Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

54.Асноўныя дасягненні беларускай літаратуры, адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50 – 80 гг. XX.

Умовы развіцця беларускай культуры ў вывучаемы перыяд змяніліся ў залежнасці ад змен у грамадска-палітычным жыцці. Культура знаходзілася пад даволі жорсткім ідэялагічным кантролем. Літаратура і мастацтва развівалася ў рэчышчы сацыялістычнага рэалізму. У канцы 40х – пачатку 50х гг. адбываліся кампаніі барацьбы з фармалізмам і касмапалітызмам у культуры. Лібералізацыя грамадска-палітычнага жыцця, якая пачалася ў другой палове 50х, закранула сфкру культуры і спрыяла з’яўленню новых тэм і вобразаў у мастацтве Вызначнай была тэма ВАВ, увасобленая ў творах літаратуры і мастацтва. Важнае месца займала тэма сацыялістычнага будаўніцтва. Асобныя творы прысвячаліся падзеям больш далёкага гістарычнага мінулага беларускага народа.

  1. Адукацыя. У канцы 50 – пачатку 60х у БССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. БССР стала рэсрублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта з’явілася адным з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва.

Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі адукацыя набыла вельмі важнае значэнне. Павысіўся прэстыж вышэйшай адукацыі і разумовай дзейгасці. Адбылося павышэнне адукацыйнага ўзроўню насельніцтва Беларусі. У СССР і БССР праводзіліся шматлікія рэформы і рэарганізацыі сістэмы школьнай адукацыі. Рамантаваліся і будаваліся новыя школы, наладжваўся выпуск вучэбнай літаратуры, вырашаліся праблемы кадраў.

У 1958 – 1964 гг. ажыццяўлялася школьная рэформа з іэтай набліжэння школы да патрэб вытворчпсці.З мэтай ператварыць школу ў рэзерв папаўнення кадраў масавых прафесій для прамысловасці і сельскай гаспадаркі ўводзілася абавязковае 8-гадовае навучанне. Сярэдняя адукацыя працягвалася 11 гадоў і суправаджалася вытворчым навучаннем, якое насіла, аднак, фармальны характар. Пашыралася сетка вячэрніх школ. Хутка стала відавочным, што рэформа не дасягнула сваёй мэты: прафесійная падрыхтоўка школьнікаў была недастатковай, выпускнікі школ не ішлі працаваць у сферу вытворчасці, а імкнуліся працягваць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. З 1964 г. адбыўся пераход до 10-гадовай сярэдняй адукацыі, прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай.

У 1984 г. была праведзена яшчэ адна рэформа сярэдняй адукацыі: навучанне ў агульнаадукацыйнай школе пачыналася з 6-гадовага ўзросту і працягвалася 11 гадоў.

У пачатку 60х гг. у БССр быў здзейснены ў асноўным пераход да ўсеагульнаг абавязковага 8-гадовага навучання. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульный сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970х гг., што з’явілася яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа.

Разам з тым вызначалася тэндэнцыя да зніжэння выдаткаў на патрэбы агульнаадукацыйнай школы. Звужалася сфера выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі. Падобнае становішча тлумачылася некалькімі прычынамі:1. Гістарычнай і марфалагічнай блізкасцю беларускай і рускай моў; 2. Статусам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін; 3. Наяўнасцю для бацькоў права вырашаць аб мове навучання сваіх дзяцей і вызваляць ад вывучэння беларускай мовы.

У БССР існавала разгалінавая сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Вялікая частка насельніцтва імкнулася набыць адукацыю, кожны год павялічвалася колькасць студ.нтаў.

Вынікам хуткага эканамічнага развіцця БССР з’явілася вострая патрэба ў кадрах з вышэйшай адукацыяй. Былі адчынены новыя ВНУ такія, як: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску (1954) і г.д.

  1. Літаратура. Вызначальнай тэмай беларускай літаратуры ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне перыяд было адлястраванне подзвігу беларускага народа ВАВ (М. Лынькоў, І. Навуменка, В, Быкаў, І, Чыгрынава і інш).

Беларускіх пісьменнікаў хвалявалі маральна-этычныя праблемы сучаснага ім жыцця ( творы К.Крапівы,

І. Шамякіна). Лепшымі творамі на гістарычную тэматыку з’яўляліся раманы, аповесці, п’есы У.Караткевіча, якія садзейнічала выхаванню цікавасці да гістрычнай спадчыны беларускага народа.

Паспяхова развівалася беларуская паэзія (П.Броўка, П. Панчанка, П. Глебкі, М. Лужанін, Н. Гілевіч, Г.Бураўкіна і інш).

  1. Мастацтва. Вядчай тэмай тэатральнага і кінамастацтва таксама стала ВАВ. Творчымі дасягненнямі беларскіх тэатраў былі пастаноўкі і п’ес “Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона, “Трыбунал” А. Макаёнка, “Апошні шанец” В. Быкава, “Радавыя” А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і ўнікалны сцэнічны летапіс подзвігу беларускі народа ў час вайны.

Не меншую вядомасць набылі беларускія мастацкія кінастужкі на ваенную тэматыку: “Альпійская балада” (рэж. Б.Сцяпанаў), “Вазьму твой боль” (рэж. М. Пташук), “Вясельная ноч” (рэж. А. Карпаў), “ Я родам з дзяцінства” (В. Тураў) і інш. Значны ўклад зрабіла кінастудыя “Беларусьфільм”.

У музычным мастацтве тэмя вайны займала важнае месца. Яна аб’ядноўвала творы беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Г. Вагнера, У. Алоўнікава. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяжаўны гімн БССР, музыка якога належаць Н. Сакалоўскаму, а словы – У. Клімковічу.

У 60-90-я гг. пашыраецца тэматыка беларускай музыкі. Разам з нацыянальнымі матывамі з’яўляюцца тэмы і сюжэты з гісторыі іншых народаў (опера “ Джардана Бруна” С. Картэса, балеты “ тыль Уленшпігель”, “Маленькі прынц” Я. Глебава і інш. Вядомыя кампазітары: А. Багатыроў, Д. Смольскі і г.д.

Пэўнае развіццё атрымала эстрадная музыка. За межамі рэспублікі набылі вядомасць песні кампазітараў І. Лучанка і Э. Ханка. Папулярызацыі беларускай музыкі ў іншыя рэгіёнах Саюза садзейнічала творчасць ВІА “Песняры” пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, “Верасы” пад кіраўніцтвам В. Раінчыка, “Сябры” пад кіраўніцтвам А. Ярмоленка і інш.

У архітэктуры Беларусі канца 40х – пачаку 50х гг. назіралася выразнае імкненне ўвекавечаць перамогу савецкага народа ў ВАВ. Таму не выпадков было звяртанне спадчыны архітэктуры ў стылі класіцызму з яе веліччу і трыўмфальнасцю, з пабудовамі, упрыгожанымі багатым дэкорам і скульптурай (прыклад, Ленінскі праспект у Мінску). Найбольш велічныя пабудвы стваралі архітэктары А. Воінаў, У. Кароль, М. Паруснікаў.

З сярэдзіны 50х гг. архітэктары адмаўляюцца ад класізму, архітэктура становіцца больш стрыманай і функцыянальнай. Жыллёвае будаўніцтва вялося на аснове тыпавых праектаў. Цэнтры гарадоў забудоўваліся ансамблямі, распрацаванымі паводле індывідуальных пректаў. Некаторыя з іх сталі значнымі помнікамі беларускай архітэктуры (напрыклад, палац мастацтва і спорту, павільён ВДНГ і інш.)

Паступова змяняюцца адносіны дзяржаўных органаў і грамадскасці да гісторыка-культурнай спадчынны Беларусі. Распрацоўвалюцца дзяржаўныя праграмы па рэстараўцыі помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтваю (напрыклад, у Мінску рэстаўрыравалі Траецкага і Ракаўскага прадмесцяў).

Небывалага росквіту ў 60 – 70я гг. дасягнула манументальнае мастацтва Беларусі. Стварэнне мемарыялаў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў ВАВ, знайшло падтрымку на дзяржаўным узроўні (прыклады: “Хатынь” – быў адкрыты ў 1969г., скульптар С.Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін; Курган Славы Савецкай Арміі; “Брэсцкая крэпасць-герой” – быў адкрыты ў 1971г., скульптары А. Кібальнікавым, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў і інш).

Беларускія жывапісцы ў першае пасляваннае дзясіцігоддзе імкнуліся раскрыыць характар і насроі чалавек-пераможца, паказаць стваральную працу лююдзей у мірны час (напрыклад, І. Ахрэмчыка “Абарона Брэсцкай крэпасці”; Я. Зайцава “Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску”; В. Волкава “ Мінск. 3 ліпеня 1944г.”)

З сярэдзіны 50х гг. адбываецца стылёвая пераарыентацыя беларускага жывапісу. Мастакі паступова адмаўляюцца ад пафасу і апісальнасці, для іх твораў становяцца характэрнымі лаканічнасць і прастата. Берарускія мастакі распрацавалі своеасаблівы суровы стыль, для якога характэрна ўмоўнасць, стылізацыя, уласцівыя манументальнаму жывапісу (М. Савіцкі – “Партызаны”, “Віцебскія вароты”, “Аршанскія партызаны”, “Пакаранне смерцю”, “Лічбы на сэрцы”).

Таксама былі творы і на гістарычную тэматыку. Найвышэйшыя дасягненні беларускага мастацтва 1950х – сярэдзіны 1980х звязаны з творамі на тэму ВАВ.

  1. Навука. Значных поспехаў дасягнула і навука. Аднак у першыя пасляваеенныя гады вельмі слабай была матэрыяльная база навукі, не развіваліся і нават лічыліся шкоднымі некаторыя новыя навукі – генетыка, кібернетыка і інш.

Асабліва значныя зрухі ў развіцці навукі адбыліся ў 50-я гг. З Ленінграда у Мінск прыехала на пастаянную работу шмат вучоных-фізікаў, матэматыкаў і інш. Іх дзейнасць адыгрывала важную ролю ў развіцці новых навуковых напрамкаў, у падрыхтоўцы новых кадраў.

Беларускія вучоныя вялі шырокія даследванні па такіх актуальных галінах навукі, як электроніка, аўтаматызацыя прамысловых працэсаў, тэхналогія хімічнай прамысловасці і г.д. Сталі развівацца новыя напрамкі – спектраскапія, велічальная матэматыка, квантавая электроніка і інш. Па шэрагу навуковых напрамкаў узніклі навуковыя школы, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой.

На прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца прыборы асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космаса. Беларусы Пётр Клімук і У. Кавалёнак сталі сусветна вядомымі лётчыкамі-касманаўтамі СССР.