Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

3.2.2 Трох – і шматкампанентныя намінацыі

Акрамя двухслоўных номенаў, у складзе заалагічнай наменклатуры вылучаюць трох – і шматслоўныя адзінкі, якія па сваей структуры звужаюць, канкрэтызуюць назву двухслоўнага наймення.

Сярод трохкампанентных словазлучэнняў пераважаюць номены, у склад якіх уваходзяць простае словазлучэнне і залежнае ад яго асобнае слова (азначэнне) у прэпазіцыі. У якасці азначэння ў трохкампанентных намінацыях выступае прыметнік: багчовая божая кароўка, сямікрапінкавая божая кароўка, хрушч майскі заходні, вялікі стракаты дзяцел, беласпінны стракаты дзяцел, дзяцел малы стракаты, дзяцел сярэдні стракаты, чапля белая вялікая, чапля белая малая [8, с.12], [40].

Дарэчы, прыведзеныя найменні Т. А. Грачыха называе ў cваix працах "трохслоўнымі падвідамі" [13, с.34], з чым нельга не згадзіцца, паколькі гэтыя номены сапраўды абазначаюць падвіды відаў: "хрушч майскі" — від, а яго падвідам будзе "хрушч майскі заходні" [40].

Выдзяляюць наступныя структурныя мадэлі трохкампанентных намінацый складаных састаўных заалагічных номенаў:

  1. Назоўнік + прыметнік + прыметнік: вусач вялікі дубовы (ЧК), дзяцел вялікі стракаты (ЭПБ), дзяцел малы стракаты (ЭПБ), дзяцел сярэдні стракаты (ЭПБ), мінога ручаёвая еўрапейская (ЭПБ), кот лясны сярэднееўрапейскі (ЭПБ), павук вялікі сплаўны (ЧК),чапля белая вялікая (ЭПБ), чапля белая малая (ЭПБ) [39], [40].

2. Прыметнік + прыметнікам + назоўнік: вялікая лжэконская піяўка (ЭПБ), вялікі мучны хрушч (ЭПБ), каларадскі бульбяны жук (ЭПБ), малыя лжэконскія п'яўкі (ЭПБ), рыжая лясная мурашка (ЭПБ) [39], [40].

3. Прыметнік + назоўнік + прыметніка: ордэнская стужка малінавая (ЧК), паўлінава вока начное (ЧК) [39].

У асобную групу можна выдзеліць словазлучэнні, якія складаюцца з чатырох лексем ці шматкампанентныя намінацый, якія прадстаўлены адзінкавымі найменнямі, але яны таксама дапаўняюць лесксічны фонд беларускй мовы: ордэнская стужка малая дубовая (ЧК), паўлінава вока малое начное (ЧК) і інш. [39].

Такім чынам, сярод номенаў-словазлучэнняў у заалагічнай наменклатуры больш пашыраны двухслоўныя адзінкі, якія хоць і прадстаўлены не вялікай колькасцю падгруп, але іх значна больш у параўнанні з шматслоўнымі намінацыямі. Найбольш пашыранымі ва ўжыванні трох – і шматкампанентныя намінацыі можна лічыць назвы звязаныя з прыметнікамі вялікі, малы. Кампанент вялікі часцей выступае ў складзе сінтаксічных найменняў і паказвае на значна большы памер адзначаных номенаў, у параўнанні з іншымі намінацыямі: вялікі дубовы (ЧК), дзяцел вялікі стракаты (ЭПБ), павук вялікі сплаўны (ЧК) [39],[40].

Кампанент малы часцей выступае ў складзе сінтаксічных найменняў, які паказвае на меншы памер адзначаных номенаў, у параўнанні з іншымі намінацыямі: дзяцел малы стракаты (ЭПБ), чапля белая малая (ЭПБ), малыя лжэконскія п'яўкі (ЭПБ), ордэнская стужка малая дубовая (ЧК) [39], [40].

Такім чынам, у выніку даследавання ўстаноўлена, што номены заалагічнай сферы, утвораныя сінтаксічным спосабам, у асноўным з’яўляюцца двухкампанентнымі словазлучэннямі.

Акрамя двухкампанентных намінацый, вылучаюцца номены-словы, а таксама номены-словазлучэнні трох- і шматкампанентныя, але яны значна меншыя у колькасных адносінах.