Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

4. Найменні жывёл, запазычаныя беларускай мовай з іншых моў.

У розныя гістарычныя перыяды ў беларускую мову пранікалі словы з іншых моў. Працэс запазычвання іншамоўных элементаў быў абумоўлены глыбокімі пераўтварэннямі ў грамадскім жыцці Беларусі, цеснымі кантактамі з іншымі краінамі. Па сваёй семантыцы гэтыя запазычванні ўяўляюць сабой давалі разнастайную катэгорыю номенаў, якія разам з рэаліямі прыйшлі ў беларускую мову. У гэтую групу уваходзяць словы, якія прыйшлі ў беларускую мову альбо ў XV–XVII стст., альбо у XVIII–пач. XIX стст., прычым большасць з ix належыць да больш позняга перыяду [27, с.65].

Сярод запазычання заонімаў вылучаюць наступныя:

а) цюркскія запазычанні: балабан, барсук, бурундук, кабан, мерын, саранча, таракан;

б) паланізмы: качка, мянтуз, куры, платва, мядзведзь, жаўранак, шпак;

в) лацінізмы: гіена, дэльфіны, элефант, яхідна, індык, мул, пелікан, саламандра;

г) грэцызмы: гідра, гіпапатам, кракадзіл, леапард, тыгр, хамелеон [17, с.31].

Наступны перыяд развіцця беларускай зааалагічнай наменклатуры пачынаецца з 20-х гг. 20 стагоддзя. Гэты час лічыцца пачатковым этапам фарміравання беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

Сярод сучасных запазычанняў, якія трапілі і ў слоўнікі 20-х гг., можна вылучыць даўнія, напрыклад: шпак, качка, карп, сазан, мянтуз, стронга. Яны складаюць невялікую групу намінацый. Нязначную колькасць склалі і новыя для тагачаснай пары запазычванні, якія ўжываліся ў асноўным для абазначэння экзатычных жывёлаў, а таксама некаторых сістэматычных катэгорый фаўны: амфібіі, алігатар, шымпанзе, антылёпа [15, с.108].

Калькаванне як номенаўтваральны сродак асабліва актыўна выкарыстоўвалася ў наменклатуры энтамафаўны, таму што ў народнай і літаратурнай мовах для абазначэння дзясяткаў тысяч насякомых існуе невялікая колькасць лексем: прадзільнік дубовы, лістакрут дубовы, караед- друкар, хваёвы лубаед, смярдзючы шашаль.

У сувязі з тым, што руская заалагічная тэрміналогія развівалася да канца XVIII ст., яе набыткі садзейнічалі пашырэнню калек і запазычванняў у беларускай зоанаменклатуры 20-х гг.: бесчерепные - бесчарапныя, колючепёрые - калючапёрыя, хрящепёрые - храстапёрыя.

У асобных выпадках тэрмінолагі стваралі неалагізмы, часам не ўлічваючы сістэматычнай класіфікацыі жывёлаў, напрыклад: совы белые - беласоўка, сабака паўночны - песец, обезьяны беспалые – бяспал, конябык гну - гну, кобры, змеі очковые - акулярніца.

Паколькі стваральнікі першых беларускіх тэрміналагічных слоўнікаў арыентаваліся на нацыянальныя моўныя сродкі, то сёння гэтыя даведнікі з’яўляюцца найбагацейшай крыніцай вувучэння народнай беларускай мовы, яе рэгіянальных зааалагічных найменняў: куница - куна, дрозд чёрный - косік, куропатка белая – пардва, синица долгохвостая - сінюха даўгахвостая, дупель - удубальт, горлица – турчык, куропатка серая - курапатва шэрая, перепелятники – карагольчык, жаворонок хохлатый - жаўранка-сьмяцей [15, с.109].

Лёс рэгіянальных зоадыялектызмаў, адлюстраваных у слоўніках 20-х гг., склаўся па-рознаму. Большасць з іх засталася набыткам народных гаворак. Некаторыя з гэтых найменняў аўтары “Спіса хрыбетных жывёл” лічаць дарэмна забытымі і вяртаюць у ранг номенаў: сьлівень звычайны, норка паўбярэжная, пчалаедка, сыч-сіпель, зязюля-кукуля, рыбачка, грыцук, батальён-ваяка, палянік-гарлахвасцік, дзяркач арабок звычайны, пардва [2].

“Назовы жывёл” – 12-ы выпуск “Беларускай навуковай тэрміналогіі”, што выдавалася Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры. Гэты выпуск паклаў пачатак фарміравання беларускай заалагічнай наменклатуры. Асноўны прынцып заалагнай тэрмінатворчасці таго часу - выкарыстанне сродкаў беларускай мовы, яе дыялектных формаў [15, с.110].

Наступны этап стаўлення беларускай заалагічнай наменклатуры прыпадае на 30-я гг., калі з’явіліся артыкулы А. Фядзюшына, вядучага заолога таго часу па вывучэнні фаўны Беларусі, і “Праект слоўніка. Вып. 18. Батаніка. Біялогія. Заалогія”. Гэтыя матэрыялы паказалі беларускую зоанаменклатуру ў зусім іншым ракурсе. Калі ў 20-я пераважала імкненне выкарыстаць у якасці номенаў словы жывой народнай мовы ці ўтварыць неалагізмы ў адпаведнасці з граматычнымі, словаўтваральнымі нормамі беларускай мовы, то ў 30-я гг. праблемы ўпарадкавання і нармалізацыі былі вырашаны за кошт барацьбы з варыянтнасцю праз збліжэнне з рускімі адпаведнікамі. Пераважная большасць тагачасных запазычванняў з рускай мовы, а таксама калек і паўкалек, утвораных з улікам асаблівасцей беларускай мовы, функцыянуюць і ў сучаснай зоанаменклатуры, што пацвярджае і змест адзначанага намі Праекта слоўніка, толькі адзінкавыя назвы, пададзеныя ў ім, не выкарыстоўваюцца ў сучаснай зоанаменклатуры: бекас, краншнеп, лягушка, пяскар, пястушка, сысуны.

У цэлым жа слоўнікавы склад Праекта надзвычай набліжаны да рускіх адпаведнікаў, якія ляглі ў аснову сучаснай зоанаменклатуры: соні - сони, мядзяніца - медяница, вераценіца - веретеница, міногі - міноги, корушка - корюшка, рапушка - ряпушка, сігі - сиги, сёмга - сёмга, судак - судак, голец - глоец, снегіры - снегири, сойкі - сойки, стрыжы - стрижи, стрэпет - стрепет, шчыглы - щеглы, сцярвятнікі - стервятники, гарыхвостка - горихвостка, дубанос - дубонос, дупель - дупель, казадоі – козодои, рабчык - рябчік, канёк - конёк, канюкі - канюки, касатка - касатка, белахвост - белохвост, клуша - клуша, князёк - князёк, кобчык - кобчік, аўсянка - овсянка, лысуха - лысуха, малінаўка - малиновка, мухалоўка - мухаловка [15, с.111].

Выкарыстаны ў Праекце і калькі з рускай мовы: нырки - нырцы, краснопёрка – чырвонапёрка. Асабліва шмат намінацый для абазначэння насякомых i чарвей: картофельный жук - бульбяны жук, навозники - гнаевікі, зеленоглазка – зеленавочка, цветоеды – кветкаеды, крестовик – крыжавік, листовёртки – лістакруткі, ленточные черви - стужкавыя чэрві, проволочные черви - дротавыя чэрві, лжегусеницы - ілжэвусені.

Беларускія назвы для абазначэння відаў паўзуноў, земнаводных, рыб, птушак, звяроў у Праекце нешматлікія: берасцянік, бугай, буслы, галавань, глушэц, грак, грычун, зязюля, качка, крыжанка, качкі, ластаўка, лескі, мышаловы, мянтуз, перапёлка, пліска, плотка, сокал-каршачок, сяўцы, цвіркуны, цецярук, чапля, шпакі, шуляк, шчупакі. Нават з прыведзеных назваў не ўсе ўвайшлі ў сучасную зоанаменклатуру, праўда, некаторыя з ix былі заменены беларускімі адпаведнікамі: славка - валасянка, трясогузка – сітаўка.

Такім чынам, асноўны спосаб намінацыі на другім этапе фармавання беларускай зоанаменклатуры – інтэрнацыяналізацыя тэрміналогіі, словаўтваральнае калькаванне з рускай мовы. Безварыянтная падача номенаў, выцясненне штучных неалагізмаў i вузкадыялектных слоў, назваў садзейнічала ў некаторай ступені ўпарадкаванню заалагічнай лексікі.

Трэці этап фармавання сучаснай фаўнанаменклатуры мы звязваем з выхадам у свет грунтоўнага выдання “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” (1983 — 1986 гг.). Да гэтага часу фаўна Беларусі была шырока даследавана заолагамі, аднак яе сістэмнае апісанне знайшло ўвасабленне ў працах на рускай мове. “Энцыклапедыя прыроды Белаpyci” змясціла ў полным аб’ёме на беларускай мове артыкулы з апісаннем заалагічных тыпаў, класаў, атрадаў, сямействаў, родаў, відаў. Новая зоанаменклатура ўвабрала ў сябе напрацоўкі папярэдніх этапаў (так, артыкулы, прысвечаныя жывёлам у БелСЭ, знайшлі адлюстраванне i ў ЭПБ). З’яўленне “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” садзейнічала ўпарадкаванню i стандартызацыі беларускай заалагічнай наменклатуры, а таксама даволі высокай ступені распрацаванасці на той час рускай зоанаменклатуры, паколькі прынцып арыентацыі на рускую тэрміналогію, як i на іншых этапах, заставаўся асноўным [15, с.113].

Такім чынам, заалагічная наменклатура стварае значны лексічны пласт у сучаснай беларускай мове, у складзе якога вялікую групу займаюць назвы звяроў, рыб, птушак, нязначная колькасць паўзуноў, земнаводных i насякомых. Таму, што заалагічная наменклатура — гэта той пласт лексікі сучаснай беларускай мовы, які патрабуе пастаяннага вывучэння і сістэматызацыі.

Беларуская заалагічная наменклатура пачынаючы з сярэдзны 80-х гг. была прадстаўлена ў значным колькасным аб’ёме i выйшла на больш высокі якасны ўзровень у параўнанні з папярэднімі этапам. У выніку, апошні этап адрозніваецца высокім якасным узроўнем сістэматызацыі відаў, актыўным супрацоўніцтвам мовазнаўцаў i заолагаў, што з’яўляецца галоўнай умовай стварэння і функцыянавання сучасных беларускіх заалагічных номенаў [15, с.113].