Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

61. Культурна-духоўнае жыццё

Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзяне набылі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду веравызнання. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыўленню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае замацаванне свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, падкрэслена свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прызнанне рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных арганізацый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўстановы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ).

Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце знішчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з'яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.

Культурнае развіццё беларускага народа

Беларуская культура канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўслаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадовую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейнічала 249 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю.

На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крымінальныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.

Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар'ева «Страсці», опера «Князь Наваградскі», спектаклі «Звон - не малітва», «Саламея»). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі «Беларускай капэлы», мужчынскім камерным хорам «Унія». Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў («Залаты шлягер», «Мінская вясна», «Магутны божа»). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з М. Фінбергам.

Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”.

Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў «Палац», «Тройца», «Крыві», «Юр'я», «NRM», «Песняры» і «Беларускія песняры».

Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гістарычнай тэматыцы - у першую чаргу славутым суайчыннікам - Усяславу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай скульптуры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з канца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго скульптура - «Дзяўчынка з парасонам», у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро «Няміга».

Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты нацыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і пастаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэспубліцы налічвалася - 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.

Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучальных установах, у тым ліку БДТУ.

Характэрнай з'явай сучаснай беларускай культуры з'яўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі з'яўляюцца не толькі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая нацыянальная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Партрэт беларускай дыяспары

Афiцыйна лiчыцца, што трэцяя частка беларусаў жыве за межамi сваёй радзiмы, даведнiкi прыводзяць лiчбу — 3,5 млн. чалавек. Па розных прычынах яны пакiдалi сваю радзiму, у розны перыяд часу. Хто яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў пошуках працы, пасля другой сусветнай вайны — па палiтычных матывах. Пасля развалу СССР да дыяспары далучылася тая частка беларусаў, якая трапiла ў краiны былога Саюза па размеркаванню пасля ВНУ, на будаўнiцтва чыгунак, заводаў, асваенне цалiны, ахову межаў. Беларусы Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii — таксама дыяспара.

Самай вялiкай у параўнаннi з iншымi краiнамi пражывання беларускай дыяспары з’яўляецца беларуская дыяспара ў Расiйскай Федэрацыi. Паводле даных перапiсу 1989 года на тэрыторыi Расii пражывалi 1 млн. 206 тысяч беларусаў. Зараз у Расii створана 40 беларускiх культурных аб’яднанняў, дзейнасць якiх каардынуе Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномiя «Беларусы Расii».

Этнiчная група ва Украiне налiчвае 440 тысяч чалавек. Больш як 15 нацыянальна-культурных таварыстваў падтрымлiваюць традыцыi i звычаi беларускага народа, ствараюць ансамблi, нядзельныя школы, праводзяць розныя культурна-асветныя мерапрыемствы. Беларускiм нацыянальна-культурным таварыствам у Крыме арганiзавана некалькi фестываляў беларускай культуры ў Ялце i Сiмферопалi, мастацкiя выставы. У крымскiх школах у месцах пражывання беларусаў факультатыўна вывучаецца беларуская мова, праводзяцца фестывалi старшакласнiкаў. У этнаграфiчным музеi Крыма адкрыты раздзел аб быце i традыцыях беларускага народа. У бiблiятэцы «Дружба народа» у г. Кiеве адкрыўся фiлiял беларускай лiтаратуры. Творчасць Янкi Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкi, Максiма Танка i iншых вядомых беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў уключана ў вучэбныя праграмы сярэднiх школ, вышэйшых навучальных устаноў.

У Лiтве пражываюць 45500 беларусаў, у тым лiку 27 тысяч у Вiльнюсе.

У 1993 годзе ў Рызе (Латвiя) было створана таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны «Прамень», а ў Даўгаўпiлсе беларускае культурна-асветнiцкае аб’яднанне «Уздым», ансамбль беларускай народнай песнi «Надзея», жаночы ансамбль «Купалiнка».

На тэрыторыi Эстонii пражывае каля 21 тысячы беларусаў, якiя зарэгiстравалi Беларускi культурны цэнтр «Бацькаўшчына», Беларуска-Эстонскае аб’яднанне «БЭЗ», Беларуска-Эстонскае культурна-асветнае аб’яднанне «Спадчына», Асацыяцыю беларусаў Эстонii. Асноўная мэта беларускiх арганiзацый — зберажэнне на эстонскай зямлi беларускай культуры, мовы, народных традыцый.

Гiсторыя беларусаў Польшчы налiчвае не адно стагоддзе. Паводле даных польскай статыстыкi ў канцы 80-х гадоў тут пражывала 206.807 беларусаў, галоўным чынам у Беластоцкiм рэгiёне. У Польшчы актыўна працуюць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку, Беларускi саюз, Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, Беларускае гiстарычнае таварыства, беларускае аб’яднанне студэнтаў, Саюз беларускай моладзi, Асацыяцыя беларускiх журналiстаў, праграмны савет штотыднёвiка «Нiва», Беларускае лiтаратурнае аб’яднанне «Белавежа», Грамадскi камiтэт будаўнiцтва музея i цэнтра беларускай культуры ў Гайнаўцы, Беларускае асветнае таварыства.

Паводле апошнiх даных у Рэспублiцы Малдова пражывае 20.000 беларусаў. Тут таксама прысутнiчае актыўнае беларускае жыццё: Беларуская абшчына ў Рэспублiцы Малдова, абшчына «Беларусь».

Не менш актыўная грамадская дзейнасць беларусаў у Кыргызстане, дзе зараз пражывае 3,2 тысячы беларусаў i Узбекiстане (20 тысяч беларусаў). У 1993 годзе беларусы Бiшкека заснавалi беларускую абшчыну «Свiтанак», у Ташкенце — Беларускi культурны цэнтр «Свiтанак».

У Казахстане першыя беларусы з’явiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi, высланыя за ўдзел у паўстаннi 1863—1864 гадах асуджаныя беларускiя народнiкi, пазней сацыял-дэмакраты, у пачатку ХХ стагоддзя — беззямельныя сяляне. Шмат беларусаў пераехала ў Казахстан у сувязi з асваеннем цалiнных зямель. Паводле даных перапiсу 1989 г. у Казахстане пражывала 182,6 тыс. беларусаў. Па лiку пражываўшых беларусаў Казахстан займае трэцяе месца пасля Расiйскай Федэрацыi.

Беларускiя арганiзацыi ў далёкiм замежжы пачалi стварацца яшчэ ў даваенны час. На чужыне яны змаглi захаваць нацыянальную культуру, беларускую мову, засталiся вернымi iдэi нацыянальнага адраджэння.

Паводле неафiцыйных даных у ЗША i Канадзе пражывае каля 1 млн. беларусаў. Беларусы ЗША ў цяперашнi час уяўляюць самую вялiкую частку беларускага замежжа, якiя расселены i прадстаўлены сваiмi нацыянальнымi арганiзацыямi ў гарадах Нью-Йорк, Нью-Брансвiк, Саўт-Рывер, Чыкага, Клiўленд i Вашынгтон.

Паводле прыблiзных даных цяпер у Аўстралii налiчваецца каля 20 тысяч беларусаў. Удакладнiць гэтую лiчбу цяжка, таму што ў перапiсах насельнiцтва Аўстралii няма даных аб месцы нараджэння, i многiя беларусы аднесены аўстралiйскiмi ўладамi да палякаў, латышоў, лiтоўцаў цi запiсаны проста ў графе «Iншыя» з-за iх малой колькасцi.

Беларусы ў Англii (каля 7 тысяч) пасялiлiся пераважна ў Лондане, Брэдфардзе, Манчэстэры i Нотынгеме. Галоўнай арганiзацыяй тут з’яўляецца «Згуртаванне беларусаў у Вялiкабрытанii» з цэнтрам у Лондане i аддзяленнямi ў Манчэстэры i Брэдфардзе.