Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

12. Знешняя палітыка вкл. Барацьба з тэўтонскім орданам, мангола-татарамі і суперніцтва з маскоускай дзяржавай.

Барацьба з Тэўтонскім ордэнам. У пачатку XIII ст. на беларускіх землях пачынаецца барацьба з рыцарамі-крыжакамі. Яны пад выглядам распаўсюджвання хрысціянскай веры імкнуліся да захопу тэрыторыі на Ўсходзе. Захопніцкія планы крыжакоў супалі з інтарэсамі Полацка, якому пагражала страта зямель у ніжняй плыні Заходняй Дзвіны. У барацьбе з крыжакамі пры абароне горада-крэпасці Кукейнос выдзяліўся князь Вячка. Аднак пад націкам іх сіл Вячка змушаны быў у 1208 г. спаліць крэпасць. Праз год крыжакамі быў захоплен і спалены Герцыке. Пяць разоў яны спрабвалі захапіць Полацк. Крыжакі пагражалі таксама і Ноўгараду. Так адбылася бітва ноўгарадскага войска са швецкімі рыцарамі на рацэ Ніва. Саюз Полацка і Ноўгарада садзейнічаў паражэнню крыжакоў у 1242 г. у бітве на Чудскім возеры, атрымаўшай назву “Лёдавае пабоішча”.

У 1237 г. ордэн Мечнікаў і Тэўтонскі ордэн аб’ядналіся і стварылі на прыбалтыйскіх землях дзяржаву са сталіцай у Мальборке (Пруія).

Нашэсце крыжакоў з Захаду стала адной з прычын абумовіўшай стварэнне ВКЛ. Нямецкія рыцары спрабавалі захапіць Панёманне. У 1314 г. стараста Гародні Давыд Гарадзенскі са сваёй дружынай адбіў іх нападзенне на Наваградак. У 1331 г. пры вялікім князе Гедыміне адбылася пераможная бітва войска ВКЛ з рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне (тэр. суч. Літвы), а ў 1348 г. пры вялікім князе Альгердзе – на рацэ Стрэве (прыток Нёмана).

Вырашальнае значэнне ў барацьбе з крыжакамі мела Грунвальдская бітва. У 1408 г. на савеце польскага караля Ягайла і вялікага князя літоўскага Вітаўта было прынята рашэнне аб сумеснай вайне з крыжакамі. Яна праходзіла ў 1409-1411 гг. І атрымала назву “Вялікай”. Галоўнай падзеяй “Вялікай вайны” стала бітва пал Грунвальдам. Яна адбылася 15 ліпеня 1410 г. і з’явілась адной з крупнейшых бітв сярэднявечча. Войска ВКЛ складалі 40 харугвій – баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 копій. “Кап’ём” называлася баявая тройка: рыцар-наезнік, збраяносец і лучнік. Войска ВКЛ узначальваў вялікі князь Вітаўт. Польскае каралеўства выставіла 50 атрадаў. Агульнае кіраўніцтва войскам ВКЛ і Польшчы ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. Таксама былі войскі саюзнікаў, якіх налічвалася каля 40 тыс. чал.

Войска крыжакоў налічвала больш 30 тыс. чал., якія мелі лепшую зброю. Кіраваў імі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Бітва пачалась з атакі конніцы Вітаўта. Цяжкаўзброеная конніца крыжакоў нанесла зваротны ўдар. У гэты момант два палка з Смаленскага княства злучылісь з атрадамі польскага войска і нанеслі рашучае паражэнне.

Барацьба з мангола-татарамі. Пачатак гэтай барацьбы датуецца 1240-1241 гг. Да з’язлення на беларускіх землях мангола-татары захапілі Кітай, Сярэднюю Азію, Закаўказзе, большую частку рускіх зямель і стварылі сваю джяржаву – Залатую Арду. На беларускія землі ханы здзейснілі толькі асобныя нападкі, у час якіх грабавалі, бралі месных жыхароў у палон. Але сваёй улады (мангола-татарскага іга) ім усталяваць не атрымалася.

У 1363 г. вялікі князь Альгерд разбіў трох ордынскіх ханаў на рацэ Сінія Воды. У выніку гэтай бітвы яны былі выцеснены з украінскіх зямель. 7 верасня 1380 г. адбылася Кулікоўская бітва. Трагічна скончылась для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам бітва с татарамі на рацэ Ворскле ў 1399 г.

З канца XIV ст. пачынаецца рассяленне татар на беларускіх землях. Яны складалі этнічную меншасць. Татарская конніца ў якасці саюзнікаў Ягайла і Вітаўта уздзейнічалі ў Грунвальдскай бітве супраць крыжакоў.