Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

Вопрос 47!Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.

У студзені 1945 г. у выніку Вісла-Оддэрскай аперацыі войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў вызвалілі большую частку Польшчы і выйшлі на р. Одэр, захапіушы шэраг плацдармаў на заходнім беразе. Самай працяглай і цяжкай для савецкіх войск з усіх аперацый з’яўлялася Усходне -Пруская 1945 г. (13 студзеня-25 красавіка), якая закончылася разгромам фашысцкай групоўкі пад Кёнінсбергам.

Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945г. Уёй удзельнічала 2,5 млн. чалавек. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кровапралітныя баі. 25 красавіка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне г.Торгау.

30 красавіка 1945 г. , прыкладна праз дзве гадхзіны пасля таго, як над рэйстагам, які знаходзіўся побач з падземным бункерам рэйхсканцылярыі, савецкім воінамі быў узняты Сцяг Перамогі, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая 1945 г. у прадмесці Берліна – Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможнай фашысцкай Германіі падпісалі Акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза працавалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. І нарэшце у 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканая весткак аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Закончылася і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

8 жніўня 1945 г., выконваючы свае абавязацельствы перад саюзнікамі – ЗША, Англіей і іншымі дзяржавамі, савецкі ўрад заявіў аб уступленні ў вайну з Японіяй. Гэта ён зрабіў пасля таго, як японскі ўрад адхіліў Патсдамскую дэкларацыю саюзнікаў, якая заклікала Японію да капітуляцыі.

9 жніўня – 2верасня 1945 г. савецкія войскі ва ўзаемадзеянні з сіламі Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Маньчжурскую стратэгічную аперацыю, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за 1 млн. салдат і афіцэраў. Адначасова былі праведзены Паўднёва-Сахалінская і Курыльская аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Сахалін і Курыльскія астравы – тэрыторыі былой Расійскай імперыі, якія урад Расіі Ў 1905 г. саступіў Японіі ў выніку паражэння ў руска-японскай вайне 1904-1905 гг. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю.

6 і 9 жніўня 1945 г. без ваеннай неабходнасці, у мэтах запалохвання Савецкага Саюза амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. Мірных жыхароў.