Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

62. Развіццё Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе

1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні

сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр-жаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабод-нае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсе-беларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных дзяр-жаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб аду-кацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яў-ляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з зацвярджэннем агульначалавечых каш- тоўнасцей. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чара-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўлен-ню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купа-лы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй харэ-аграфіі.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны, С Буднагаі В. Цяпінскага.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрыс-ціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны, — крыж Ефрасінні Полацкай.

Навука i Культура Беларусі на сучасным этапе

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі, а таксама эканамічны крызіс вызначылі кірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах выразна праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі, вяртанне айчыннай гістарычнай спадчыны і інш.

Сярэднія школы рэспублікі перайшлі на новыя праграмы навучання, на падручнікі, складзеныя беларускімі аўтарамі. Адчыніліся ліцэі, гімназіі, каледжы (у 1991/92 навучальным годзе ўжо працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў, 2 каледжы).

Падмуркам навукі па-ранейшаму застаецца АН Беларусі, дзе дзейнічае больш за 20 навукова-даследчых інстытутаў. Інстытут фізікі акадэміі распрацаваў тэхналогію вырошчвання штучных алмазаў. У філалогіі адбыліся значныя змены, упершыню свет убачыў трохтомны слоўнік беларускай мовы.

У 1990 г. у свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф.Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічае выданне часопісаў "Спадчына", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларуская мінуўшчына" і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіраваных навукоўцаў. Адноўлены ў памяці народа імёны выдатных беларускіх вучоных гісторыкаў У. Ігнатоўскага, пяру якога належыць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", В. Ластоўскага, які яшчэ ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове "Кароткую гісторыю Беларусі", М. Доўнар-Запольскага і інш.

Усё больш моцны ўплыў на свядомасць беларускага народа аказваюць пісьменнікі. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца творы В. Быкава, Н. Гілевіча. Гістарычная тэматыка пераважае ў творчасці У.Арлова ("Таямніцы полацкай гісторыі), Л. Дайнекі (раманы "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака"), К.Тарасава ("Памяць пра легенды. Постаці беларускай мінуўшчыны"), В.Чаропкі ("Імя ў летапісе").

У 1993 г. у рэспубліцы налічвалася 23 тэатры. У ліпні 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера У. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі стаў спектакль "Тутэйшыя" Я. Купалы (1990), прасякнуты ідэяй адраджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа. У 1994 г. пастаўлена п’еса В. Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія". У фарміраванне творчага аблічча тэатра вялікі ўклад зрабілі акцёры Г. Глебаў, Л. Рахленка, З. Стома, С. Станюта і інш.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Мінская вясна", "Славянскі базар", "Віцебская восень", "Беларуская сакавіца" і інш.

У сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арттворчасць", "Вітанова", "Жыльбея", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі. Яе найбольш таленавітыя прадстаўнікі - В. Шаранговіч, М. Купава, А. Кашкурэвіч і інш.