Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

sanskrit_manual

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
7.46 Mб
Скачать

ЗАНЯТАК 3

y̐,,̐lv̐

–– Занятак 3 ––

1.Antaḥ-stha

Пасьля змычных (sparśa) у альфабэтным парадку сьледуюць санорныя

antaḥ-stha “прамежкавыя”. Санорныя лёгка ўтварыць, сказаўшы пасьля простых галосных гук a: i + a ya, + a ra, + a la, u + a va. Як што спалучэньне a + a утварае не санорны, а галосны ā, іх усяго чатыры:

ya, ra, la, va

Санорныя ўтвараюцца пры амаль-закрыцьці роту (īṣat-spṛṣṭa). Яны звонкія (ghoṣavat), мала-дыхавыя (alpa-prāṇa). Санорныя (акрамя ra) могуць быць і неназалізаванымі (an-anunāsika), і назалізаванымі

(anunāsika):

Ūṣman

Пасьля санорных сьледуюць шыпенныя – ūṣman (‘жар’). Шыпенныя ўтвараюцца пры амаль-адкрыцьці роту (īṣad-vivṛta), утварэньні шчыліны, аб якую трэцца паветра. Яны глухія (aghoṣa), моцна-дыхавыя (mahā-prāṇa) і неназалізаваныя (an-anunāsika). У альфабэт уваходзяць тры ӯшманы: śa (сярэднянёбны), ṣa (верхнянёбны) і sa (зубны). Два другія ӯшманы – xa (jihvāmūlīya) і fa (upadhmānīya) – не ўваходзяць у альфабэт, бо не зьяўляюцца самастойнымі фанэмамі, але толькі ўзьнікаюць у маўленьні як гукавыя адмены.

śa ṣa sa

Ha-kāra

Назвы літараў утвараюцца з дапамогай афікса -kāra. Так, літара ka называецца ka-kāra, а назва i гучыць як i-kāra. Апошні гук альфабэту – ha-kāra – асаблівы. Ён утвараецца ў ніжнім нёбе (kaṇṭha) пры амаль адкрыцьці роту (īṣad-vivṛta), ён моцна-дыхавы (mahā-prāṇa), не-назалі- заваны (an-anunāsika), але прыгэтым звонкі (ghoṣavat).

ha

42

–– Занятак 3 ––

Varṇa-mālā

Альфабэт назваецца словам varṇa-mālā “вянок формаў”. Альфабэт санскрыту ўяўляе сабою дакладную клясыфікацыю фанэмаў:

a ā i ī u ū ṛ ṝ ḷ ḹ e ai o au aṃ aḥ ka kha ga gha ṅa

ca cha ja jha ña

ṭa ṭha ḍa ḍha ṇa ta tha da dha na pa pha ba bha ma ya ra la va

śa ṣa sa ha

2. Пісьмо

3. Ка̄ракі

Удзельнік чыну, што найбольш спрыяе дзейніку (kartṛ) ў дасягненьні дачыну (karman) называецца karaṇa “сродак”. Так, у сказе “Чалавек есьцьрукою”сродкамзьяўляеццарука.Алеўсказе“Ежагатуеццачалавекам”чалавекзьяўляеццадзейнікам,анясродкам.Наступнаюкаракай зьяўляецца sampradāna “адрасат” – той удзельнік чыну, якому дастаецца яго вынік. У сказе “Чалавек гатуе ежу для князя” князь зьяўляецца

43

–– Занятак 3 ––

сампрада̄наю. Той удзельнік чыну, што зьяўляецца адпраўною кропкаю руху, называецца apādāna “адпраўнік, аддаўца”. У сказе “Чалавек ідзе ад князя”, князь зьяўляецца апа̄да̄наю.

Ужываньне формы ў сэнсе

Ужываньне формы ў пэўным сэнсе называецца prayoga. Так, напрыклад, калі дзеяслоў ужываецца ў сэнсе дзейніка, гэта kartari-prayoga “ужываньне ў дзейніку”. Калі дзеяслоў ужываецца ў сэнсе дачыну, гэта karmaṇi-prayoga “ужываньне ў дачыне”. Калі ж дзеяслоў ужываецца ў сэнсе чыну самога па сабе і не азначае ані дзейніка, ані дачын – гэта bhāve-prayoga “ужываньне ў быцьці”. У сказе “Чалавек гатуе ежу” дзеяслоў ужываецца ў сэнсе дзейніка, а ў сказе “Ежа гатуецца чалавекам”, дзеяслоў азначае аб’ект, дачын. У сказе “Чалавекам сядзіцца” дзеяслоў не азначае ні дачыну, ні дзейніка, але толькі быцьцё, чын сам па сабе.

Parasmai-pada і ātmane-pada

Усе канчаткі дзеяслова (18 tiṅ) падзяляюцца на дзьве часткі (9 + 9). Кожны зь першых дзевяці канчаткаў называецца parasmai-pada “крок даіншага”іўжываеццаўсэнседзейніка(kartari-prayoga).Кожныздру- гіхдзевяціназываецца ātmane-pada “крокдасябе”іўжываюцца ўсэнсе дачыну (karmaṇi-prayoga) ці быцьця, дзеяньня самога па сабе (bhāve- prayoga). Узор дзеяслова з канчаткамі parasmai-pada ужо вывучаны ў мінулым занятку.

Vikaraṇa

Пры ўжываньні ў сэнсе дзейніка пасьля кораня (dhātu) ставяцца канчаткі parasmai-pada, а затым пасьля кораня перад канчаткамі ставіцца адмысловы ўказальны афікс, што ня мае свайго сэнсу, але ўдакладняе сэнс іншага афікса (vikaraṇa) -a-: pac-ti pac-a-ti.

Пры ўжываньні ў сэнсе дачыну ці быцьця пасьля кораня ставяцца канчаткі ātmane-pada, а затым пасьля кораня перад канчаткамі ставіцца вікарана̣-ya-: pac-te pac-yá-te.

44

–– Занятак 3 ––

la̐Ṭ– ātmanepadāni – karmaṇi – pac 1 P. – гатаваць

 

eka-vacana

dvi-vacana

bahu-vacana

prathama-puruṣa

pacyáte

pacyéte

pacyánte

madhyama-puruṣa

pacyáse

pacyéthe

pacyádhve

uttama-puruṣa

pacyé

pacyā́vahe

pacyā́mahe

Асаблівасьці

Да іншых каранёў афіксы ātmane-pada і ya дадаюцца гэтаксама: khād khādyáte – зьядаецца

sad sadyáte – сядзіцца

Але ў некаторых ёсьць асаблівасьці:

vad vad-te vad-ya-te udyáte – гаворыцца

Асаблівасьці бываюць і пры даданьні афіксаў parasmai-pada: gam gam-ti gam-a-ti gácchati – ідзе

Tṛtīyā

Трэцяя(tṛtīyā)тройцаканчаткаўsup ужываеццаўсэнсесродка(karaṇa): náraḥ hástena khādati – Чалавек есьць рукою.

Таксама трэцяя вібгакті ўжываецца ў сэнсе дзейніка (kartṛ), калі дзеяслоў азначае дачын (karman) ці быцьцё (bhāva):

āhāráḥ náreṇa pacyate – Ежа гатуецца чалавекам.

Caturthī, pañcamī

Чацьвертая (caturthī) вібгакті ўжываецца ў сэнсе sampradāna, адрасата й выніку:

náraḥ nṛpā́ya pacati – Чалавек гатуе для князя.

Пятая (pañcamī) вібгакті ўжываецца ў сэнсе apādāna, кропкі адпраўленьня ці прычыны:

45

–– Занятак 3 ––

náraḥ nṛpā́tgacchati – Чалавек ідзе ад князя.

náraḥ nṛpā́tpacati – Чалавек гатуе “ад князя” (той загадаў).

 

a-канцавая аснова мужчынскага роду nára

 

eka-vacana

dvi-vacana

bahu-vacana

prathamā

náraḥ

nárau

nárāḥ

dvitīyā

náram

nárau

nárān

tṛtīyā

náreṇa

nárābhyām

náraiḥ

caturthī

nárāya

nárābhyām

nárebhyaḥ

pañcamī

nárāt

nárābhyām

nárebhyaḥ

āmantritam

he nára!

he nárau!

he nárāḥ!

Сандгі

Зьмены, якія адбываюцца пры злучэньні гукаў у маўленьні, называюцца sandhi. Правілы сандгі забясьпечваюць прыгажосьць і лёгкасьць вымаўленьня. Сандгі паміж словамі – неабавязковыя, а ўнутры словаў

– абавязковыя. Прыкладам, у слове nareṇa гук n ператварыўся ў , а ў слове hastena – не, бо існуе адмысловае правіла:

У межах аднаго слова замест n мае быць пасьля r, і , нават калі паміж імі стаіць любы галосны, ka-varga ці pa-varga.

Таму: náreṇa, āhāréṇa, nṛpéṇa; але: hástena, áśvena

Слоўнік

gam gácchati – ідзе, рушыць áśva – конь

sahá – з, разам з (ужываецца пасьля слова ў форме трт̣і̄йа̄) hásta – рука

Практыкаваньне 1

1.naraḥ hastena khādati

2.nṛpebhyaḥ āhāram pacāmaḥ

3.āhāraḥ nareṇa pacyate nṛpāya

46

–– Занятак 3 ––

4.nṛpaiḥ sadyate khādyate ca

5.he nara nṛpāt gacchasi nṛpāya ca pacasi

6.aśvena āhāraḥ khādyate

7.narāt nṛpam aśvena gacchatha

8.sīdāvaḥ hastaiḥ ca āhāram khādāvaḥ

9.nṛpau naraiḥ saha aśvābhyām gacchataḥ

Практыкаваньне 2

1.Коньмі зьядаецца ежа.

2.Два князі едуць двума коньмі.

3.Чалавекам гатуецца ежа для коней.

4.Чалавек з канём ідзе да князя.

5.Князямі сядзіцца і гаворыцца.

6.Конь ідзе ад чалавека да ежы.

7.Княжа, людзьмі гатуецца ежа, а канямі зьядаецца.

8.Конь ідзе ад чалавека да князя дзеля ежы.

9.Мы гаворым і ямо ежу дзьвюма рукамі.

Заданьне

1.Вывучыць вымаўленьне санорных і шыпячых гукаў.

2.Вывучыць напісаньне літараў ад ṭa да na.

3.Вывучыць новыя граматычныя тэрміны.

4.Вывучыць узоры спражэньня і скланеньня.

5.Зрабіць практыкаваньні.

47

ЗАНЯТАК 4

––Занятак 4 ––

1.Вышыня тону

Усанскрыце галосны можа мець тры вышыні тону: 1. udātta “узьняты” –

2. anudātta “няўзьняты” – a

3. svarita “звонкі” –

Аднак, гэтыя тры таны – фанэматычныя, а не фанэтычныя азнакі. Іх назвы – не інструкцыі на вымаўленьне. Звычайна ў слове ўсе галосныя маюць быць ануда̄тта, акрамя аднаго (які уда̄тта або сваріта). Таму уда̄ттаці сваріта-галосны можна назваць “націскным”, а астатнія – “ненаціскнымі”.

Націск у імёнах

Даведацца, які галосны ў слове націскны, можна са слоўніка. Асновы nára,áśvaмаюцьнаціскнапершысклад,асловыnṛpá,āhārá–наапош- ні. Афіксы su̐Pзвычайна ненаціскныя, таму склонавыя формы маюць націскнааснову–nárāt,nṛpā́ya.Алеўклічнымужываньнінаціскзаўсё- ды прыпадае на пачатак (he nṛ́pa).

Ніпаты ná і sahá маюць націск, а ніпата ca ня мае. Націск некаторых словаў невядомы, бо яны не сустракаюцца ў ведавых тэкстах і пра іх утварэньне няма адмысловых правілаў граматыкі. Прыклад такога слова – ніпа̄та he!

Націск у дзеясловах

Формы дзеясловаў, якія мы вывучылі, маюць націск на першы склад – vádati, khā́dati, sī́dati, gácchati.

Але націск у karmaṇi-prayoga мае быць на вікарану̣-ya- – khādyáte, pacyáte.

Дзеясловы маюць націск толькі на пачатку сказа ці пасьля дзеяслова, а па­ сьляіншагасловагубляюць:vádati náraḥ,pácati vádati ca,але:náraḥvadati.

49

–– Занятак 4 ––

Правілы вымаўленьня тону

Ёсьцьтрыправілы,якіяапісваюцьзьменытонаўпрывымаўленьніслоў:

1.Ануда̄тта перад уда̄ттай ці сварітой мае стаць ніжэйшаю (sannatara) на адзін тон. Калі гэта пачатак сказу – то ўсе ануда̄тты ад яго пачатку

(nṛpáḥ):

2.Ануда̄тта пасьля уда̄тты мае стаць чыстаю (śuddha) сварітой (náraḥ);

3.Ануда̄тта пасьля сваріты мае стаць манатоннаю (ekaśruti), такой як уда̄тта (vádati).

Атрымліваюцца тры “ноты”: сярэдняя (udātta, ekaśruti), ніжэйшая

(sannatara) і вышэйшая (śuddha).

Вымаўленьне сваріты

Ёсьць дзьве сваріты: прыроджаная (jātya) і чыстая (śuddha). Першая ўтвараецца пры словаўтварэньні й пазначаецца ў слоўніках, а другая ўзьнікае толькі ў вымаўленьні. Вымаўленьне прыроджанае сваріты – пераход голасу зьверху ўніз (на адзін тон), вымаўленьне чыстае сваріты

пераход голасу зьнізу ўверх (на адзін тон).

2.Пісьмо

50

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]