Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

Вопрос 50!Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 40-80-х гадоў XX ст.

Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў пасляваенны перыяд

У пасляваенныя гады ў БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30 гады. Кіруючую ролю ў грамадстве выконвала Камуністычная партыя.Усе пытанні палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця рэспублікі знаходзіліся пад строгім кантролем партыйных камітэтаў. У 1947 годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Але рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. Яны падмянялі дзейнасць Саветаў, абмяжоўвалі іх паўнамоцтвы як прадстаўнічых органаў. Многі яСаветы займалі пасіўную пазіцыю, не вырашалі пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю, чакаючы ўказанняў зверху. Рабочых і калгаснікаў у складзе Саветаў ў 1948 годзе было 5,6%, а ў 1950г. -4,6%

Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў, якая праяўлялася ў абмежаванні прафсаюзнай дэмакратыі, зніжэнні ролі прафсаюзаў у вырашэнні гаспадарчых задач, абароне правоў працоўных. У рэспубліцы прафсаюзы аб’ядноўвалі 85,7% рабочых і служачых (калгаснікі не мелі сваіх прафсаюзаў). У дзейнасці камсамольскіх арганізацый было шмат фармалізму, выхаваўчая работа праводзілася на нізкім узроўні. Азмрочвалі пасляваеннае жыццё рэпрэсіі, якія закранулі ўсе слаі насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі звязана з дзейнасцю міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР Л.Цанавы (1938-1951гг.). Ахвярамі Цанавы сталі міністр асветы БССР П.Саевіч, прэзідэнт АН БССР А.Жэбрак і інш. Яны былі абвінавачаны ў нацыяналізме, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. У 1947 годзе была прынятапастанова ЦККП(б) “Аб рабоце ЦККП(б) Беларусі”, у якой абвінавачваліся ў бездзейнасці і буржуазным нацыяналізме беларускія паэты і пісьменнікі. Былі рэпрэсіраваны пісьменнікі У.Дубоўка, С.Грахоўскі, А.Александровіч, А.Звонак і інш. Значна павялічылася колькасць рэпрэсіраваных у пачатку 50-гг., якія адбывалі пакаранне у сістэме ГУЛАГа. Аднак, негледзячы нарэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе. Правадыру і настаўніку І.Сталіну. З яго імем звязваліся перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, усе аднаўленні народнай гаспадаркі. У 1947 годзе пачалося выданне на беларускай мове збору твораў І.В.Сталіна. Вялікімі тыражамі выходзіла “Кароткая біяграфія І.В.Сталіна” . На яе вывучэнні будавалася ўся палітычная вучоба насельніцтва. У 1952г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з’езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС.Але з’езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

Першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.

5 сакавіка 1953 г. памёр І.Сталін.Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.Рэгулярны сталі праводзіцца партыйныя пленумы. Пленум ЦККПСС 1953 г. разгледзеў пытанне аб злачынных антыдзяржаўных дзеяннях намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР і міністра Ўнутраных спраў Л.Берыя. Па рашэнню суда Л.Берыя і яго паплечнікі за злачынства перад народам былі растрэляны. Л.Цанава пасля арэшту і ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы пакончыў жыццё самагубствам. Новыя рысы ў жыці краіны з’явіліся пасля 1953г., калі першым сакратаром ЦККПСС быў выбраны Хрушчоў М. На пленумах ЦККПБ, пасяджэннях Савета Міністраў рэспублікі сталі абмяркоўвацца пытанні гаспадарчага і культурнага развіцця Беларусі. Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Аднак дабіцца сапраўднага паўналаддзя Саветаў у гэты час не ўдалося. Ні прафсаюзы, ні камсамол па-ранейшаму не маглі поўнасцю выконваць свае функцыі. У 50-х гг. Былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацавнню законнасці і правапарадку. У Беларусі была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, адбылося ўзбуйненне абласцей і мясцовых Саветаў. Аднак як і раней захоўваліся прыярытэты адміністрацыйных рычагоў кіравання над эканамічнымі. Па-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці адбыліся пасляXX з’езда КПСС 1956г. М.Хрушчоў выступіў з дакладам “Аб кульце асобы і яго выніках”. ЦККПСС прыняў пастанову “Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў”. У Беларусі з 1956 па 1962 г. было рэабілітавана 29012 чалавек.Сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы (А.Чарвякоў, М.Галадзед, письменнікі С.Грахоўскі, С.Шушкевіч і інш. ЦККПСС і Савет Міністраў СССР прыняў пастанову абпашырэнні правоў саюзных рэспублік. У распараджэнне рэспублік перадаваўся шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, якія раней падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. У 1957 г. БССР было перададзена больш чым 500 прадпрыемстваў. У 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублік. Але па-ранейшаму захоўвалася ўселаддзе партыйнага апарату. У 1961 г. адбыўся XXII з’езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Ставілася задача за два дзесяцігоддзі стварыць матэрыяльна-тэхнічную базу камунізму. Такая выснова была зроблена на падставе значных поспехаў у эканоміцы. Аднак нерэяльнасць пастаўленай мэты была відавочнай. Стваральнікі праграмы не праявілі глыбокага навуковага аналізу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршыліся. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму было немагчыма і таму, што кіраўніцтва краіны збіралася зрабіць гэта з дапамогай старога палітычнага і эканамічнага механізма.Дэмакратычныя працэсы ў другой палове 50-х гг неўзабаве былі заблакіраваны бюракратызмам, фармалізмам. Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца і ў дзейнасці першага сакратара ЦККПСС М.С,Хрушчова. “ Хрушчоўская адліга” праводзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадстваі рэальных абставін і характарызуецца як “ палітычны валюнтарызм”. (Валюнтарызм - палітычны кірунак,пры якім воля кіруючай асобы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця). У цэлым у СССР і БССР адбыўся пераход ад таталітарнага да аўтарытарнагапалітычнага рэжыму , які характарызуецца бясспрэчным падпарадкаваннем уладзе або волі кіраўніка, праяўленнямі валюнтарызму, захаваннем камандна-адміністрацыўных метадаў кіравання. Пленум ЦККПСС 1964 г. вызваліў М.Хрушчова ад партыйных і дзяржаўных абавязкаў. Першым сакратаром ЦККПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982) атрымалі назву “застою”. Партыйную арганізацыю Беларусі з 1956 па 1965 гг. узначальваў К.Т.Мазураў- таленавіты кіраўнік, асабістая думка якога не заўсёды саўпадала з лініяй ЦККПСС.

Нарастанне негатыўных з’яў.

З прыходам Л.І.Брэжнева перыяд “хрушчоўскай адлігі” завяршыўся, стаў узмацняцца бюракратычны стыль кіраўніцтва. У партыйных камітэтах былі створаны новыя структуры, якія дубліравалі гаспадарчыя органы. Кіруючая роля партыі ў грамадстве была замацавана ў новай Канстытуцыі 1977 г.У Беларусі ў Канстытуцыі 1978 г. , якая атрымала назву “Канстытуцыі развітога сацыялізму”. У такіх умовах скоўвалася ініцыятыва Саветаў, адбывалася “адзяржаўленне” прафсаюзаў. У дзейнасці камсамольскіх камітэтаў было шмат фармалізму, паказухі. У Беларусі таксама нарасталі негатыўныя з’явы: партыйна-бюракратычны стыль кіраўніцтва, фарсіраваўся колькасны рост партыі.

З 1965 па 1980 г. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П.У.Машэраў. З яго імем звязаны значныя дасягненні ў развіцці эканомікі, навукі і культуры рэспублікі. Ён карыстаўся вялікай павагай у народзе як удзельнік партызанскай барацьбы, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы. Але на яго аказвалі вялікі націск з цэнтра. Тое ж можна сказаць і пра Ц.Я.Кісялёва, які на працягу 20 гадоў узначальваў Савет Міністраў БССР, а ў 1980-1983 гг. быў першым сакратаром ЦККПБ. Гэта былі таленавітыя кіраўнікі свайго часу. 1982 г. на пленуме ЦККПСС генеральным сакратаром быў выбраны Ю.У.Андропаў. Адразу ж пачалася барацьба за навядзенне парадку і дысцыпліны, мерапрыемствы супраць карупцыі. Хаця і тут не абышлося без перагібаў. Пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. генеральным сакратаром ЦККПСС быў абраны паплечнік Л.Брэжнева -К.У.Чарненка Пачалося вяртанне да ранейшых форм кіраўніцтва. 1985 г. новым кіраўніком ЦККПСС быў абвешчаны М.Гарбачоў. Яго палітыка атрымала назву палітыка перабудовы. У другой палове 80-х гг. адбыліся змены ў грамадска-палітычным жыцці, звязаныя з дэмакратызацыяй палітычнага жыцця, узят курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з’явілася прыняцце ў 1988 г. закона “Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР”.

Кірункі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця БССР у другой палове 80-х гг.

  1. Прыняцце курсу на перабудову палітычна сістэмы

  2. Правядзенне палітыкі галоснасці

  3. Правядзенне выбараў на альтэрнатыўнай аснове

  4. Утварэнне парламенцкай апазіцыі

Такім чынам, у другой палове 80-х гг. быў зробленывыбар дэмакратычнага шляху развіцця, які азначаў новы этап мадэрнізацыі (пераўладкавання)грамадства,звязаны з рэфармаваннем палітычнай сістэмы сацыялізму пры захаванні аднапартыйнасці, замацавнай у Канстытуцыі. УБССР працягвала існаваць адзіная партыя КПБ, якая захоўвала права на кіраванне дзяржавай і грамадствам.