Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

Вопрос 49!Удзел бсср у заснаванні I дзейнасціАрганізацыіАб'яднаныхНацый (аан)

Беларусь была прынята ў якасці першапачатковага члена ААН у знак павагі да нашага народа, з улікам уклада ў разгром нямецкага фашызму і панесеных у гэтай барацьбе вялікіх страт. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Савецкай Арміі ваявала 1100 тыс. грамадзян Беларусі, у радах народных мсціўцаў на тэрыторыі рэспублікі - 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. Яны знішчылі паўмільёна гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У гэтай вайне загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. На катаржныя работы ў Германію было адпраўлена каля 380 тыс.чалавек. Прамы матэрыяльны ўрон, нанесены вайной, склаў 35 бюджэтаў рэспублікі даваеннага 1940 г.

27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая з мэтай заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

Але членства БССР у ААН не прывяло да якіх-небудзь прынцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Удзел делегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар.

Членства Беларусі ў складзе ААН пашырала яе міжнародны аўтарытэт, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым заключаўся галоўны сэнс удзелу делегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па прапанове делегацыі БССР у 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".

Беларуская дэлегацыя дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там ні было дыскрымінацыі і прыніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. У гэтай сувязі 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К. В. Кісялеў падпісаў у Парыжы мірны дагавор з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі - Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Беларусь атрымала дапамогу ААН таварамі, машынамі, абсталяваннем. Нягледзячы на тое, дапамога насіла абмежаваны характар, паступіла яна ў найболь шцяжкі час і таму мела важнае значэнне.

Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла Дэкларацыю "Аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам", якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Беларусь выступала з асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В'етнаме, была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя працы), МСЭ (Міжнародны саюз электрасувязі) і інш.

У 1995 г. адзначалі 50-годдзе існавання ААН. За паўстагоддзя свайго існавання гэта міжнародная арганізацыя пераўтварылася ў самую буйную ў гісторыі чалавецтва, аб'яднаўшую 184 незалежныя дзяржавы міра. 24 кастрычніка 1945 г. лічыцца пачаткам існавання ААН (уступіў у сілу тэкст Устава ААН) і адзначаецца як дзень ААН