Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

11. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага.

У ХІV – першай палове ХVІ стст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання.

На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы князю або буйным магнатам). Шляхтай называлі феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя.

Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўзроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць.

Вялікі князь літоўскі узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. Яго улада была абмежавана паны-радай и соймам. У склад паны-рады ўваходзілі: вялікі князь, першыя асобы у дзяржаве, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады з ліку буйных феадалаў і родзічаў князя (ваяводы, кашталяны, старасты-гетманы, канцлер, маршалак земскі і каталіцкія біскупы). Колькаць паны-рады была нясталай, у поўным складзе збіралася рэдка – для вырашэння найбольш важкіх пытанняў. Таму для вырашэння бегучых пытанняў князь збіраў прараднейшую раду, у якую ўваходзілі: віленскі біскуп, віленскі ваявода і кашталян, трокскі ваявода і кашталян. У сойм уваходзілі: вялікі князь, радныя паны, шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Першапачаткова на віленскі сойм запрашалася ўся шляхта. Але з цягам часу іх колькасць у ВКЛ пачала ўзрастаць. Гэта прыводзіла да таго, што ўсіх было немэтазгодна запрашаць і памясціць. Таму Жыгімонт І Стары ў 1511 г. загадаў выбіраць па 2 прадстаўніка ад кожнага павета. Дэлігаты ад кожнага павета выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта павета і выбіралася 2 кандыдата. Здзесь выпрацоўвалаі для іх інструкцыю. Соймы не толькі удзельнічалі ў выбарах караля, але вырашалі ўсе найбольш важкія пытанні вайны і міру, арганізацыі абароны краіны, унутраняй палітыкі, увядзення надзвычайных падаткаў. Да сярэдзіны XVI ст. сойм пераўтварыўся ў важнейшы заканадаўчы і кантралючы орган і пачаў выступаць у якасці феадальнага парламенту.

Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста. Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-уласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна падзяліліся на дзяржаўных, прыватных і царкоўных.

Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па меры і гаспадарчым складзе.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца. Уся зямля лічылася маёмасцю абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў, а пазней стала прымаць удзел і ў землеўпарадкаванні сялянства.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную (пашшчына), грашовую (чынш) і прадуктовую (даніна). Паншчыну селянін абавязаны быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы на тыдзень. Сяляне, якія ў якасці асноўнай павіннасці абкладаліся чыншам, называліся асаднымі ці чыншавымі. Разам з паншчынай і чыншам к канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была даніна – натуральная павіннасць. Сяляне выконвалі і дадатковыя павіннасці: “талокі” – агульныя сязонныя гаспадарчыя работы; “гвалты”, ці “згоны” – для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў; “шарваркі” – рамонт на сядзібе пана; “укол” – рамонт дзяржаўных замкаў; “падводнае” – перавозка грузаў; “начная варка” і інш.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. Прывілей 1447 г. – пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. У 1468 г. быў выдадзены Судзебнік Каземіра – першы зборнік судзебных законаў ВКЛ. Ён зацвярджаў, што сяляне пазбаўлялісь права вольнага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прыстасоўвалісь да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Такім чынам яны становяцца “непахожымі” (прыгоннымі).

Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю. Вялікае княства Літоўскае паступова набывала статус абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі.

Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння вялікакняскага дамену. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера” (“Устав на валокі”). Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, “валокі”, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя пладародныя землі забіраліся пад княскія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальварку, а таксама плаціць натуральны аброк, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княскіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў “валочная памера” была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней – ва ўсходніх і паўднёвых.

Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Навагародак. У ХІV-ХVІ стагоддзях многія з прыватнаўласных гарадоў атрымалі права на самакіраванне – магдэбургскае права (ад назвы нямецкага горада Магдэбург). Гэтае права надавалася гарадам праз прывілеі ад імя вялікага князя, дзе адзначаліся парадак фармавання органаў кіравання, правы і льготы, вызваленне ад феадальных павіннасцяў. Першымі ў Беларусі магдэбургскае права атрымалі Вільня (1387 год) і Берасце (1390 год). Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях, жыхары Горадні, Слуцка, Полацка (1498 год), Менска (1499 год), Новагародка, Слоніма, Магілёва, Пінска і інш. Статус жыхароў істотна павышаўся: яны станавіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асоб. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Гараджане атрымалі права ствараць свой орган улады – магістрат (галоўны орган адміністрацыйнага кіравання горада). Ён складаўся з Рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). Рада на чале з бургамістрам складалася з 6-20 райцаў, якія выбіраліся мяшчанамі. Судовыя справы разбіраліся лавай на чале з войтам. Такі суд называўся лаўніцкім. Намешчыкам войта з’яўляўся лентвойт.

У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі. Таргі і ярмаркі становяцца атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1–2 разы на тыдзень. Ярмаркі існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз на год.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.