Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

5.Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў усходніх славян.

Грамадскі лад славян у VIІVIII стст. уяўляў сабой пераход ад ваеннай дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітычнай улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета старэйшын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаўдружыннікаў.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адносінамі, колькі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя супольнасці і іх землі ўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяржавы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». Паводле «Аповесці мінулых гадоў" у сярэдзіне ІХ ст. іх мелі паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане з цэнтрамі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Смаленску, Тураве і інш.

Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з варажскім племенем «русь», якое, было запрошана славенамі, крывічамі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведамляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з конунгам Рурыкам і яго братамі. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднанне Падняпроўя і Паволхаўя. Гэта адбылося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кіеў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Такім чынам Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, затым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, далейшая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей. Таму ж спрыялі рэформы кіравання аб’яднанымі землямі. З канца Х ст. па волі Ўладзіміра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.

Кіеўская Русь:агульнае і мясцовае.Полацкае,Тураўскае і іншыя княствы на заходніх землях Русі.

У IXст.было некалькі цэнтраў,вакол якіх гуртаваліся ўсходнеславянскія племянныя саюзы.На поўначы –гэта Ноўгарад і Полацк,на поўдні-Кіеў.Пазней яны аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву-Кіеўская Русь.Этнічныя супольнасці дрыгавічоў,радзімічаў і крывічоў,што былі тады на тэрыторыі сучаснай Беларусі,таксама ўвайшлі ў склад гэтай дзяржавы.Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам,крывічы-варагам.

Шэраг беларускіх гісторыкаў,спасылаючыся на факты саперніцтва,узброенай барацьбы паміж асобнымі княствамі(напрыклад,Полацкім іКіеўскім),што ўзніклі на тэрыторыі ўсходніх славян,на тое,што былі перыяды,калі гэтыя княствы з’яўляліся самастойнымі дзяржавамі,сцвярджаюць,што Кіеўскай Русі як адзінай дзяржавы,так як і адзінай старажытнарускай народнасці,не існавала.Гэта,маўляў,выдумка расійскіх дваранскіх гісторыкаў.

Пагадзіцца з такім падыходам нельга.Так,Кіеўская Русь,як і ўсякая раннефеадальная дзяржава,не была нейкім маналітам.Сапраўды,паміж асобнымі княствамі былі спрэчкі,супярэчнасці,барацьба і г.д.Разам з тым,гісторыя сведчыць,што было і шмат агульнага,што яднала іх у адну дзяржаву.Можна выдзеліць наступныя аб’ектыўныя фактары:

1)Фактычна ўсе мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага (кіеўскага)князя,хоць і былі асобныя перыяды,калі тое ці іншае княства выходзіла з-пад такой залежнасці.

2)Кіеўская Русь валодала ўсімі прыкметамі дзяржаўнай улады і кіравання,заканадаўчай,выканаўчай,судовай уладамі,адпаведнымі ,няхай яшчэ і не зусім дасканалымі,органамі.

3)Агульнымі былі вечавыя традыцыі кіравання,вырашэння грамадскіх праблем.

4)Існавалі даволі цесныя гандлевыя,эканамічныя сувязі.

5)Была агульная зацікаўленасць у сумеснай барацьбе са шматлікімі знешнімі ворагамі(сцепнякі,варагі,балты)

6)Агульнай была старажытнаруская мова,хоць і існавалі яе мясцовыя асаблівасці,тое ж самае можна сказаць і аб культуры ў цэлым.

7)Вельмі важным яднаючым фактарам было адзінства хрысціянскай-праваслаўнай веры,якую нярэдка звалі рускай.

8)Быў адзіны тып горада,яго планіроўкі,ладу жыцця.

9)Склалася і адзіная этнічна-дзяржаўная назва-Русь.Кіеўляне,палачане,наўгародцы,піняне,пскавічы і інш.разам з тым былі і русічамі(русамі,русінамі і г.д)

10)Нарэшце,як правіла,князі розных княстваў Кіеўскай Русі былі звязаны між сабой і кроўна-роднаснымі сувязямі.Яркі прыклад:Полацкая дынастыя князеў-Ізяславічы,Кіеўская- Яраславічы.Ізяслаў і Яраслаў-родныя браты.Бацька іх-кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч,маці-Полацкая князеўна Рагнеда,дачка Рагвалода.

По́лацкае кня́ства — усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне (фэўдальная дзяржава) са сталіцай у горадзе Полацку. Узьнікла на базе племяннога княжаньня полацкіх крывічоў з прыкметным уплывам групаў іншаземнага насельніцтва, перш за ўсё балтаў[1]. Існавала ў 9—14 стагодзьдзях і ахоплівала (за часамі найвышэйшага ўздыму) поўнач сучаснай Беларусі, а таксама Ніжняе Падзьвіньне (прыдзьвінскія тэрыторыі сучаснай Латвіі). У склад княства, акрамя Полацку, уваходзілі такія гарады, як Віцебск, Друцак, Менск, Ізяслаў (цяпер Заслаўе), Лагойск, Барысаў, Брачыслаў (цяпер Браслаў), Кукенойс (цяпер Кокнэсэ) ды іншыя. У наш час, паводле наяўных гістарычных зьвестак, Полацкае княства разглядаецца ў якасьці вытоку беларускай дзяржаўнасьці, увасабленьня ідэі незалежнасьці беларускага народу. У летапісах XII ст. Полацкае княства не лічылася Русьсю. Напрыклад Аповесьць мінулых часоў нават супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую і Смаленскую.У пісьмовых крыніцах жыхары Полацкага княства да другой паловы XII ст. выступалі пад старой племянной назвай — крывічы. акладную дату ўзьнікненьня княства вызначыць цяжка. Першы пісьмовы ўспамін пра Полацак датуецца 862 годам у зьвязку з раздачай Рурыкам гарадоў сваім дружыньнікам. У Лаўрэнцеўскім летапісы паведамляецца: У лета 862 прыняў уладу Рурык і пачаў раздаваць мужам сваім гарады: гэтаму Полацак, гэтаму Растоў, іншаму Белавозера. І па тых гарадох варагі — прышлыя, а першае насельніцтва ў Ноўгарадзе — славене, у Полацку — крывічы, у Растове — меры, у Белым возеры — весь, у Мураме — мурамы, і ўсімі тымі валодаў Рурык

У скандынаўскіх сагах пра Полацак паведамляецца як пра моцнае ўладаньне, якое мела свайго князя Палтэса. Князь Палтэс — мітычная асоба, але пра тое, што ў Полацку рана былі вялікія князі, гаворыцца ў Аповесьці мінулых часоў[7].

Уладзімер і Рагнеда, 1770

Першы вядомы полацкі князь — Рагвалод, незалежны ад Кіева. Гісторыкі спрачаюцца пра ягонае паходжаньне: адныя называюць яго славянінам (Валадар Рогу), іншыя — варагам (Рунгвальд). Аднак, у кожным разе, гэта дазваляе зрабіць выснову пра княжаньне ў Полацку мясцовай дынастыі, а ня кіеўскага намесьніка.

У Аповесьці мінулых часоў пад 980 годам паведамляецца, што Рагвалод «имяше власть свою в Полотьске». У Лаўрэнцеўскім летапісы больш падрабязна тлумачыцца, што Рагвалод «держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю». Тут падкрэсьліваецца поўная незалежнасьць Полацкай зямлі, якой «валодаў», г. зн. кіраваў князь Рагвалод. З князем Рагвалодам зьвязаныя драматычныя падзеі міжусобнай барацьбы на Русі. У 972 годзе, пасьля сьмерці князя Сьвятаслава Ігаравіча, пачалася барацьба за ўладу між ягонымі сынамі: Ноўгародзкім князем Уладзімерам ды Кіеўскім князем Яраполкам. Абодва бакі намагаліся атрымаць падтрымку ад Полацкага княства. З гэтай мэтай Уладзімер прапанаваў Рагвалоду аддаць за яго сваю дачку Рагнеду. Яму адмовілі, што азначала пераход на бок Кіева, тады Уладзімер захапіў ды спаліў Полацак, забіў Рагвалода ды гвалтам узяў Рагнеду сабе ў жонкі. Мясцовая полацкая дынастыя была, такім чынам, зьнішчаная.

Неўзабаве пасьля хрышчэньня Русі сын Рагнеды ад Уладзімера Ізяслаў атрымаў ад бацькі Полацкую зямлю, дзе для яго збудавалі горад Ізяслаў. Пазьней Ізяслаў пераехаў у Полацак і аднавіў Полацкае княства, але цяпер у ім ужо кіравала дынастыя Ізяславічаў — нашчадкаў Рурыка. У 1003 годзе пачынаецца княжаньне Брачыслава Ізяславіча. За яго кіраўніцтвам Полацак несупынна намагаўся пазбавіцца залежнасьці ад Кіева. У 1020 годзе Брачыслаў учыніў напад на Ноўгарад, абрабаваўшы горад, але на зваротным шляху быў разьбіты кіеўскім князем Яраславам. Той прымусіў Брачыслава падпарадкавацца Кіеву, атрымаўшы за гэта ў валоданьне Віцебск ды Усьвят. 1044—1101 гады былі часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства, калі ім кіраваў Усяслаў Брачыславіч. Першыя гады свайго кіраваньня ён не сварыўся зь Яраславічамі, але зь сярэдзіны 1065 году ізноў распачаў барацьбу з Кіевам за першынства на ўсходне-славянскіх землях. Усяслаў учыніў напады на Пскоў ды Ноўгарад. У 1067 годзе на рацэ Няміга пад Менскам адбылася бітва з войскам Ізяслава Яраславіча, у якой палачане пацярпелі паразу. Пазьней, у часе мірных перамоваў, Усяслава па-здрадніцку захапілі ў палон і кінулі ў вязьніцу ў Кіеве. Але прабыўшы там некалькі месяцаў, ён быў вызвалены народам і абраны кіеўскім князям. Аднак Ізяслаў, з дапамогай Польшчы, вярнуў сабе ўладу спачатку ў Кіеве, а потым, у 1069 годзе, авалодаў і Полацкам, выгнаўшы Ўсяслава ды паставіўшы замест яго на княжаньне свайго сына Мсьціслава. Ужо ў 1071 годзе Ўсяслаў вярнуўся ў Полацак і, нягледзячы на шэраг паразаў ад Ізяслава, здолеў там утрымацца. У 11 стагодзьдзі Полацкая зямля сфармавалася як моцная дзяржава ва Усходняй Эўропе. Полацак быў стольным горадам гэтага буйнога княства, якое мела сваю княскую дынастыю, моцнае войска, даволі разьвітую гаспадарку і значныя дасягненьні ў галіне культуры. У 1050-я гады тут быў збудаваны грандыёзны Сафійскі сабор, які сымбалізаваў сілу і незалежнасьць ПолацкуПасьля сьмерці Ўсяслава Чарадзея Полацкае княства ўваходзіць у пэрыяд фэўдальнай раздробленасьці. Зь яго вылучаюцца Віцебскае, Друцкае, Менскае ды іншыя. Уласна Полацак атрымаў Давыд Усяславіч. Амаль адразу ж між князямі пачынаецца барацьба.

У 1127 годзе кіеўскі князь Мсьціслаў Уладзімеравіч учыніў выправу на Полацак, захапіў яго ды выслаў усіх полацкіх князёў у Бізантыю. Але ўжо празь пяць гадоў у Полацак ізноў прыйшоў князь з Ізяславічаў: Васілька Сьвятаславіч. Пасьля яго сьмерці пачалася чарговая барацьба за горад між прадстаўнікамі віцебскай, менскай ды друцкай лініяў нашчадкаў Усяслава Чарадзея. Паступова ў Полацку зацьвердзілася Віцебская лінія, але час ад часу Полацак трапляў у залежнасьць ад Смаленску, які ставіў сваіх намесьнікаў.

[рэдагаваць]

У Вялікім Княстве Літоўскім

Герб Полацкага княства з Маскоўскага Тытулярніка (1

Літоўскія плямёны былі заходнімі суседзямі Полацкага княства. Прыкладна зь сярэдзіны 12 стагодзьдзя пачынаюцца і ўзмацняюцца напады літоўцаў на Полацaк. Полацaк разам зь іншымі княствамі ў адказ зьдзяйсьняе паходы супраць Літвы.

На пачатку 13 стагодзьдзя ў Полацку ды Літвы зьяўляецца агульны вораг — крыжакі. Зьяўленьне крыжакоў прыйшлося на час княжаньня Вальдэмара. Крыжакі заснавалі крэпасьць Рыга, чым перакрылі магістральны гандлёвы шлях да Скандынаўскіх краінаў. Адтуль пачалася экспансія крыжакоў у сфэру ўплыву Полацку, Ніжняе Падзьвіньне перайшло да крыжакоў.

Герб Полацкага ваяводзтва з Сэнатарскай залі (каля 1720)

У такіх умовах палачане ўсё часьцей выступаюць у зьвязе зь літоўцамі супраць крыжакоў. З пачатку 1240-х гадоў (паводле іншых крыніцаў — яшчэ з 1190-х) у Полацку зацьвердзіліся літоўскія князі. Як дакладна гэта было зроблена — шляхам узброенага захопу ці пагадненьня — невядома. З гэтага часу Полацак удзельнічае ў спрэчках літоўскіх князёў. Датай уваходжаньня Полацку ў склад Вялікага Княства Літоўскага лічыцца 1307 год, калі ў Полацку пачаў княжыць брат Віценя Воін.

У канцы 14 стагодзьдзя Полацкае княства было скасаванае, а пазьней замест яго ўтварылася Полацкае ваяводзтва. Дзяржаўны лад Полацкага княства прайшоў на працягу стагодзьдзяў паступовую трансфармацыю. Калі пры Ізяславе й Рагвалодзе Веча, імаверна, ня мела палітычнай ролі. Ужо пры Брачыславе яно атрымала вылучнае значэньне. Пра гэта сьведчыць Эймундава сага: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, бо яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу». Такім чынам, ужо ў 11 стагодзьдзі Веча палачанаў атрымала надзвычай важнае значэньне.

Існавала таксама і Рада князя. Рада ня мела яўна акрэсьленых паўнамоцтваў. Князь вырашаў з Радай усе пытаньні, што меў вырашаць сам. Апроч таго, Рада ня мела акрэсьленага складу. Князь запрашаў на раду да сябе ўсіх, каго пажадае. Але ўсе ж найбуйнейшых герархаў царквы і палацавых службоўцаў.

Асобамі цэнтральнага кіраваньня былі ключнік, падвойскі, тысяцкі, пасаднік (пра яго паведамляе толькі Тацішчаў), цівун ды інш. Тысяцкі кіраваў войскамі — земскім апалчэньнем. Ключнік адказваў за гаспадарскую дзейнасьць і зьбіраў падаткі. Падвойскі сачыў за выкананьнем пастановаў князя і Веча. Цівуны былі прадстаўнікамі князя на вызначаных тэрыторыях і кіравалі імі ад яго імя.

У 12 стагодзьдзі узрастае роля Веча. Да ягоных прэрагатываў пачалі адносіць абраньне і выгнаньне князя, заключэньне міра і абвяшчэньне вайны. За князем застаецца судовая і вайсковая ўлада. Войска князя складалася з дружыны і земскага апалчэньня. Дружына падзялялася на дзьве часткі: «старэйшую» (баляры) і «малодшую» (отракі, дзецкія). Старэйшая Дружына мела вылучны ўплыў на князя, баляры ўваходзілі ў склад Рады, часта выступалі супроць князя. Малодшая дружына была важным апірышчам князя ў барацьбе з балярамі і Вечам. У канцы 12 — пачатку 13 стст. у Полацку фармуецца рэспубліка. Яе можна называць Вечава-тэакратычнай. Улада канцэтруецца вакол япіскапа, зь якіх у крыніцах згадваецца Якаў (1300 г). Князі ў Полацку маглі і быць, але ў крыніцах ня згадваюцца. Зноў яны зьяўляюцца ў сталіцы Крыўі толькі ў часе княжаньня Гедзіміна.

Полацкае княства ўзьнікла і разьвівалася на шляху з варагаў у грэкі, гандлявала прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Да Балтыйскага мора хадзілі гандлёвыя караблі. У Полацку, Віцебску, Менску ды іншых гарадох канцэнтраваліся рамесьніцкія майстэрні.Полацак быў адным з найважнейшых культурных ды рэлігійных цэнтраў у рэгіёне. У 992 годзе тут заснавалі Полацкую япархіі, збудавалі некалькі цэркваў. З імем Эўфрасіньні Полацкай зьвязаныя збор і перапіс кніг, будова манастыра, названага потым Эўфрасінеўскім. Для Эўфрасіньні Полацкай ювелір Лазар Богша зрабіў знакаміты крыж, які быў нацыянальнай сьвятыняй. У сярэдзіне 11 стагодзьдзя збудаваны Сафійскі сабор. У Полацку, імаверна, вялося летапісаньне, але Полацкі летапіс не захаваўся. З разьвіцьцём Вільні ў 14 стагодзьдзі Полацак згубіў значэньне цэнтру. У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ў Полацку збудаваны езуіцкі калегіюм, які меў істотнае адукацыйнае значэньне. У другой палове 18 стагодзьдзя Полацак нават зрабіўся сталіцай езуітаў.

Тураўскае княства было прамым пераемнікам Дрыгавіцкага князявання, цэнтар якога не вядомы. Увогуле невядома, які горад быў цэнтрам дрыгавічоў. Тураў быў заснаваны блізу 950 году (найверагодней, 946) князевічам Турам, братам Рагвалода. Тур быў першым князем, які пераўтварыў князяваньне ў княства. Паводле народнага паданьня, Тур і Рагвалод з войскам прайшлі ўздоўж Дняпра, і спыніляся ля ўпадзеньня Прыпяці ў гэтую раку. Далей Рагвалод, прыкрываючы Тура, застаўся тут, а Тур пайшоў уздоўж Прыпяці, знайшоў выгоднае месца і заснаваў горад. Ён дзейнічаў выключна ў хаўрусе з братам Рагвалодам Полацкім, але чамусь не прыйшоў яму на дапамогу ў 976 годзе, відаць, з-за раптоўнасьці нападу Ўладзімера. Пракнязяваў ен да 988 году, калі ў Пінску над Дрыгавіччынай быў пасаджаны Сьвятаполк І Тураўскі. Народнае паданьне пасьля Тура называе Ўладыку, але гэта — тытул япіскапа. Відаць, пры малалетнім Сьвятаполку ад яго імя ўладарыў япіскап, хоць гэта пярэчыць зьвесткам аб заснаваньні япіскапіі.

Святаполк І быў актыўным уладаром. Відаць, яго сталіцаю спачатку быў Пінск, бо аб гэтым кажа «Жыцьцяіс Барыса і Глеба». Відаць, пазьней ён зрабіў абодва гарады сваей сталіцай. Ён імкнуўся забясьпечыць незалежнасьць ад Кіева, дзеля чаго ўступіў у шлюб з дачкой Баляслава І. У 1005 годзе ён заклаў у Тураве япіскапію, і па названых у ёй гарадох можна меркаваць аб тэрыторыі княства. Яно займала большую частку сучаснай Беларусі. Але ў 1015 годзе Сьвятаполк заняў і кіеўскі пасад, але князяваньне ў Тураве пакінуў за сабою. Княства прымала актыўны ўдзел у барацьбе братоў, так, у Тураве Сьвятаполк набіраў сабе вояў, а пазьней Яраслаў заняў нейкі горад Сьвятаполка, якім, відаць, быў Тураў ці Пінск.

Далей падзеі разьвіваліся наступным чынам. Яраслаў даў Тураў Ізяславу блізу 1045 году, і Ізяслаў І князяваў тут і пасьля заняцьця Кіева. Гэта паказвае на значнасьць Турава ў той час, але ён паступова заняпаў. Пазьней ім валадарыў Сьвятаполк ІІ Тураўскі, сын Ізяслава. Але пазьней князі імкліва зьмянялі адзін аднаго. У рэшце рэшт, княства згубіла амаль палову земляў: Берасьце, Мазыр, Панямоньне.

У 1156 годзе ў Тураве замацаваўся прадстаўнік дынастыі Сьвятаполчычаў Юры. Ён узяў курс на здабыцьцё незалежнасьці. У адказ кіеўскія князі зрабілі паход на Тураў і Пінск у 1158 годзе, але гэтыя гарады выстаялі. У 1162 годзе незалежнасьць Турава была прызнаная. Пасьля гэтага з Турава выдзяляюцца Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае і, магчыма, Гарадзенскае і Давыд-Гарадоцкае княствы.

На жаль, аб дзяржаўным ладзе Тураўскага княства нам вядома мала. З жыцьцяпісу Кірылы Тураўскага нам ведама, што ў горадзе мела вялікую ўладу Веча, якое мела ўплыў на выбар япіскапа. Апроч таго, ў горадзе быў пасаднік, што ўказвае на асаблівасьці разьвіцьця ў Тураве грамадзка-палітычнага ладу.

Аб развіцці культуры можна меркаваць па дзейнасьці Кірылы Тураўскага. Апроч таго, існуе меркаваньне, што ў Тураве таксама быў катэдральны Сафійскі сабор.

Былі на беларускіх землях і іншыя княствы.Напрыклад,Новагародскае. Навагрудскае княства, Новагародскае княства – удзельнае княства ў Панямонні ў XIII – XIV стст. Цэнтр – г. Новагародак. Навагрудскі князь Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?) г., калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у 1-й палове XIV ст. – удзел чына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелі намеснікі вялікіх князёў.Новагарадок заснаваў у Xiст.Яраслаў Мудры як фарпост у барацьбе з яцвягамі.У сярэдзіне XIIст. у змяніўшыхся гістарычных умовах гэта княства ,што ў свій час знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Кіева,пазней ад галіцка-валынскіх князеў,адыграла важную ролю як цэнтр фарміравання ВКЛ-вялікай і магутнай сярэднявечнай дзяржавы,у склад якой увайшлі і ўсе астатнія беларускія землі.

6 Духоўнае жыцце і культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці .Ефрасіння Полацкая.Кірыла Тураўскі.Клімент Смаляціч.

Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

Жыхары Паўднёвай Беларусі ,акрамя жывёлагадоўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка. Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзялялі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэлігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве

У славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.

Увядзенне хрысціянства ў Беларусі

Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай і народнай рэлігіяй на Русі. Наўгародскі князь Уладзімір ў 988 г ахрысціў кіяўлян. На Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысціянства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спавядала веру сваіх продкаў.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне пісьменнасці. Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літарамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і перакладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі прапагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і адукацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і займалася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каштоўнасцей над матэрыяльнымі.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісьменства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Беларусі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Рагвалодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя прыстасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы».

7 Праблема этнагенезу беларусаў. Асноўныя канцепцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы.

Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльнаэканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу мова, самасвядомасць, кўльтура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльнаэканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.

Гiсторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антралалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.

Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў.

Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А. А. Шахматавым, М. У.Токаравым, Я. І.Карнейчыкам. Яна з’яўлялася пануючай у савецкай гістарыяграфіі, атрымала падтрымку Сталіна. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў – рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці, больш таго, паміж існаваннем Кіеўскай Русі і станаўленнем рускіх, украінцаў і беларусаў як народнасцяў пралягае некалькі стагоддзяў.

Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі .Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот.

Аўтары крывічскай тэорыі – В. Пагодзін, В. Ластоўскі, М. Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Гэтую акалічнасць улічылі аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай тэорыі (Я. Карскі, У. Пічэта, М. Доўнар-Запольскі, М. Грынблат). Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.

Аўтары балцкай канцэпцыі Г. Штыхаў і В. Сядоў сцвярджалі, што беларусы з’явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яшчэ больш фантастычная фінская тэорыя паходжання беларусаў. На падставе існавання на Беларусі фінскай тапанімікі (геаграфічныя назвы) аўтар – І.Ласкоў сцвярджаў, што беларусы пайшлі ад змяшэння славян і фіна-уграў. Але фіна-угры былі выцеснены з Беларусі балтамі значна раней, чым тут з’явіліся славяне. Усё, што засталося ад іх у час рассялення славянаў – гэта назвы некаторых геаграфічных аб’ектаў.

Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі, распрацавана М. Піліпенкам. Яна спалучае выкарыстанне дзвюх этнічных працэсаў – эвалюцыйнага і дыфузійнага. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI ст.ст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся дыфузійныя працэсы з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спарадзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой напрамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпастаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не выключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя вобласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларускіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

8Фарміраванне беларускай народнасці.Асноўныя этнічныя рысы беларусаў (этнічная тэрыторыя беларусаў,беларуская мова,менталітэт і самасвядомасць).

Фарміраванне Беларускай народнасці

Пачатак фармаванню беларускай народнасці было пакладзена ў перыяд існавання звязаў плямёнаў і стварэнні на тэрыторыі Беларусі Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і іншых княстваў. Уваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага стварыла ўмовы для далейшага фармавання беларускай народнасці.

Неабходнасць сумеснага супрацьстаяння агрэсіі крыжакоў і мангола -татараў і ўваходжанне беларускіх земляў у склад ВКЛ, спрыяла пераадоленню феадальнай раздробненасці, ліквідацыі лакальнай замкнёнасці асобных тэрыторый, умацаванню сувязяў паміж асобнымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. Эканамічнай асновай адукацыі беларускай народнасці з'яўляўся рост таварна-грашовых адносін, развіццё ўнутранага рынка. Павелічэнне гандлёва-рамеснага насельніцтва ў гарадах і мястэчках, узмацненне сувязяў паміж імі садзейнічала кансалідацыі гарадскога насельніцтва ў саслоўе мяшчан. Усё гэта адбілася на развіцці агульнасці сацыяльна-эканамічнага жыцця, мовы, культуры і іншых прыкмет, якія характарызуюць народнасць.

Дадатны ўплыў на фармаванне беларускай народнасці аказала развіццё саслоўна-класавай структуры феадальнага грамадства. У XIV - XVI стст. завяршылася фармаванне асноўных саслоўяў беларускай народнасці. Канчаткова склалася саслоўе шляхты. Да панавальных пластоў грамадства ставіліся таксама праваслаўнае і каталіцкае духавенства, заможныя рамеснікі, купцы. Асноўную ж масу насельніцтва ўяўлялі сяляне і ремеслянники-беднякі, якія і склалі асноўнае ядро беларускай народнасці.

Важную ролю ў фармаванні беларускай народнасці згуляў рэлігійны фактар. Пераважная большасць беларускага народа заставалася праваслаўным, што спрыяла захаванню і развіццю моўных, культурных традыцый, фармавала пачуццё нацыянальнай самасвядомасці. Падчас фармаванні беларускай народнасці вызначыліся асноўныя асаблівасці яе гаспадарчага і грамадскага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Гэта выявілася ў тыпах жылля, яго ўнутраным строі, у адзежы, ежы, абрадах і звычаях, у прафесійнай мастацкай творчасці і фальклоры.

Паступова склаўся менталітэт беларускага народа, для якога было характэрным нацыянальная і рэлігійная талерантнасць, гасціннасць, дабрыня, мяккасардэчнасць, мудрасць, сумленнасць, працавітасць.

З XIII у. мова насельніцтва Беларусі пачынае адрознівацца як ад старажытнарускай мовы, так і моў рускай і ўкраінскай народнасці. Спецыфічныя рысы беларускай мовы з'явіліся ў помніках літаратуры і дзяржаўных актах. У XVI у. ён становіцца дзяржаўным. Сфера распаўсюду царкоўнаславянскай мовы павузілася, ён стаў ужывацца толькі падчас царкоўнай службы.

Назва «Белая Русь» упершыню з'явілася ў канцы XIV у. у стаўленні Полацкага княства, пазней яно распаўсюдзілася на землі, размешчаныя ў басейне Заходняй Дзвіны і Дняпра. З канца XVI - пачатак XVII стст. насельніцтва гэтых земляў вызначала сябе «беларусцамі». За жыхарамі цэнтральнай і заходняй частак Беларусі замацавалася назва «літвіны». Назва «Беларусь» для пазначэння ўсіх яе земляў і народа стала распаўсюджвацца толькі ў другой палове XIX у. Тэрмін «Літва» перамясціўся на паўночны захад і стаў служыць для пазначэння суседняга балцкага народа.

Этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенэз і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча акаляючага прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар культурнага ландшафту, а родны край (бацькаўшчына) становіцца для яго, як і для народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай

Этнічная тэрыторыя беларусаў у розныя часы акрэслівалася неадназначна. Становішча ўскладнялася гістарычнымі ўмовамі, уваходжаннем этнічнай тэрыторыі беларусаў у поліэтнічныя дзяржавы, зменлівай этнапалітычнай і этнаканфесійнай сітуацыя. На карце 1750 г. Т.Майера ўпершыню Белай Руссю названа амаль уся сучасная тэрыторыя ад Заходняга Буга на Поўдзень ад Брэста да верхняга Падзвіння. Згодна этнаграфічнаму атласу 1863 г. Ф.Эркерта, этнічная тэрыторыя беларусаў акрэслівалася ў межах Магілёўскай, Віцебскай (без ліфлянскіх паветаў), часткі Віленскай (па лініі Ашмяны – на Поўдзень ад Ліды) і Гродзенскай губерній. Эркерт падзяліў тэрыторыю Беларусі на 3 часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, або Падляссе, а беларускае насельніцтва гэтых рэгіёнаў утварала, на яго думку, адпаведна 3 групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, або чарнарусаў, і падляшан (найбольш апалячанай часткі беларусаў). Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва разглядаецца найперш з канфесіянальнай прыналежнасці.

Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, а таксама члены Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі пры складанні адпаведных карт (1903, 1915, 1919 гг.) кіраваліся этналінгвістычнымі прыкметамі [а яны важнейшыя; гл. вышэй – Рэд.] і пашыралі этнічную тэрыторыю беларусаў .

Тэрыторыя Беларускай ССР фарміравалася на аснове этнічнай тэрыторыі ў складаных гістарычных і міжнародных умовах. У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала сваю дзяржаўнасць (1.1.1919 г.).

Мова

Мова беларусаў — беларуская, належыць да ўсходняй падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.

менталітэт беларускага народа - нацыянальная і рэлігійная талерантнасць, гасціннасць, дабрыня, мяккасардэчнасць, мудрасць, сумленнасць, працавітасць.

9 Сацыяльна –эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ.Роля ўсходнеславянскіх зямель ў працессе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ.”Літоўская”,”беларуская” і іншыя канцепцыі утварэння ВКЛ.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ

З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яўлялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае развіццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ

Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аўкштайты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю адметнасць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэрыторыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Слонімам.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва. Станаўленню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Валынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зя-мель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за заха-ванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытары-яльныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага княства Берасцейскую зямлю.

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца далейшым павелічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiль-ню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Лю-барта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучас-най Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Русі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377). Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана беларускае Падняпроўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi-гава-Северская, Падольская i Валынская землi.

Палітычная экспансія Альгерда выклікала процідзеянне Вялікага княства Маскоўскага, якое таксама выступіла ў ролі «збіральніка Русі». Каб устараніць суперніка, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе штурмам так і не здолела. Праўда, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.

Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх заходнепаўднёва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўмацавалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

«Літоўская»,”беларуская” канцепцыі утварэння ВКЛ.

Прыхільнікі (беларускай) канцэпцыі ВКЛ называюць дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура i беларуская мова. Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі.

Прьхільнікі Літоўскай канцэпцыі сцьвярджаюць, чаму імем заваяванай зямлі Літвы краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца iмeм дамінуючай часткі.

10 Дзяржаўны лад і палітычнае жыцце ў ВКЛ.Крэўская ўнія.

Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (гаспадар). Вялікі князь з'яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Галоўным яго абавязкам была абарона ўласнасці і тэрыторыі гаспадарства. Вялікі князь меў шырокія паўнамоцтвы. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя заканадаўчыя акты.

Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь не аднаасобна, а з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання.

Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Непасрэдны ўплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя справы аслабляўся яго частымі і працяглымі ад'ездамі ў Польшчу. У час знаходжання ў Польшчы князь не меў права займацца дзяржаўнымі справамі ВКЛ. Імі займалася Рада, альбо Паны-рада. Спачатку Рада была дарадчым органам пры князю і назначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры вялікім князю зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспадара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, назначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выдаваліся граматы і прывілеі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адменены аднаасобна вялікім князем.

Агульнадзяржаўны (вальны) сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе буйныя феадалы, што ўваходзілі ў склад Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама дэпутаты ад шляхты. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты ад кожнага павета.

Вышэйшымі службовым асобамі ў дзяржаве былі маршалак земскі, гетман, канцлер і падскарбій. Маршалак земскі старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаў сам вялікі князь. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзначальваў войска ў паходзе.

Канцлер кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу, ён падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яго намеснікам быў падканцлер, які пры адсутнасці канцлера выконваў яго абавязкі.

Падскарбій земскі быў даглядчыкам дзяржаўнай казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў. Яго намеснік - падскарбій дворны адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы гаспадарскага двара.

На ўсе вышэйшыя пасады ў дзяржаве прызначаліся толькі буйныя феадалы некаторых найбольш знатных фамілій, толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную адукацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай службы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гаспадар, ні Рада не мелі права без віны адабраць іх.

Мясцовае кіраванне на беларускіх землях было складаным. Яно залежала ад гістарычнага мінулага мясцовасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ад уладальніка тэрыторыі. Асабнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права.

Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку багатых і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода ўваходзіў у склад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма. Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: кашталян - па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйна-судовых; ключнік - наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы - камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай з ліку буйных феадалаў. Староста, як і ваявода.

У павеце захоўваліся таксама старыя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай небяспекі.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя соймікі. На іх маглі прысутнічаць усе шляхцічы павета. Тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Старшынстваваў на сойміку або найбольш высокі па пасадзе пан, або павятовы маршалак.

На павятовых сойміках выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыі аб соймах, выбіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі органамі

Крэўская унія

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях.

14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Праіснавала 400 гадоў.

У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ.