Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать
    1. Марфалагічны спосаб утварэння заалагічных номенаў.

У тэрміналагічным словаўтварэнні актыўна выкарыстоўваюцца ўсе спосабы славаўтваральнай сістэмы беларускай мовы: семантычны, сінтаксічны, марфалагічны.

Важнае месца ва ўтварэнні номенаў займае марфалагічны спосаб. Хоць асноўныя заканамернасці марфалагічнага словаўтварэння ў тэрміналогіі супадаюць з агульналітаратурнымі, аднак у гэтым спосабе тэрмінаўтварэння ёсць шэраг адметных рыс.

У беларускім тэрмінаўтварэнні наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агульналітаратурнай мове афіксальных мадэлей, але прадуктыўнасць іх у агульналітаратурным і тэрміналагічным словаўтварэнні мае даволі істотныя адрозненні.

Марфалагічны спосаб з’яўляецца асноўным у беларускім словаўтварэнні. Вытворыя словы складаюць асноўную частку слоўніка, існуюць шматлікія словы, на базе якіх утвораны дзесяткі вытворных номенаў.

Словаўтварэнне з’яўляецца найважнейшым спосабам папаўнення і ўзбагачэння слоўніка мовы, што ў сваю чаргу пашырае яе камунікацыйныя магчымасці. Адрозніваюць сінхранічнае словаўтварэнне, якое разглядае слоўнікавую структуру слова на пэўным этапе развіцця мовы, часцей за ўсё на сучасным, і дыяхранічнае словаўтваренне, якое вывучае першапачаткавую словаўтваральную структуру слова ў працэссе развіцця мовы.

У сінхранічным словаўтварэнні дзейнічаюць афіксальныя спосабы: прэфіксальны, суфіксальны, канфіксальны, складанне, субстантывацыя, нульсуфіксальны.

Прааналізуем выкарыстанне ў беларускай мове марфалагічнага спосабу пры ўтварэнні новых намінацый [28, c.398].

Суфіксальны спосаб утварэння з’яўляецца найбольш прадуктыўным для заалагічнай наменклатуры. Прычым, значна пашыраны ўтварэнні ад дзеяслоўных асноў. Словаўтваральнай асновай, да якой далучаецца фармант, звычайна з’яўляецца аснова інфінітыва [25, c.127].

Сярод словаўтваральных фармантаў пераважаюць наступныя:

-к-: азіацкія шчупачкі (ЭПБ), аўдотка (ЭПБ), ваўнянкі (ЭПБ), вяснянкі (ЭПБ), дзедка рагаты (ЧК), залатая рыбка (ЭПБ), земляная блошка (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ), калошка (ЭПБ), качка (ЭПБ), корушка (ЧК), корушка азёрная (ЭПБ), корушка еўрапейская (ЭПБ), краснапёрка (ЭПБ), крачка малая (ЭПБ), крачка рачная (ЭПБ), крачка чорная (ЭПБ), крычка (ЧК), курапатка барадатая (ЭПБ), курапатка белая (ЭПБ), курапатка шэрая (ЭПБ), ласка (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), мошкі (ЭПБ), мядзведкі (ЭПБ), одэнская стужка малінавая (ЧК), одэнская стужка малая дубовая (ЧК), рапушка еўрапейская (ЭПБ), рыжая лясная мурашка (ЭПБ), соўка залацістая (ЧК), стрэлка зеленаватая (ЧК), чаротка горная (ЭПБ), чаротка звычайная (ЭПБ), шчурка залацістая (ЭПБ), шылахвостка (ЭПБ) [39], [40].

-нек-, -нік-, -ніц-, -нык-, -няк-: аўсянік шчытападобны (ЧК), бакасніцы (ЭПБ), баярышніца (ЭПБ), бражнік (ЭПБ), вераценнік (ЭПБ), глейнік невядомы (ЧК), мечнік звычайны (ЧК), мечнік кароткакрылы (ЧК), пустельнік (ЧК) [25, c.129], [39], [40].

-ак-, -ек-, -ік-, -ок-, -ук, -ык-, -як-: белабровік (ЭПБ), бычок-пясочнік (ЭПБ), гарчак (ЭПБ), гнаявік веснавы (ЧК),гразевік (ЭПБ), грыцук вялікі (ЧК), даўганосік (ЭПБ), зелянчук няпарны (ЧК), зімародак звычайны (ЧК), зялёны конік (ЭПБ), кажанок паўночны (ЧК), каралёк жоўтагаловы (ЭПБ), конік лугавы (ЭПБ), конік лясны (ЭПБ), конік палявы (ЭПБ), крывок (ЧК), лугавы матылёк (ЭПБ), пядзенік прыгожы (ЧК), пядзенік стрэлкавы (ЧК), савук даўганосы (ЧК), савук-луток (ЧК), сомік амерыканскі (ЭПБ), стручок (ЧК), соўкі (ЭПБ), сычык вераб’іны (ЧК), таўсталобік звычайны (ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ) цецярук (ЭПБ) [39], [40].

-ац-, -ец-, -ець-, -іц-, -ыц-, -эц-, -эць-, -эть-: арлец-малы (ЧК), арлец вялікі, , браняносец звычайны (ЧК), блакітніца алькон (ЧК), блакітніца аркас (ЧК), блакітніца белая (ЭПБ), блакітніца блакітная (ЭПБ), валасяніца –белашыйка (ЧК),вячэрніца малая (ЧК), мечаносец (ЭПБ), мядзведзіца геба (ЧК), мядзведзіца-гаспадыня (ЧК), начніца Брандта (ЧК), начніца Натэрэра (ЧК), начніца сажалкавая (ЧК), плывунец шырачэнны(ЧК), сінец (ЭПБ), сініца вусатая (ЭПБ), сініца вялікая (ЭПБ), сініца даўгахвостая (ЭПБ), сініца чорная (ЭПБ), сініца чубатая (ЭПБ), шашашніца вялікая (ЧК) [39], [40].

-ан-, -ен-, -ін-, -ун, -ух-, -эн-, -ын-, -ян-: арлан-белахвост(ЧК), жулан (ЭПБ), кулён вялікі (ЧК), кулён сярэдні (ЧК), грычун-чарналобы(ЧК), падвадзень двухпалосы (ЧК), палятуха звычайная (ЧК), сіпуха (ЭПБ), скакун пясчаны (ЧК) [39], [40].

-ач-, -іч-: вусач (ЭПБ), пагоніч малы (ЧК) , рагач (ЭПБ); [39], [40].

-ушк-: амялушка звычайная (ЭПБ), жаўтушка тарфянікавая (ЧК), зелянушка (ЭПБ) [39], [40].

-анк(а), -янк(а), -аўк(а), -оўк(а), -ніц(а)-: балацянка (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бронзаўка (ЭПБ),быстранка (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ),валасянка чорнагаловая (ЭПБ), валасянка шэрая (ЭПБ), валасянка ястрабіная (ЭПБ), валасянка-завірушка (ЭПБ), ваўнянкі (ЭПБ), вечарніца малая (ЭПБ), вечарніца рыжая (ЭПБ), канаплянка (ЭПБ), круцігалоўка (ЭПБ), крыжанка (ЭПБ), кугакаўка барадатая (ЧК), кугакаўка даўгахвостая (ЧК), лімонніца (ЭПБ), малінніца (ЭПБ), перламутраўка фрыга (ЧК), перламутраўка альпійская (ЧК), перламутраўка тоўстая (авальная) (ЧК), сітаўка белая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), сітаўка жоўтая(ЭПБ), туркаўка звычайная (ЭПБ), туркаўка кольчатая (ЭПБ), чарцянка балотная (ЭПБ), чарцянка вяртлявая (ЭПБ), чарцянка дродздападобная (ЭПБ), чарцянка садовая (ЭПБ), чарцянка трысняговая (ЭПБ), чарцянка-барсучак (ЭПБ), чаротніца (ЭПБ) [39], [40].

-чык-: магільшчык (ЭПБ), рабчык (ЭПБ) [40].

Менш прадуктыўнымі для ўтварэння заалагічных найменняў з’яўляюцца прэфіксальна-суфіксальны спосаб: бяззубка вузкая (< зуб) (ЧК), безволоскі (< волосок ) (ЭПБ), пагоніч малы (ЧК) (< гон), падворлік (ЭПБ) (< двор), падлешчык (ЭПБ) (< лезь), падводзень двухпалосы (ЭПБ) (< вода), палятуха звычайная (ЭПБ) (< лятаць), перавозчык (ЧК) (< вазіць) [39], [40].

Для прэфіксальна-нульсуфіксальны спосабу характэрны адзінкавыя найменні: няясць (ЭПБ), падуст (ЭПБ) [40].

Бязафікснае ўтварэнне таксама з’яўляецца малапрадуктыўным. Адзначаны наступныя аддзеяслоўныя ўтварэнні: жужаль (< жужэць), стрыкун (< стракатаць), круха(< крышыцца), храбуст (< храбусцець) [25, c.130], [40].

Назвы, утвораныя ў выніку асноваскладання, таксама прадуктыўныя пры ўтварэнні заалагічных номенаў. У якасці апорнага кампанента выступае дзеяслоўная аснова тыпу:

-ед: арол-вужаед (ЧК), змеяед (ЭПБ), мухаед (ЭПБ), караед (ЭПБ), рыбаед (ЧК), семяед (ЭПБ) [39], [40].

-мер: вадамер сфагнавы [39].

-еж: пладаежка [40].

-жэр: пладажэрка [39].

Такім чынам, суфіксацыя валодае безумоўным прыярытэтам у моўнай рэалізацыі заалагічных номенаў. Сярод суфіксальных элементаў пераважае фармант -к-: земляная блошка (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ), калошка (ЭПБ), качка (ЭПБ), корушка (ЧК) [40]. Наступнымі па прадуктыўнасці з’яўляюцца суфіксы: -ак-, -ек-, -ік-, -ок-, -ук, -ык-, -як-, -нек-, -нік-, -ніц-, -нык-, -няк: арлец-малы (ЧК), арлец вялікі, браняносец звычайны (ЧК) [39].

Суфіксы -анк(а), -янк(а), -аўк(а), -оўк(а), -ніц(а)-, характарызуюцца значэнне “носьбіт прыметы”. Таксама пашыраны у беларускай мове: балацянка (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бронзаўка (ЭПБ), быстранка (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ), лімонніца (ЭПБ), малінніца (ЭПБ) [40].

Раней адзначаныя словаўтваральныя спосабы (прэфіксальна-суфіксальны і прэфіксальна-нульсуфіксальны спосабы словаўтварэнне, асноваскладанне), а таксама бязафікснае ўтварэнне не маюць значнай ролі ва ўтварэнні заонімаў, але яны тым не менш дапаўняюць і ўдакладняюць сучасныя заалагічныя найменні.