Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать
      1. Метанімізацыя

Другім па прадуктыўнасці відам лексіка-семантычнага ўтварэння новых заалагічных намінацый з’яўляецца метанімічны перанос.

Метанімія – перанос назвы з аднаго прадмета на другі на падставе іх сумежнасці ў прасторы ці часе або на падставе прычынна-выніковых сувязяў [5]: зямля з рознымі значэннямі – ‘глеба’, ’суша’, ’краіна’, ‘планета’, пераносы назваў з памяшканняў на гурты людзей: клас слухае, аўдыторыя рэагуе, школа пайшла на спектакль, перанос назвы з матэрыялу на прадмет, зроблены з яго, або з назвы працэсу на яго вынік (прадукт): заваяваць золата і серабро на алімпіядзе; пераход абсталяваны, пад'езд упрыгожаны; перанос назвы посуду на яго змесціва: з'есці талеркі дзве, выпіць не адну шклянку [24].

Разгледзім тыповыя мадэлі ўтварэння заалагічных тэрмінаў на аснове метаніміі:

слова

першае значэнне

другое значэнне

аснова мнагазначнасці

1

нутрэц

анамалія ў развіцці органаў у самцоў жывёлы, якая вядзе да бясплоднасці

самец жывёлы, які мае гэтую хваробу

метанімія

анамалія (хвароба)-носьбіт

2

бабёр

паўнаводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра

футра гэтага звера, а таксама адзенне з гэтага футра

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

3

віголь

паўднёва-амерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю

пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

4

губка

мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых, якая вядзе сядзячы спосаб жыцця

мяккі, порысты касцяк некаторых відаў гэтых жывёлін, які добра ўбірае вільгаць і выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

5

сепія

галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва

натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

6

собаль

невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі

футра гэтага звярка

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

Метанімізацыя, поруч з метафарызацыяй, з’яўляецца спосабам намінацыі. Аднак яе адрозненне ад метафарызацыі заключаецца ў тым, што ўтворанае шляхам метанімізацыі значэнне працягвае захоўваць сувязь са старымі прадметамі, паміж імі ўстанаўліваюцца адносіны прасторавай, часавай, практычна-выніковай і іншай сумежнасці.

Такім чынам, калі ўтварэнне номенаў у выніку метафарызацыі заснавана перш за ўсё на падабенстве матэрыяльнай характарыстыкі прадметаў (знешні выгляд, колер і г.д.), то ў аснове номенаў, што ўзніклі ў выніку метанімізацыі, ляжаць рэальныя сувязі і адносіны прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэальнасці: прасторавыя, часавыя, прычынна-выніковыя, атрыбутыўныя і іншыя.

Аманімія – гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаныя адно з адным” [5].

У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы – словы з аднолькавым гучаннем, якія не маюць супольнай семантыкі (агульных семаў). “Гэта зусім розныя словы, якія выпадкова супалі сваім гучаннем.

Паводле паходжання амонімы падзяляюць на 2 групы:

1) амонімы – розныя словы;

2) амонімы – былыя семантычныя варыянты шматзначнага слова.

Амонімы першай групы ўзніклі ў выніку выпадковага супадзення былых розных і ў напісанні слоў: руск. лук (цыбуля) і лук (зброя).

Узнікаюць амонімы і як вынік слова- і формаўтварэння: дажджавік (плашч) і дажджавік (грыб порхаўка), тры (лічэбнік) і тры (дзеяслоў).

Амонімы – былыя варыянты шматзначнага слова (каса ‘прылада' і каса ‘прычоска') утварыліся паступова, калі былыя асобныя значэнні шматзначнага слова далёка разышліся ў сваёй семантыцы. Але не ўсе даследчыкі лічаць такія словы амонімамі. Выклікае спрэчкі і залічэнне да амонімаў слоў розных часцінаў мовы, якія маюць сэнсавыя сувязі: днём (назоўнік) і днём (прыслоўе), бег (назоўнік) і бег (дзеяслоў).

Што датычыцца суадносін паміж літаратурнай мовай і дыялектнай, то “аманімія можа быць вынікам як выпадковага супадзення знешніх паказчыкаў літаратурных і дыялектных лексем, так і дзеяння ўнутраных семантычных заканамернасцей, пераўтварэнняў у моўнай сістэме. Апошнія прыводзяць да семантычнай дывергенцыі і ўзнікнення амонімаў адзінага паходжання – гамагенных” [20, с.16].

Большая частка пераносаў найменняў жывёл на іншыя з'явы рэчаіснасці – адносіцца да аднакампанентных, для іх характэрна аднаэтапнае пераасэнсаванне метафарычнага тыпу. Вельмі цяжка знайсці дамінуючую прымету, паводле якой асобныя прыстасаванні атрымалі заанімічныя назвы: баран -1.вялікая рыбацкая лодка; 2.- баба, якой забіваюць сваі ў зямлю; 3.- юшка над комінкам.

“Часам немагчыма знайсці матывацыю заоніма ў адносінах да наймення жывёлы, але пры супастаўленні вынікаў заанімічных пераносаў можна выявіць некаторыя заканамернасці. Напрыклад, лексема лісіца часта вьткарыстоўваецца пры найменні прыстасаванняў для сціскання, прыціскання, змацавання чаго-небудзь: лісіца – 1. заціскачка, ціскі;2.- клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак; 3.- скручаная вітка або планка, якая змацоўвае палазы саней – літар; 5.-прыстасаванне для сціскання дошак [16, с.19].

“Новае асэнсаванне слова часам не суправаджаецца зменамі яго гукавога складу, а звязана толькі з перарастаноўкай сэнсавых акцэнтаў (семантызацыяй)” [21, с.11], калі невытворная з пункту гледжання сінхраніі адзінка ў выніку пэўных гукавых аналогій усведамляецца як вытворная і набывае, адпаведна, новае значэнне: выдра - 1. жанчына (непрыгожая, неахайная, нахабная); 2. - чалавек, які глядзіць, выпучыўшы вочы, нахабны (магчыма, ад выдраць) – літар; 3. - жывёла.

“Дыялектна-літаратурная аманімія ў беларускай мове звычайна з'яўляецца вынікам семантычнай дывергенцыі, міжслоўнай дэрывацыі, запазычанняў і фанетычных працэсаў” [23, с.237].

Семантычная дывергенцыя ў беларускай мове можа быць абумоўлена аднакампанентным або многакампанентным пераасэнсаваннем пры распадзе значэнняў былога мнагазначнага слова. “Пры аднакампанентных пераасэнсаваннях, да якіх далучаецца большасць заанімічных і антрапамарфічных прыкладаў, распад полісеміі выкліканы неістотнасцю, нерэлевантнасцю інварыянтнай прыметы. Дывергенцыя семантычных радоў пры многакампанентным пераасэнсаванні, якое з'яўляецца адзнакай «ланцужковай» полісеміі, назіраецца ў выніку страты «прамежкавага» звяна” [20, с. 21].

Вялікую цяжкасць адчуваюць складальнікі слоўнікаў пры размежаванні амонімаў і семантычных варыянтаў полісемічнага слова.

Разгледзім заалагічныя намінацыі, што ўступаюць у аманімічныя адносіны:

слова

першае значэнне

другое значэнне

тып амонімаў

1

лайка

парода ездавых, паляўнічых ці вартавых сабак

гатунак мяккай авечай і казінай скуры

лексічныя амонімы

2

аўсянка

аўсяныя крупы ці каша з такіх круп

пеўчая птушка з атрада вераб’іных

лексічныя амонімы

3

клешчы

металічныя шчыпцы

невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных

граматычныя амонімы

4

баксёр

спартсмен, які займаецца боксам

парода тупамордых сабак, нямецкі бульдог

лексічныя амонімы

5

бык

самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай

прамежкавая апора маста

лексічныя амонімы

6

берасцянка

каробка, сплеценая з каросты

лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных

лексічныя амонімы

7

рабак

спадніца

чарвяк, гліст (дыял.)

лексічныя амонімы

8

касач

травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі

цецярук-самец

лексічныя амонімы

9

касач

травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі

заяц (дыял.)

лексічныя амонімы

10

малінаўка

гатунак летняй яблыні

невялікая птушка (дыял.)

лексічныя амонімы

11

норка

драпежны пушны звярок сямейства куніцавых

тое, што і нара

лексічныя амонімы

12

воўк

драпежная жывёліна сямейства сабачых

калючы наморднік для цяляці, каб не ссала каровы (дыял.)

лексічныя амонімы

13

сабака

свойская млекакормячая жывёліна сямейства ваўчыных

вілы з загнутымі ўніз зубамі для скідвання навозу (дыял.)

лексічныя амонімы

14

баран

жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай

вялікая рыбацкая лодка (дыял.)

лексічныя амонімы

15

баран

жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай

баба, якой забіваюць сваі ў зямлю (дыял.)

лексічныя амонімы

16

каза

свойская жывёліна

веласіпед (дыял.)

лексічныя амонімы

17

качка

вадаплаўная птушка сямейства качыных

знаходжанне ў нестабільным стане

лексічныя амонімы

18

ласка

пяшчота, цёплыя адносіны да каго-небудзь

невялікая драпежная жывёла сямейства куніцавых

лексічныя амонімы

19

бусел

вялікая пералётная птушка

высокая бутэлька гарэлкі

лексічныя амонімы

Такім чынам, аналіз заалагічных намінацый паказаў, што ўступаючы ў аманімічныя адносіны, пераважаюць лексічныя амонімы, быў вылучаны толькі адзін выпадак граматычных амонімаў (супадаюць у множным ліку).

Сітуацыя білінгвізму (двухмоўя) у Беларусі спрыяе ўзнікненню і распаўсюджванню шэрагу памылак, выкліканых з’явай міжмоўнай аманіміі. Міжмоўная аманімія — гэта гукавое супадзенне слоў розных моў, якія па свайму значэнню не супадаюць. Своечасовае азнаямленне вучняў з асобнымі выпадкамі знешняга падабенства некаторых слоў у рускай і беларускай мовах дапаможа пазбегнуць недакладнасцей пры ўжыванні і перакладзе такіх лексічных адзінак.

“Пры блізкім кантакце дзвюх моў адзначаецца ўзаемадзеянне ва ўсіх галінах іх структуры: у лексіцы, фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, словаўтварэнні, марфалогіі і сінтаксісе” [12, с.132]. Усе гэтыя раздзелы рускай і беларускай моў вельмі блізкія паміж сабой і, між тым, кожная з іх мае свае асаблівасці, адрозніваецца сваёй нацыянальнай спецыфікай.

“У працэсе ўзаемадзеяння рускай і беларускай мове выпадкі такога супадзення сустракаюцца даволі часта. Такім чынам, вызначаюцца наступныя групы міжмоўнага ўзаемадзеяння паміж рускай і беларускай мовай:

1) Словы, якія поўнасцю супадаюць па гучанні. Сюды адносяцца, як правіла, міжмоўныя амонімы.

2) Словы, блізкія, але не тоесныя па гучанні. Часцей за ўсё гэта паранімічныя пары.

3) Словы, якія супадаюць толькі ў асобных граматычных формах. Гэта міжмоўныя амаформы.

4) Словы, якія поўнасцю супадаюць па напісанні. Гэта міжмоўныя амографы.

5) Словы, якія супадаюць у напісанні толькі часткова. Большая іх частка, як і словы першай групы, адрозніваюцца пераважна месцам націска” [16, с.5].

Знешняе супадзенне такіх слоў нярэдка бывае прычынай іх неадрознення, змяшэння ў моўнай практыцы, у выніку чаго з’яўляюцца выпадкі няправільнага выкарыстання як ў вуснай, так і ў пісьмовай мове.

Разгледзім некаторыя прыклады міжмоўных (беларуска-рускіх і руска-беларускіх) амонімаў сярод заалагічнай лексікі:

слова

першае значэнне

другое значэнне

тып амоніма

1

скакун

конь с высокими способностями в беге

конік (дыял.)

лексічныя амонімы

2

коцік

суквецце з дробных кветак

морское ластоногое млекопитающее

лексічныя амонімы

3

трус

невялікі хатні грызун

баязлівец (руская)

лексічныя амонімы

4

матыль

насякомае з дзвюма парамі пакрытых пылком крылляў

личинка комара, служащая наживкой при ловле рыбы удочкой (мотыль)

фанетычныя амонімы

5

кіт

крупное морское млекопитающее

аконная замазка

лексічныя амонімы

6

гусь

гусак

гусыня

частковыя амонімы

7

гусеніца

шырокае палатно з асобных звенняў

вусень

лексічныя амонімы

Такім чынам, міжмоўныя беларуска-рускія амонімы, якія належаць да заалагічнай лексікі, у асноўным з’яўляюцца поўнымі лексічнымі амонімамі. На наш погляд, гэта выклікана блізкасцю дзвюх моў. Прыклады ж частковай аманіміі таксама сведчаць пра міжмоўнае ўзаемадзеянне, бо раскрываюць блізасць фанетычнай і граматычных структур моў.