Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

51. Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Роля бсср на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі двух грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. XX ст.

Адным з найпершых крокаў БССР на міжнароднай арэне з’явіўся удзел у стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пытанне аб уключэнні ў ААН Беларусі і Украіны было пастаўлена На Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў СССР, Англіі і ЗША. Савецкая дэлегацыя падкрэслівала, што гэтыя рэспубліківыставілі да 1 млн. байцоў у Чырвоную Армію і што менавіта яны прынялі на сябе першы удар фашызму. Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік першапачатковых членаў ААН было прынята аднагалосна.

6 мая 1945г. паўнамоцная дэлегацыя БССР начале з наркомам замежных спраў К.В. Кісялёвым прыбыў ў Сан-Францыска і ўключылася ў работу канферэнцыі ААН. 26 чэтвеня 1945г. упаўнаважаныя 50 дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Статут ААН.

Членства ў ААН дазволіла Беларусі удзельнічаць у іншых міжнародных арганізацыях: у Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветна паштовым саюзе, Сусветнай метэарлагічнай арганізацыі, Міжнароднай арганізацыі працы, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справе адукацыі, навукі і культуры і інш.

Асобае месца ў дэпламатычнай практыцы БССР займала уключэнне шматбаковых дагавораў з замежнымі дзяржавамі. У 1944 – 1945 гг. БССР падпісала дагавор з Польшчай аб добраахвотнай рэпарацыі беларускага і польскага насельніцтва. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., скліканай з мэтай выпрацоўкі мірных дагавораў з былымі саюзнікамі Германіі. У 1949г. лэлегацыя БССР прыняла удзел у рабоце міжнародная канферэнцыі па абароне ахвяр вайны ў Жэневе. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахоплівалі самыя розныя бакі міжнароднага жыцця.

52.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.XX.

У пасляваенныя гады аўтарытэт краіныіка савецкай дзяржавы І.В.Сталін дасягнуў свайго апагея. Разам з тым ва ўмовах пасляваеннага жыцця грамадска-палітычныя настроі былі даволі супярэчлівымі. З аднаго боку, назіраліся выразныя прыкметы культу асобы Сталіна, з другога – імкненне часткі грамадства да перамен. Былыя удзельнікі вайны, інтэлегенцыя, моладзь уносілі разнастайныя прапановы з мэтай удасканалення сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

Партыйную арганізацыю Беларусі да 1947г. узначальваў П. Панамарэнка, а з 1947 па 1950г. - М.Гусараў. Яны не з’яўляліся беларусамі і на кіруючыя пасады прызначаліся цэнтральнымі органамі ўлады. Аўтатрытэтам у народзе карыстаўся П. Панамарэнка – былы кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця стала барацьба з касмапалітызмам, ці “нізкапаклонства перад Захадам”.

Прыкметай пасляваеннага часу стала ўзмацненне рэпрэсій, якія закранулі амаль усе пласты насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі звязана з з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы. Па яго сасабістым указанні былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлегенцыі. У нацыяналізме і контррэвалюцыйнай дзейнасці быў абвенавачаны міністр асветы БССР П. Саевіч, рыхтавалася расправа над вядомым дзяржаўным і партыйным дзеячам С. Прытыцкім. У рэспубліцы аднавіліся арышты пісьменнікаў, прычым некаторых з іх арыштоўвалі неаднаразова.

Разгортванню рэпрэсій садзейнічала і складаная сітуацыя заходніх рэгіёнаў Беларусі. Тут працягвалі узброенную барацьбу супраць савецкай улады былыя калабарацыяністы і ўдзельнікі фарміраванняў Арміі Краёва. Яны знаходзілі падтрымку ў пэўнай часткі насельніцтва, незадаволенай правядзеннем калектывізацыі. Сітуацыя нармалізавалася толькі ў да сярэдзіны 1950гг.

У 1952г. адбыўся з’езд 19 з’езд ВКП(б). Ён змяніў назву партыі, замест назвы “Усебеларуская Камуністычная партыя (бальшавікаў)” (ВКП(б) партыя пачала называцца Камунічтычнай партыяй Савецкага Саюза (КПСС).

Змены ў грамадска-палітычным жыцці у 1950-першай палове 1960гг. пачаліся пасля смерці Сталіна.

Пачалася жорсткая барацьба за уладу. Да улады прыйшоў М. Хрушчоў. Ён выступіў ініцыятарам далейшай дэмакратызацыі савецкага грамадства. Найбольш адчувальныя змены у грамадска-палітычным жыцці СССр і БССР пачаліся пасля 20 з’езда КПСС (люты 1956). На закрытым пасяджэнні з’езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам “Аб кульце асобы і яго выніках”, дзе зрабіў спробу выявіць вытокі і сутнасць культу асобы Сталіна. Даклад выклікаў неадназначную рэакцыю, аднак пасля яго перамены ў жыцці грамадства сталі непазбежнымі.

Найбольш значным вынікам новага палітычнага курсу стала работа па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій…

У сярэдзіне 1950х – пачатку 1960х гг. адбывалася далейшае пашырэнне правоў саюзных рэспублік, у тым ліку і БССР. Яна магла сама вырашаць пытанні адміністрацыйеа-тэрытарыяльнага будаўніцтва. У распараджэнне беларускіх міністэрстваў і ведамстваў перадаваўся шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, якія раней падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. Пашыраліся заканадаўчыя правы рэспублікі: у яе кампетэнцыі ўвайшло прыняцце грамадзянскага, крымінальнагаі працэсуальнага кодэксаў. Прымаліся меры па пашырэнні ўдзелу насельніцтва ў дзейнасці кампартыі, камсамола, прафсаюзаў, узмацнялася калегіяльнасць у іх рабоце.Змены закранулі органы дзяржаўнай улады: была прынята пастанова накіраваная на паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканамічным і грамадска-палітычным жыцці.

Аднак не ўсе змены краіны прыаодзілі да станоўчых вынікаў. Унутраная палітыка кіраўніка дзяржавы М.Хрушчоў характарызавалася супярэчлівасцю і валюнтарызмам.

Распрацаваная на 22 з’ездзе КПСС (1961) праграма пабудовы камунізму прадугледжвала стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму за 2 дзеясігоддзі. Нерэальнасць пастауленнай мэты былі відавочнай для спецыялістаў нават у тыя гады, асабліва ва ўмовах паграшэння эканамічнай сітуацыі, якія назіраліся ў пачатку 1960х.

Не апраўдалі сябе рэарганізацыі структуры кампартыі, згодна з якой партыйныя арганізацыі падзяляліся на прамысловыя і сельскія.

Таксама гэты перяд адзначаўся ўзмацненнем дзяржаўнага ўціску на царкву. Зачыняліся цэрквы, назначаліся занадта вяікія эрэндныя платы за карыстанне манастырскімі будынкамі і г.д.

Шматлікія непрадуманыя рэформа і рэарганізацыі, праведзененыя па ініцыятыве М.Хрушчова, выклікалі стомленасць і незадаволенне амаль ва ўсіх пластах грамадстваю У выніку ў 1965г. ён быў адхілены ад улады.

З 1956 па 1965г. партыйную арганізацыю Беларусі узначальваў К.Т. Мазураў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчынная вайны. Гэты таленавіты кіраўнік у скаладаных умовах таго часу адстойваў інтарэсы беларусі і асабістыя погляды, якія не заўсёды супадалі з пазіцыяй вышэйшага кіраўніцтва партыі.

Пасля прыходу да ўлады Л.Брэжнева адбыўся паварот кіраўніцтва дзяржавы да больш жорсткага кансерватыўнага курсу. На шматлікіх партыйных з’ездах, пленумах ЦК КПСС прымаліся рэзалюцыі аб далейшай дэмакратызацыі грамадскага жыцця, абмежаванні ўплыву бюракратычнага апарату, умацаванні ролі Саветаў, аднак на практыцы ажыццявяць гэтыя прадпрыемствы не ўдавалася.

Ядром палітычнай сістэмы заставалася Камуністычная партыя, палажэнне аб кіруючай ролі якой было унесена у Канстытуцыю. На практыцы партыйныя органы дубліравалі органы дзяржаўнага кіравання. Колькосаць членаў Камуністычнай партыі імкліва расла, так як уступленне у яе рады было шляхам да павышэння сацыяльнага статусу асобы. Разам з тым радавыя камуністы былі фактычна адхілены ад рэальнага ўдзелу ў вызначэнні палітыкі партыі. Некаторую ролю адыгрывалі прафсаюзы. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана і цэнтралізавана, пакідала ўсё менш месца для ініцыятывы асобнанга чалавека. Супярэчлівай была і дзейнасць камсамольскіх арганізацый. З аднаго боку, камсамол праводзіў вялікую работу сярод моладзі, з другога – у яго дзейнасці было шмат фармалізму і паказухі.

У ідэялагічнай сферы панавала канцэпцыя развітога сацыялізма. Яе ўтваральнікі убачылі безвыніковасць хуткага “скачка ў камунізм” і палічылі мэтазгодным стварыць доўгатэрміновыя планы і праграмы развіцця краіны.

Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977г. У прэамбуле Канстытуцыі было адзначана, што ў СССР пабудаваны развіты сацыялізм і агульнанародная дзяржава. Галоўнай каштоўнасцю па Канстытуцыі з’яўлялася арыентацыя на абарону сацыяльных правоў людзей. У галіне нацыянальных адносін тэкст Канстытуцыі абапіраўся на палажэнне аб тым, што нацыі і народнасці збліжаюцца і ўзнікае новая супольнасць – савецкі народ.

Канстытуцыя БССР 1978г. была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі агульнасаюзнай канстытуцыі.

Паступова адыход ад эканамічных метадаў кіравання прывёў да цэнтралізацыі і бюракратызацыі кіруючага апарату. На атрыманне бюракратычных стркктур выдаткоўваліся вялікія сродкі. Мелі месца злоўжыванне службовым становішчам і карупцыямі. У замкнутую касту ператваралася вышэйшая група кіруючых работнікаў, якая атрымала назву “наменклатура”.

Грамадскія настроі адлюстроўвалі незадаволенасць становішчам у краіне розных сацыялістычных пластоў насельніцтва. Незадаволенасць рабочых выражалася часцей у пасіўных формахах: п’янства, прагулы і г.д. Сярод інтэлегенцыі назіраліся крытычныя выступленні.

З 1965 па 1980 г. Кампартыю Беларусі узначальваў П.М. Машэраў. У гады ВАВ ён стварыў і ўзначаліўРасонскае патрыятычнае падполле, камандаваў патрызанскім атрадам імя Шчорса, з’яўляўся камісарам партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага, узначальваў падпольныя органы ЛКСМ.Пасля вайны працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў 1980г.

Сярод партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў Беларусі вылучаецца таксама Ц.Я. Кісялёў, які амаль 20 гадоў працаваў старшынёй Савета Міністра БССР, а ў 1980 – 1983 гг. быў першым сакратаром ЦК КПБ. З яго імем таксама звязаны значныя дасягненні ў галіне эканомікі, навукі і культуры.

Некаторыя змены ў грамадска-палітычным жыцці СССр і БССР адбыліся пасля выбрання ў 1982 г. Генеральнага сакратара ЦК КПБ Ю.У. Андропава. Яго імкненне навесці парадак і дысцыпліну ў краіне, павесці барацьбу з карупцыяй адпаведалі настроем і спадзяваннем народа. Хутка ў краіне пачалася кампанія па навядзенні парадку. Адначасова быў дадзены ход справам аб карупцыі, злоўжываннях у гандлі.

Пасля смерці Андропава і выбрання ў 1984 г. на пасаду Генеральнаг сакратара ЦК КПБ К.У. Чарненкі сітуацыя змянілася прыход да ўлады суправаджаўся адмаўленнем ад андропаўскай навацый. Бврвцьба за дысцыпліну была згорнута, справы аб карупцыі прыпынены. Назіралася вяртанне да ранейшых форм і метадаў кіравання.

53.Экстынсіўны і інтэнсіўны фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР і разгортванне навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР) (50-80гг. XX ст.): дасягненні, праблемы супярэчнасці.

Сутнасць НТР. Пасля аднаўлення народнай гаспадаркі перад эканомікай СССР і БССР паўсталі якасныя задачы. Галоўная з іх было ўключэнне ў НТР, якая ажыццяўлялася ў свеце. Падчас Другой сусветнай вайны і ў паслялваенныя гады ў вядучых краінах свету хутка раслі выдаткі на навуку, перш за ўсё для павелічэння ваенага патэнцыялу. Абстаноўка “халоднай вайны” актывізавала рост навуковых даследаванняў, які далі моцны штуршок развіццё прамысловаці.

Сутнасць НТР заключаецца ў якасным змяненні вытворчых сіл на аснове пераўтварэння навукі ў вядучы фактар вытворчасці, непасрэдную вытворчую сілу, паступовы пераход ад машыннай да ўатамазыванай вытворчасці. Асаблівасці НТР – аб’яднанне навукі з вытворчасцю.