Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

sanskrit_manual

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
7.46 Mб
Скачать

ЗАНЯТАК 15

––Занятак 15 ––

1.Санскрыцкая літаратура

Санскрыцкая літаратура налічвае мноства тэкстаў: старажытных, сярэднявечных і сучасных, сьвятарных, навуковых і мастацкіх. Многія санскрыцкія тэксты апублікаваныя й даступныя ў лічбавай адмене, напрыклад у бібліятэцы Gretil Ґёттінґенскага ўнівэрсытэта (http://gretil. sub.uni-goettingen.de/), некаторыя даступныя толькі ў друкаваным выглядзе, некаторыя ніколі не былі апублікаваныя, некаторыя ствараюцца цяпер прадстаўнікамі жывой ведавай традыцыі. Каб арыентавацца ў санскрыцкай літаратуры, варта ведаць яе жанры і структуру.

Śruti і smṛti

Традыцыйныя сьвятарныя тэксты падзяляюцца на два вялікія разьдзелы: śruti (слых) і smṛti (памяць). Слых азначае непасрэднае ўспрыманьне, г.зн. тэксты, што выяўляюць знаньне, здабытае непасрэдна ведавы- міпаэтамі-мудрацаміṛṣi.Памяць азначаеапасродкаванаеўспрыманьне, пераказ, г.зн. знаньне перададзенае звыш. Калі некаторым падабенствам smṛti могуць быць сьвятарныя тэксты іншых традыцыяў, то нічога аналагічнага śruti ці Ведам няма.

Saṃhitā

Тэксты śruti складаюць чатыры разьдзелы:

1. Saṃhitā. Сам̣гіты – гэта зборнікі перадусім паэзіі, створанай рышы, заснавальнікамі ведавай традыцыі. У вузкім сэнсе менавіта тэксты сам̣гітаўназываюцьВедамі.Ведаўчатырыṛg–-veda(ведарчаў̣ ,гімнаў), sāma-veda(ведасаманаў,напеваў),yajur-veda(ведайаджусаў,аброчных сказаў), atharva-veda (веда заклёнаў). Паводле традыцыі першапачаткова чатыры Веды ўяўлялі сабою адно цэлае, але пазьней яны былі падзеленыя мудрацом Вйа̄сам. Чатыры Веды адпавядаюць чатыром сьвятаром, якія разам зьдзяйсьняюць ведавы аброчны абрад (hotṛ, udgātṛ, adhvaryu, brāhmaṇa). У рытуале чатыры Веды зноў аб’ядноўваюцца ў адно цэлае ў адзіным чыне.

202

–– Занятак 15 ––

Brāhmaṇa, āraṇyaka, upaniṣad

Астатнія тэксты ш́руті зьяўляюцца камэнтарамі да сам̣гітаў рознага ўзроўню. Вывучэньне чатырох частак Ведаў адпавядае таксама чатыром стадыям жыцьця (āśrama) пасьвечанага ў традыцыю.

2.Brāhmaṇa. Бра̄гманы̣– гэта камэнтары на Веды, якія тлумачаць ведавыя гімны й абрады. Лічыцца, што яны складаюць “разьдзел чыну” (karma-kāṇḍa) і адпавядаюць другому пэрыяду жыцьця бра̄гмана̣gṛhastha (дамавіт).

3.Āraṇyaka. А̄ранйакі̣ (лясныя тэксты) – гэта камэнтары на Веды, што складаюць “разьдзел пашаны” (upāsana-kāṇḍa) і адпавядаюць трэцяму пэрыяду жыцьця бра̄гмана̣vanaprastha (які выправіўся ў лес).

4.Upaniṣad. Упанішады – гэта найвышэйшая частка шруті, што складае “разьдзел знаньня” (jñāna-kāṇḍa) і адпавядаюць чацьвертаму пэрыяду жыцьцябра̄гмана̣saṃnyāsin(суняты).Гэтаразмовынастаўнікаўівуч- няў, у якіх перадаецца навышняе знаньне.

Vedāṅga, śāstra

Усе іншыя сьвятарныя традыцыйныя тэксты належаць да смрті̣. Тэксты смрті складаюць:

1.Vedāṅga. Веда̄нґі (часткі цела Веды) – гэта шэсьць галоўных традыцыйных навук, патрэбных для належнага вывучэньня Ведаў: śikṣā (фанэтыка), vyākaraṇa (граматыка), nirukta (этымалёгія), chandas (прасодыка), kalpa (рытуалістыка), jyautiṣa (астралёгія).

2.Śāstra. Дгарма-ш́а̄стры (наставы пра дгарму) называюцца таксама смрті̣ў вузкім сэнсе слова. Гэта васямнаццаць зборнікаў законаў, наставаў пра тое, якім чынам мае быць уладкаванае чалавечае грамадзтва. Найбольш вядомы сярод іх – Manu-smṛti (законы Ману), напісаны вешамі.

203

–– Занятак 15 ––

Purāṇa, itihāsa, āgama

3.Purāṇa. Пура̄ны̣(старажытныя) – гэта міталягічныя паэтычныя тэксты, што распавядаюць пра стварэньне й гісторыю сьвету, багоў, дэманаў і герояў, даюць настаўленьні ў найрозных галінах традыцыйнага знаньня. Ёсьць васямнаццаць галоўных пура̄наў̣й васямнаццаць дадат-

ковых (upa-purāṇa).

4.Itihāsa. Слова itihāsa ўтварылася ад словазлучэньня iti ha āsa “так менавітайбыло”іазначаегісторыю.Ітіга̄сы–гэтапаэмы,уякіхапісва- ецца сапраўдныя падзеі старажытнасьці. Ітіга̄самі называюць паэму Вйа̄сы Mahābhārata і паэму Ва̄льмі̄кі Rāmāyaṇa.

5.Āgama. А̄ґамы, ці “аб’яўленьні” – гэта традыцыйныя рэлігійныя тэксты, што выкладаюць тэалёгію й філязофію пэўнае галіны індуізму. Да а̄ґамаў належаць таксама тантры (tantra).

Upaveda, upāṅga

Сярод шматлікіх традыцыйных навуковых тэкстаў можна выдзеліць упа̄нґі і упаведы:

1.Upāṅga. Традыцыйныя філязафічныя дактрыны Індыі называюцца

darśana (гледзішча). Выдзяляюць шэсьць галоўных дарш́анаў, якія маюць статус upāṅga (дапаможнае часткі Веды): vedānta, sāṅkhya, yoga, mīmāṇsā, nyāya, vaiśeṣika.

2.Upaveda. Традыцыйныя практычныя навукі называюцца upaveda. Выдзяляюць чатыры упаведы – āyur-veda (гаярства), dhanur-veda (баявое ўмельства), gandharva-veda (гудзьба), sthāpatya-veda (дойлідзтва).

2.matu̐P

Taddhita-афікс matu̐Pдадаецца пасьля асновы імені ў сэнсе “гэта ў яго ёсьць”або“гэтаўімёсьць”.Пасьляасновы,штосканчаеццанауда̄ттавы hrasva, афікс matu̐Pмае націск, пасьля астатніх асноў – губляе:

204

–– Занятак 15 ––

vā́riyásya / yásmin asti = vā́ri + matu̐P→ vā́rimat – у якога / якім ёсьць вада (вадавіты)

agníḥ yásya / yásmin asti = agn+ matu̐P→ agnimt – у якога / якім ёсьць агонь (агнявіты)

Асаблівасьці афікса matu̐P

Пасьля m- і aT-канцавых асноў, а таксама пасьля m- і aT-перадапошніх асноў, замест пачатковага m мае быць v:

vṛkṣā́ḥyásya / yásmin santi = vṛkṣá + matu̐P→ vṛkṣa-vát – у якога / якім ёсьць дрэвы (дрэвавіты)

kāmáḥ yásya / yásmin asti = kā́ma + matu̐P→ kā́ma-vat – у якога / якім ёсьць любоў

mánaḥ yásya / yásmin asti = mánas + matu̐P→ mánas-vat – у якога / якім ёсьць розум, мысел (мыславіты)

Matv-arthīya-афіксы

Сэнс “гэта ў яго ёсьць” або “гэта ў ім ёсьць” называецца matv-artha (сэнсамафіксаmatu̐P).Угэтымсэнседаасновыіменідадаюццаііншыя афіксы – яны называюцца matv-arthīya. Напрыклад, пасьля aT-канца- вых асноваў у гэтым сэнсе можа быць афікс ini. Прыгэтым канцавы aT- замяняецца на лопу:

dhánaḥ yásya / yásmin asti = dhána + ini → dhan-ín – у якога / якім ёсьць грошы (грашавіты)

Пасьля as-канцавых асноваў можа быць matv-arthīya-афікс vini: mánaḥ yásya / yásmin asti = mánas + vini → manasvín – у якога / якім ёсьць розум, мысел (мыславіты)

tamaP

Таддгіта-афікс tamaP дадаецца пасьля пасьля асновы імені ў сэнсе пераўзыходжаньня:

atiśayéna súndaraḥ = súndara + tamaP → súndara-tama – найпрыгожы,

найпрыгажэйшы

205

–– Занятак 15 ––

Слова, дачынна якога робіцца параўнаньне, ставіцца прыгэтым у саптамі̄ці шаштх̣і̄:

bā́lānām / bā́lāsu súndaratamā – найпрыгажэйшая зь дзяўчат

Прыгэтым,афіксtamaP можабыцьнятолькіпасьля“прыметнікаў”,але й пасьля ўсіх імёнаў:

atiśayéna vṛkṣáḥ = vṛkṣátama – найдрэва, найлепшае дрэва

taraP

Таддгіта-афікс taraP дадаецца пасьля пасьля асновы імені ў сэнсе пераўзыходжаньня пры параўнаньні двух ці адасабленьні:

(nárāt) atiśáyena súndaraḥ = súndara + taraP → súndara-taraḥ – прыга-

жэйшы, больш прыгожы

Прыгэтым слова, дачынна якога робіцца параўнаньне, ставіцца ў паньчамі̄:

bā́lāyāḥ súndara-tarā – прыгажэйшая за дзяўчыну

Афікс taraP таксама можа быць ня толькі пасьля “прыметнікаў”, але й пасьля ўсіх імёнаў:

nṛpā́tgurútaraḥ – большы настаўнік за князя

Асаблівасьці tamaPі taraP

Таддгіта-афіксы tamaP і taraP могуць дадавацца і пасьля нязьменных словаў. Прыгэтым пасьля іх мае быць афікс -āmu:

atiśayénaálpamvadati=álpa+tamaP+āmu →alpa-tamā́mvadati–най-

менш гаворыць

nárāt atiśayéna álpam vadati = álpa + taraP + āmu → nárāt alpa-tarā́m vadati – гаворыць менш за чалавека

Акрамя таго, tamaP і taraP могуць дадавацца і пасьля дзеясловаў. Прыгэтым пасьля іх таксама мае быць афікс -āmu:

nárānāṃ pacati-tamā́m– гатуе найбольш сярод людзей nárāt pacati-tarā́m– гатуе больш за чалавека

206

–– Занятак 15 ––

3. Kryādi-gaṇa

Пасьлякаранёўдзявятай–ціkrī-загалоўнай–групыперадса̄рвадга̄тука- афіксаміўсэнседзейнікамаебыцьвікаранаŚnā.АфіксŚnā–са̄рвадга̄тука і ня Pit-пазначаны і таму лічыцца Ṅit-пазначаным. Таму перад ім забаронена замена на ґуну̣:

krī + Śnā + tiP → krī + Śnā + tiP → krī-ṇā́-ti – купляе

Перад Ṅit-пазначанымі haL-пачатковымі канчаткамі канцавы āT вікараны̣замяняецца на īT:

krī + Śnā + tas → krī-nī-táḥ – яны купляюць

Перад aC-пачатковымі афіксамі канцавы āT вікаран̣ы замяняецца на лопу:

krī + Śnā + anti → krī--ánti – яны купляюць

 

 

 

 

 

 

 

 

207

 

–– Занятак 15 ––

 

 

Афіксы sat

Афіксы Śatṛ̐і ŚānaС – са̄рвадга̄тукі й ня-Pit-пазначаныя, таму лічацца Ṅit-пазначанымі. Перад імі канцавы āT вікараны̣зьнікае:

krī + Śnā + Śatṛ̐→ krīṇ-át – які купляе

krī + Śnā + ŚānaС → krīṇ-āná – які купляе для сябе

4. matu̐P-канцавыя асновы

matu̐P-канцавыя асновы ўтвараюць такія самыя формы, як і Śatṛ̐- канцавыя асновы, за выняткам формы prathamā ekavacanam (agnimā́n, vṛkṣavā́n).

matu̐P-канцавая аснова мужчынскага роду vṛkṣavát

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

208

 

–– Занятак 15 ––

 

 

matu̐P-канцавая аснова ніякага роду vṛkṣavát

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У сэнсе жаночага роду пасьля matu̐P-канцавых асноў дадаецца афікс

ṄīP: agnimát + ṄīP → agnimátī – агнявітая.

In-канцавыя асновы

У сэнсе жаночага роду пасьля in-канцавых асноў дадаецца афікс ṄīP: dhanin + ṄīP → dhanínī – багатая

manasvín + ṄīP → manasvínī – разумная

ini-канцавая аснова мужчынскага роду dhanín

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

209

–– Занятак 15 ––

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ini-канцавая аснова ніякага роду dhanin

 

 

 

́

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слоўнік

 

 

купляць

 

– – прадаваць

 

знаць ––

грошы, багацьце

горад

дыханьнедыхавіты, жывая істота

сіларозум

ісьціна

салодкі

210

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]