Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

59.Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. - Пачатку XXI ст.

З распадам СССР кожная былая саюзная рэспубліка, у тым ліку Беларусь, стала ажыццяўляць пошук шляхоў пераадолення распаду адзінай эканамічнай прасторы і аднаўлення гаспадарчых сувязей на новай рыначнай аснове. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стала распрацоўка праграмы паступовага пераходу ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання народнай гаспадаркай да рыначнай эканоміцы. У пачатку 1990-х гг. праявамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рынкавых коштаў на большасць тавараў і паслуг, дазвол арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур. Пачалося правядзенне прыватызацыі - раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці ў прыватную.

Аднак рэфармаванне народнай гаспадаркі Беларусі ў 1991 - 1994 гг. праводзілася павольнымі тэмпамі, непаслядоўна, недастаткова эфектыўна. Выпуск прамысловай прадукцыі ў гэты перыяд скараціўся больш чым на 30%. Рэзка знізіліся даходы насельніцтва. Галоўная прычына гэтага заключалася ў росце цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. У 1994г. за межамі пражытачнага мінімуму апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі.

Распрацоўка беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця пачалася ў сярэдзіне 1990-х гг. Была распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010г., Вызначаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гг. Яны зацверджаны на першым Усебеларускім народным сходзе ў 1996г. У якасці галоўных задач вызначаліся рост экспарту беларускіх тавараў, будаўніцтва жылля для гарадскіх і сельскіх жыхароў, забеспячэнне насельніцтва рэспублікі прадуктамі харчавання.

У праграме дзейнасці ўрада ў якасці нацыянальнай мадэлі развіцця вызначана сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка. Яна заклікана спалучаць перавагі рынкавай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы сацыяльнай абароны, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. Сацыяльна арыентаваная рынкавая эканоміка мае характэрныя рысы. Сярод іх: існаванне дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі; прыватызацыя як сродак пошуку тых, хто зацікаўлены ў доўгатэрміновым развіцці прадпрыемстваў з сацыяльнай абаронай іх працаўнікоў; павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў; павышэнне матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва рэспублікі; развіццё эканамічных сувязяў з краінамі СНД і Расіяй. Асноўнай асаблівасцю беларускай мадэлі эканамічнага развіцця стала моцная дзяржаўная ўлада, якая стымулюе развіццё эканомікі, забяспечвае сацыяльную справядлівасць і грамадскі парадак.

Рэалізацыя беларускай мадэлі эканомікі звязана з выкананнем асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Наша рэспубліка першай на постсавецкай прасторы пераадолела крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і аднавіла ў 2000г. ўзровень вытворчасці прадукцыі 1990г. Другі Усебеларускі народны сход падтрымала асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 - 2005 гг.

Першае пяцігоддзе XXI ст. было важнейшым этапам у дасягненні стратэгічнай мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця - павышэнні дабрабыту народа на шляху набліжэння яго да ўзроўню эканамічна развітых еўрапейскіх краін. Выкананне праграмы вывела нашу краіну на шлях ўстойлівага эканамічнага росту, тэмпы якога перавышаюць паказчыкі многіх краін СНД і большасці еўрапейскіх дзяржаў. У 2005г. аб'ёмы вытворчасці ў прамысловасці павялічыліся больш чым на 50%, у сельскай гаспадарцы - больш чым на 25%.

Важнае значэнне пры рэалізацыі беларускай мадэлі эканомікі мела дзяржаўнае фінансаванне буйных прамысловых прадпрыемстваў і калгасаў, паступовае ператварэнне будаўніцтва жылля ў «лакаматыў» развіцця эканомікі.

Прыватны сектар эканомікі ў Беларусі прадстаўлены прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі і падпарадкаваны дзяржаўным інтарэсам.

Праводзіцца дзяржаўная палітыка, накіраваная на абарону інтарэсаў насельніцтва, аказанне дапамогі тым, каму гэта неабходна, у прыватнасці пенсіянерам, а таксама забеспячэнне аховы здароўя і атрымання адукацыі.

Распрацаваны курс на правядзенне інтэграцыі - збліжэння і аб'яднання ў адзінае цэлае ў эканамічнай сферы з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй.

Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця шэраг грамадзян рэспублікі былі ўдастоены звання «Герой Беларусi». Сярод іх - старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. Пракаповіч; генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «БелАЗ» Марыеў; стваральнік некалькіх пакаленняў магістральных аўтапаяздоў МАЗ М. Высоцкі і інш

На трэцім Усебеларускім народным сходзе ў 2006г. прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 - 2010 гг. Яна накіравана на далейшае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва рэспублікі на аснове канкурэнтаздольнай эканомікі і стварэння дзяржавы, зручнай для жыцця людзей.

60. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь выйшла на міжнародную арэну не толькі ў якасці новай суверэннай дзяржавы, што ўзнікла ў выніку распаду СССР, але і як еўрапейская краіна, што мае глыбокія гістарычныя традыцыі дзяржаўнасці.

Існаваўшыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы (IХ-ХIV стст.), Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (сярэдзіна ХIII-ХVIII стст.) былі актыўнымі суб’ектамі міжнародных зносін. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1919 – 1991 гг.) увайшла ў лік дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, паўнапраўным членам якой БССР з’яўлялася на працягу ўсяго часу ўласнага існавання.

Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, наданне ёй 25 жніўня 1991 года статуса канстытуцыйнага закона паклалі пачатак якасна новаму перыяду ў развіцці краіны. Рэалізаваўшы сваё права на самавызначэнне, Рэспубліка Беларусь, якая атрымала гэтую афіцыяльную назву па рашэнні Вярхоўнага Савета БССР ад 19 верасня 1991 года, пачала вядзенне самастойнай знешняй палітыкі.

Беларусь сёння – гэта суверэнная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць самастойную і міралюбную знешнюю палітыку, актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, уносіць значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай беспекі і стабільнасці.

Прыярытэтныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь

Найбольш важныхяі перспектыўных вектары. Сярод такіх прыярытэтных напрамкаў, перш за ўсё, – дзяржавы-суседзі: (Расія, Украiна, Еўрапейскі саюз), Садружнасць Незалежных Дзяржаў, страны сусветнага Поўдня, ЗША і шматбаковая дыпламатыя.

Развіццё ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй і Еўрасаюзам

Цесная сувязь паміж дзяржавамі абумоўлена геаграфічнымі, геапалітычнымі, гістарычнымі і іншымі фактарамі, узаемнай дапаўняльнасцю дзвюх эканомік, кааперацыйнымі сувязямі прадпрыемстваў.

Асноўныя знешнепалітычныя задачы на расійскім напрамку – нарошчванне аб’ёмаў беларускага экспарту, эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу непасрэдных сувязей паміж рэгіёнамі дзвюх краін, паглыбленне кааперацыі, пашырэнне беларускай тавараправоднай сеткі, прыцягненне інвестыцый.

Прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусi на еўрапейскiм вектары з’яўляецца інтэнсіфікацыя партнёрства з краiнамi Еўрасаюза ў сферах узаемнага зацікаўлення: гандаль і інвестыцыi, транспарт, транзіт, трансмежнае і рэгіянальнае супрацоўніцтва, спрашчэнне візавага рэжыму, ахова навакольнага асяроддзя.Мы выступаем за развіццё раўнапраўнага дыялогу і ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўракамісіяй і дзяржавамі-ўдзельніцамі ЕС, у тым ліку, у межах ініцыятывы “Усходняе партнёрства”.

Прастора СНД

Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў інтэнсіфікацыі шматпланавага супрацоўніцтва са странамi СНД на двухбаковым узроўні і ў межах інтэграцыйных аб’яднанняў – Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Мы падтрымліваем працэсы развіцця інтэграцыйнага патэнцыялу СНД, у першую чаргу, у эканамічнай сферы, паступовага фарміравання рэжыму свабоднага гандлю, актывізацыі супрацоўніцтва ўдзельнікаў Садружнасці ў галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, у ваеннай сферы.

Краіны сусветнага Поўдня

Беларусь мае намер умацоўваць і пашыраць дальнюю “знешнепалітычную дугу” саюзнікаў і партнёраў у азіяцкім, лацінаамерыканскім, блізкаўсходнім і афрыканскім рэгіёнах, выводзіць супрацоўніцтва з яе апорнымі кропкамі на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Асноўныя напрамкі развіцця адносін – актывізацыя палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння з традыцыйнымі партнёрамі (ААЭ, Аргентына, Бразілія, Венесуэла, В’етнам, Егіпет, Індыя, Іран, Кітай, Куба, ПАР, Сірыя, Японія), наладжванне дыялога і актыўны выхад і замацаванне на рынках дзяржаў, якія маюць значны патэнцыял для ўзаемакарыснага супрацоўніцтва (Ангола, Балівія, Інданэзія, Катар, Кот-д’Івуар, Малайзія, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Саудаўская Аравія, Тога, Філіпіны, Эквадор, Эфіопія і іншыя).

Злучаныя Штаты Амерыкі

Рэспубліка Беларусь выступае за развіццё канструктыўнага і раўнапраўнага дыялога з ЗША, пашырэнне поўнафарматнага двухбаковага супрацоўніцтва па актуальных глабальных пытаннях (барацьбе з гандлем людзьмі, процідзеянні распаўсюджванню наркатычных і псіхатропных рэчываў, процідзеянні кіберзлачынствам і распаўсюджванню дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце, абароне ядзерных аб’ектаў, нераспаўсюджванню ЗМЗ), заснаванага на ўзаемным уліку інтарэсаў.

Шматбаковая дыпламатыя

Рэспубліка Беларусь садзейнічае замацаванню цэнтральнай ролі ААН у вырашэнні сусветных праблем; падтрымлівае палітыку ААН у галіне захавання міжнароднага міру і бяспекі, умацавання і развіцця сучасных міжнародных рэжымаў па прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, змяншэння і ліквідацыі яго арсеналаў, барацьбы з міжнародным тэрарызмам; выступае за збалансаванае рэфармаванне ААН з мэтай адаптацыі Арганізацыі да новых рэалій.

Прыярытэтнай задачай з’яўляецца прасоўванне асноўных беларускіх ініцыятыў у межах ААН: аб прызнанні шматлікасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця ў якасці каштоўнасці чалавечай цывілізацыі; аб усталяванні глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі, распрацоўцы Стратэгіі ААН па барацьбе з гандлем людзьмі; аб адмене практыкі ўжывання аднабаковых прымусовых мер для аказвання ціску на суверэнныя дзяржавы; аб правядзенні ў рамках ААН Дзесяцігоддзя адраджэння і ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, што сталі ахвярамі аварыі на ЧАЭС; аб наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва па распаўсюджванні энергазахавальных тэхналогій, тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энергіі і стварэнні ў межах ААН глабальнага механізма, які будзе рэгуляваць гэты працэс.

Інтарэсам Беларусі адпавядае ўмацаванне значнасці Руху недалучэння (РН) як уплывовага суб’екта міжнародных зносін; актывізацыя дыялога і супрацоўніцтва паміж РН і іншымі магутнымі цэнтрамі палітычнай і эканамічнай моцы; інтэнсіфікацыя двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей з удзельнікамі Руху.

Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні партнёрства з краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, энергетычнай, транспартнай, навуковай і ваенна-тэхнічнай галінах, актывізацыі ўзаемадзеяння па пытаннях рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, у сферах барацьбы з тэрарызмам і наркатрафікам, процідзеяння гандлю людзьмі. Беларусь мае намер актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці ШАС у якасці партнёра па дыялогу.