Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Рэферат

Петраковіч Кацярына Іванаўна. “Структурна-семантычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры”. – 53 с.

У данай рабоце разглядаецца лексічны састаў сучасных заалагічных найменняў.

Дыпломная праца складаецца з уводзін, трох глаў, заключэння, спісу выкарастаных крыніц, дадатка. У рабоце 4 табліцы.

Ключавыя словы: заалагічная наменклатура, заонім, аманімія, запазычванне, лексіка-семантычныя спосаб утварэння, марфалагічны спосаб утварэння номенаў, метанімія, метанімізацыя, метафарызацыя, номены-словы, номены-словазлучэнні, сінтаксічны спосаб ўтварэння.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца беларуская заалагічная намеклатура.

Мэта даследвання – раскрыць спецыфіку функцыянавання сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры як цэласнай сістэмы. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся i вырашаліся наступныя задачы:

  1. правесці выбарку заалагічнай наменклатуры з энцыклапедычных слоўнікаў, спецыялізаваных даведнікаў;

  2. акрэсліць месца i ролю даных адзінак у беларускім тэрміназнаўстве;

  3. выявіць спосабы ўтварэння найменняў заалагічнай наменклатуры;

  4. вызначыць структурную арганізацыю номенаў фаўны;

  5. прапанаваць шляхі нармалізацыі і ўпарадкавання сучаснай беларускай фаўнанаменклатуры.

Метады даследавання

Для вырашэння пастаўленых у дыпломнай рабоце задач, у якасці асноўнага, выбраны метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў выяўленні, апісанні i сістэматызацыі вывучаемых номенаў.

Навуковая навізна даследавання

У рабоце класіфкаваны i сабраны ў сістэму аб'ёмны матэрыял, які раскрывае словаўтваральныя і структурна-граматычныя асаблівасці сучасных заалагічных найменняў.

Практычная значнасць даследавання

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў, звязаных з функцыянаваннем нацыянальных тэрмінасістэм; у рабоце спецыялістаў-тэрмінолагаў па ўпарадкаванні беларускай заалагічнай наменклатуры.

ЗМЕСТ

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ…………………………........3

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………….......4

Глава 1. Паходжанне сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры……………………………………..9

Глава 2. Спосабы ўтварэння беларускай заалагічнай наменклатуры………………………………………………………....16

2.1 Лексіка-семантычныя спосаб утварэння номенаў …………………….16

2.1.1 Метафарызацыя………………………………………………………...18

2.1.2 Метанімізацыя………………………………………………………….24

2.2 Марфалагічны спосаб утварэння номенаў. …………………………….32

Глава 3. Структурна-граматычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры……….....................36

3.1 Номены-словы…………………………………………………………….37

3.2 Номены-словазлучэнні……………………………………………………39

3.2.1 Двухкампанентныя намінацыі…………………………………………39

3.2.2 Трох- і шматкампанентныя намінацыі………………………………...44

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………...............................46

CПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………...............................50

ДАДАТАК…………………………………………………………………….53

Пералік умоўных абазначэнняў

ЧК - Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. – Мн.: БелСЭ, 2006.

ЭПБ - Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І.П. Шамякін. Т. 1-5. – Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1986. – 583 С.

\