Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Глава 3. Структурна-граматычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры

Сінтаксічны спосаб утварэння заалагічных номенаў характарызуецца значна большай прадуктыўнасцю ў параўнанні з марфалагічным і лексіка-семантычнымі способамі.

Ніякая лінгвістычная тэорыя, асабліва калі яна імкнецца адлюстраваць сучасны стан лексіка-семантычнай сістэмы, не можа не разглядаць кола праблем i пытанняў, звязаных з вывучэннем тэрміналогіі. Многія моваведы i даследчыкі сучаснай тэрміналагічнай сістэмы (Т.В. Капейко, Т.М. Казачэнка, Т.А. Грачыха) разглядаюць пытанні структуралізацыі заалагічных номенаў, робяць асноўны акцэнт на структурныя асаблівасці родаў, сямействаў фауністычных прадстаўнікоў. Але з улікам таго, што даныя распрацоўкі не да канца ўпарадкаваны i сістэматызаваны, мы вырашылі падрабязней спыніцца i разгледзець заалагічныя адзінкі з боку структуры. Відавочна, што значэнні адных слоў, што абазначаюць назвы жывёл, птушак, рыб звязваюцца са значэннем іншых назваў i ўтвараюць адзіную лексіка-семантычную заалагічную сістэму. Так, відавыя значэнні семантычна падпарадкоўваюцца родавым, якія ўяўляюць сабой шырэйшае паняцце. У сваю чаргу відавыя адзінкі складаюць двухкампанентавасць i ствараюць сітуацыю для раздзялення кожнай такой лексемы ў паслядоўную i сістэмазаваную групу. Вельмі слушна адзначыла ТА. Грачыха: "Навуковая заалагічная наменклатура ўяўляе сабой сістэмную арганізацыю, асобую падсістэму ў лексіцы сучаснай беларускай мове, у якой номены, як адзінкі гэтай сістэмы, лагічна ўзаемазвязаны i узаемазалежны." [13, с.32].

Па словах Л. А. Антанюк, у агульналітаратурнай мове “разгорнутыя намінацыі болш частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняцця, выражэння катагарыяльных прыкмет галоўнага і залежнага кампанентаў словазлучэнняў, падкрэслівання тыхці іншых элементаў намінацыі” [4, с.69]. Па гэтай прычыне аднаслоўныя номены замяняюцца словазлучэннямі “часцей у навукова-папулярным і іншых стылях мовы з мэтай большай зразумеласці для неспецыялістаў, а часамі ў навуковым стылі з мэтай большай дакладнасці” [4, с.70]. Колькасць номенаў-славазлучэнняў узрастае і ў галіновых тэрміналагічных сістэмах. Заалагічная сфера на з’яўляецца выключэннем.

Найбольшая колькасць заалагічных найменняў утворана шляхам словазлучэнне – зліцця некалькіх лексем. Номены-словазлучэнні – “гэта полікампанентныя номены, узнікненне якіх абумоўлена неабходнасцю абазначаць новыя паняцці на аснове ўжо існуючых”[3, с.99].

У структурным плане заалагічныя найменні можна падзяліць на номены-словы: бабёр (ЭПБ), барсук (ЭПБ), вусач (ЧК), драч (ЧК), галка (ЭПБ), гупі (ЭПБ), жукі (ЭПБ) і номены-словазлучэнні: белая курапатка (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ), рамез звычайны (ЭПБ), хамяк звычайны (ЧК), чмель мохавы (ЧК), шашашніца вялікая (ЧК) [39], [40].