Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Заключэнне

Праведзенае даследаванне сучасных беларускіх заалагічных найменняў дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Заалагічная наменклатура – састаўная частка слоўнікавага скаладу беларускай мовы, разнастайная ў семантычных, структурна-тыпалагічных і генетычных адносінах. Яна ўяўляе сабой разгалінаваную сістэму, якая мае свае ўстойлівыя правілы арганізацыі, строгую і канкрэтную структуру. Сістэмнае вывучэнне заалагічнай наменклатуры можа спрыяць узбагачэнню слоўніка сучаснай беларускай літаратурнай мовы і нармалізацыі навуковай заалагічнай наменклатуры.

  1. Заалагічная наменклатура з пункту гледжання яе паходжання даволі неаднародная. Значную групу ўтвараюць словы праславянскага паходжання: зубр, ласка, мядзведь, рысь, слон, хамяк. Фіксуюцца і найменні з індаеўрапейскай мовы: бобр, воўк, выдра, ёж, камар, лань, лось, мыш, алень; агульнаславянскія назвы: аса, авадзень, авечка, бусел, блыха, бык, варона, воўк, вош, вуж, а таксама ўсходнеславянскія ўтварэнні: бабёр, сава, сарока, сініца, крот.

Іншамоўныя намінацыі, што дастаткова пашыраны ў складзе сучаснай заалагічнай наменклатуры, запазычаны як са славянскіх, так і з іншых еўрапейскіх моў. Значную частку тут складаюць словы з лацінскай: гіена, дэльфіны, элефант, яхідна, індык, мул, пелікан і грэчаскай моў: гідра, гіпапатам, кракадзіл, леапард, тыгр, хамелеон. З польскай мовы прыйшлі такія назвы, як: качка, мянтуз, куры, платва, мядзведзь, жаўранак, шпак.

Заалагічная наменклатурная лексіка дзеліцца на некалькі разнастайных паводле семантыкі прадметна-тэматычных груп: назвы звяроў, рыб, птушак, нязначная колькасць паўзуноў, земнаводных i насякомых.

Самай шматлікай выступаюцьт групы заалагічных найменняў, якія называюць звяроў, птушак, насякомых: авечкі свойскія, аўчаркі, бабер, байбак, барс, барсук, буразубюкі, бурундук, вавёркі, вожык, альбатросы, аляпкі, амялушка, арара, бакланы, беркут, вераценнікі, авадзень, адмірал, агнёўкі, аса, бронзаўка, ваўнянкі, вярцячкі, дзённыя матылькі, жужалі,

Менш прадуктыўная група заалагічных номенаў — назвы рыб: акулы, амія, быстранка, бычкі, вугры, галавень, кефалі, лянок, марскі окунь.

Нязначную колькасць номенаў аб’ядноўваюць групы земнаводных i паўзуноў: вуж звычайны, гадзюка звычайная, грабеньчаты трытон, жаба зялёная, рапуха зялёная, рапуха серая, яшчарка жывародная.

3. Сярод шматлікіх прыёмаў і спосабаў утварэння спецыяльных намінацый важнае месца займае лексіка-семантычнае номенаўтварэнне. Асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі відамі пераасэнсавання з’яўляюцца метафарызацыя і метанімізацыя.

З’ява полісеміі звычайна грунтуецца на метафары. Так, сярод заалагічнай наменклатуры выдзяляюць большую частку пераносаў паводле падабенства знешняга выгляду: адмірал, бычок, кардынал, конік і перанос паводле функцый: бамбардзір, лоцман, нырэц, перавозчык. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: балацянік.

Сярод сучаснай заалагічнай наменклатуры, асобна вылучаюць такія намінацыі, дзе два заалагічныя паняцці. Такім чынам, асноўным тыпам пераносу, які складаецца з двух заалагічных паняццяў, найбольш прадуктыўнымі сярод вылучаных прыкладаў, таксама выдзяляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: ваўнянак(і), галец, зелянушка і перанос паводле функцый: смярдзючка, соўка. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: паручайнік, вадалюб.

Пры ўтварэнне номенаў, што ўзніклі ў выніку метанімізацыі выдзяляюць частку пераносаў утвораных па мадэлі “назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу”: губка, сепія, собаль. Аднак, з’явы метанімізацыі менш распаўсюджаны ў сучаснай заалагічнай наменклатуры ў параўнанні з метафарызацыяй. Таму, варта адзначыць, што часам і заалагічная наменклатура служыць асновай для метафарычнага пераносу.

Аналіз заалагічных слоў-амонімаў паказаў, што пераважаюць лексічныя амонімы: аўсянка, лайка, ласка, бусел. Быў вылучаны толькі адзін выпадак граматычных амонімаў: клешчы (супадаюць у множным ліку).

Такім чынам, міжмоўныя беларуска-рускія амонімы, якія належаць да заалагічнай лексікі, у асноўным з’яўляюцца поўнымі лексічнымі амонімамі: скакун, коцік, трус. На наш погляд, гэта выклікана блізкасцю дзвюх моў. Прыклады ж частковай аманіміі: гусь, таксама сведчаць пра міжмоўнае ўзаемадзеянне, бо раскрываюць блізасць фанетычнай і граматычных структур моў.

4. Марфалагічны спосаб на сучасным этапе з’яўляецца асноўным пры ўтварэнні заалагічных номенаў. Найбольш прадуктыўным з афіксальных спосабаў з’яўляецца суфіксальны. Сярод словаўтваральных фармантаў пераважаюць суфіксы:

-к: краснапёрка, пералкёлка, палёўка, бронзаўка, перламутраўка і г. д.;

-іц: блакітніца вячэрніца, капусніца, начніца, сініца, і г. д;

-анк-(-янк-): берасцянка, чарацянка і г.д.

Назвы, утвораныя ў выніку асноваскладання: у якасці апорнага кампанента выступае дзеяслоўная аснова тыпу –ед, -еж, -жор(-жэр), -мер: вадамер сфагнавы, змеяед, мухаед, караед, рыбаед, пладаежка, пладажэрка.

Бязафікснае ўтварэнне таксама з’яўляецца малапрадуктыўным. Адзначаны наступныя аддзеяслоўныя ўтварэнні: жужаль (< жужаць), стрыкун (< стракатаць), круха (< крышыцца), храбуст (< храбусцець).

Такім чынам, суфіксацыя валодае безумоўным прыярытэтам у моўнай рэалізацыі заалагічных номенаў.

Іншыя словаўтваральныя спосабы (нульсуфіксальны, прэфіксальны, канфіксальны), не маюць значнай ролі ва ўтварэнні заонімаў, але яны не менш дапаўняюць і ўдакладняюць назвы.

5. Сінтаксічны спосаб утварэння самы прадуктыўны ў заалагічнай наменклатуры, паколькі большасць сабраных намі моўных адзінак – гэта віды аб’ектаў дадзенай навукі. У структурным плане заалагічныя найменні можна падзяліць на номены-словы: бабёр, барсук, вусач, драч і номены- словазлучэнні: белая курапатка, марская свінка, мышалоў лугавы, рамез звычайны. Па структуры номены-словазлучэнні падзяляюцца на двух-, трох- і шматкампанентныя намінацыі. Пры выкарыстанні двухкампанентных номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лексічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца назвы, утвораныя па мадэлі назоўнік + прыметнік. Такі парадак слоў у аналізуемых найменнях з’яўляецца нарматыўным для сучаснай заалагічнай наменклатуры, дзе для абазначэння відаў прыняты бінамінальныя найменні, першае слова ў якіх называе род, да якога адносіцца дадзены від (выражаецца назоўнікам), другое – відавы эпітэт, гэта прыметнік: ластаўка вясковая, ластаўка гарадская, лебедзь тундравы, мамант хазарскі.

Акрамя двухслоўных номенаў, у складзе заалагічнай наменклатуры вылучаюць трохслоўныя адзінкі, якія па сваёй структуры звужаюць, канкрэтызуюць назву наймення: бахчовая божая кароўка, сямікрапінкавая божая кароўка, хрушч майскі заходні.

У асобную групу можна выдзеліць словазлучэнні, якія складаюцца з чатырох лексем ці шматкампанентныя намінацыі складаных састаўных заалагічных номенаў, якія прадстаўлены адзінкавымі найменнямі, але яны таксама дапаўняюць лесксічны фон беларускй мовы: ордэнская стужка малая дубовая , паўлінава вока малое начное.

Такім чынам, у выніку даследавання ўстаноўлена, што номены заалагічнай сферы, утвораныя сінтаксічным спосабам, у асноўным з’яўляюцца номенамі-словазлучэннямі, большая частка якіх – двухкампанентныя намінацыі.