталі гэтыя абставіны, каб пад сцягам уніі канчаткова падпарадкаваць сабе Вялікае княства Літоўскае. У 1563 г. на Варшаўскім сейме палякі склалі дэкларацыю аб з'яднанні Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і прапанавалі літоўскім прадстаўнікам на сейме падпісаць яе і прыкласці пячатку княства. Але апошнія адмовіліся і пакінулі сейм. На наступным сейме ў 1564 г. палякі дамагліся ад Жыгімонта II Аўгуста, каб ён адмовіўся ад сваіх спадчынных правоў на княства на карысць Польшчы, г. зн. падараваў палякам Вялікае княства Літоўскае. Але магнаты княства выступілі насуперак волі караля і свайго вялікага князя, і апошні вымушаны быў адступіць. Княства апынулася ў складаным знешнепалітычным становішчы. 3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лівонскую спадчыну, з другога — націск Польскага каралеўства. Каб абараніць свае межы з захаду, урад княства зрабіў спробу дамовіцца з Іванам Грозным: заключыць мір ці нават унію. Перамовы ў Маскве закончыліся безвынікова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Сіл на адначасовую вайну з Польскім каралеўствам і Расіяй не было.

Люблінскі сейм пачаў сваю работу 10 студзеня 1569 г. Перамовы ішлі цяжка. Палякі імкнуліся шляхам уніі інкарпарыраваць княства ў Карону, а паслы ад ВКЛ жадалі захаваць саюз з Польшчай, але пры гэтым не страціць самастойнасць і незалежнасць свайго гаспадарства.

Умовы уніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад княства і Кароны; 2) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы правы і прывілеі кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі на тэрыторыі Польшчы; 4) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, урады, дзяржаўныя пячаткі; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Польшчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім.

Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае складаюць адно непадзельнае целае, адну супольнасць, адзін народ, так што ў гэтай адзінай супольнасці будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які будзе выбірацца ў Польшчы. Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага…”.

Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку палякаў узаемапаразумення, 1 сакавіка 1569 г. ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэнне палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя Вялікаму княству Літоўскаму і яго шляхце; 2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Польшчы; 3) схіліць на бок Польшчы крымскіх татар, каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю незалежнасць і г. д. Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з гэтым. 5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Польшчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Польшчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Польшчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай групоўкі княства. Пачаліся цяжкія перагаворы. 1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі". Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя — у Кракаве. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Польшчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя пасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай.

Люблінскі сейм захаваў недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. Заключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.

Абагульняючы усё вышэй сказанае, вылучым асноўныя прычыны ўтварэння РП:

  1. Цяжкае становішча ВКЛ ў Лявонскай вайне 1558-1583 года, трата у 1563 годзе галоўнай фартэцыі г. Полацка.

  2. Імкненне шляхты ВКЛ да набыцця “залатых шляхецкіх вольнасцей”, якімі валодалі магнаты і шляхта Польшчы.

  3. Імкненне польскай шляхты да набыцця новых валоданняў у межах ВКЛ.

  4. Імкненне польскага духавенства распаўсюдзіць уплыў каталіцкай царквы ў ВКЛ.