Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Глава 2. Спосабы ўтварэння беларускай заалагічнай наменклатуры

    1. Лексіка-семантычныя спосаб утварэння номенаў

Сярод шматлікіх прыёмаў і спосабаў утварэння спецыяльных намінацый важнае месца займае лексіка-семантычнае тэрмінаўтварэнне, якое заключаецца ў тым, што новыя найменні ствараюцца на базе існуючых у літаратурнай мове слоў шляхам надання ім асобнага, тэрміналагічнага значэння.

У навуковай літаратуры прынята лічыць (і гэта сапраўды так), што асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі відамі пераасэнсавання з’яўляюцца метафарызацыя і метанімізацыя.

Аналізуючы заалагічную наменклатуру, нельга не звярнуць увагу на тое, што значная частка номенаў узнікла на аснове канкрэтнай агльнаўжывальнай лексікі ў выніку метафарычных і метанімічных пераносаў [18, с.5].

Падчас узнікнення слова заўсёды мае адно значэнне. Але ў працэсе гістарычнага развіцця мовы словы набываюць па некалькі значэнняў як вынік пераносу назвы з аднаго прадмета на іншы.

Уласцівасць слова мець некалькі значэнняў называецца шматзначнасцю, або полісеміяй, а адно значэнне – монасеміяй, або адназначнасцю, а самі словы – адпаведна шматзначнымі (полісемічнымі) і адназначнымі (монасемічнымі).

“Полісемія з'яўляецца адным з важнейших праяўленняў сістэмнай арганізацыі лексічнага складу мовы, яе асноўным семасіялагічным законам, семантычнай універсаліяй. Абумоўленая прыродай і асаблівасцямі чалавечага мыслення, яго біялагічнымі перадумовамі, яна адлюстроўвае навакольны свет ва ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці ўсіх яго элементаў” [35, с.24].

Полісемію неабходна лічыць моўнай катэгорыяй, якая рэалізуе свае патэнцыяльныя і рэальныя магчымасці ў працэсе маўлення шляхам актуалізацыі аднаго з лексіка-семантычных варыянтаў. Цесна звязаная з дэрывацыяй і словаўтварэннем наогул, яна характарызуецца як агульнымі іх рысамі, так і спецыфічнасцю выяўлення ў розных тэматычных групах, кожнай канкрэтнай мове і дыялектным кантынууме, што абумоўлена культурна-гістарычнымі, нацыянальнымі, лінгвістычнымі, пазамоўнымі і іншымі прычынамі. Полісемічныя структуры з'яўляюцца складанымі адзінствамі ўзаемабумоўленых лексіка-семантычных варыянтаў, якія ў большасці выпадкаў звязаны апасродкаванымі адносінамі.

Даследаванні тэарэтычных і практычных пытанняў полісеміі даўно знаходзяцца ў цэнтры ўвагі айчыйных і замежных семасіёлагаў, якія не заўсёды аднолькава (а падчас і супярэчліва) інтэрпрэтуюць гэту складаную з'яву. Адзначым толькі, што да нядаўняга часу выдзяляліся два напрамкі ў вывучэнні гэтай з'явы.

Прадстаўнікі першага (а гэта большасць лінгвістаў) разглядаюць полісемію як найвялікшае дасягненне эвалюцыі чалавецтва, неабходную ўмову для выконвання мовай гнасеалагічнай (пазнавальнай, эўрыстычнай) функцыі. Другія даследчыкі па розных прычынах адмаўляюць існаванне полісеміі. Так, А. Патабня лічыць, што слова можа "мець не больш аднаго значэння" [30, с.79], ахапіўшы гэтай высновай як факты мовы, так і маўлення. Л. Шчэрба, не прызнаючы асімерычнасці знака (разыходжанняў паміж формай і зместам), адзначае, што ў мове “заўсёды столькі слоў, колькі дадзенае слова мае значэнняў” [38, с.67].

Варыянты ў шматзначным слове нераўназначныя: адны з іх сустракаюцца часцей і найперш узнаўляюцца ў памяці пры ізаляваным узгадванні слова, іншыя ж з’яўляюцца радзей, толькі ў пэўных сітуацыях ці ў адмысловых спалучэннях. Таму адрозніваюць свабодныя значэнні і значэнні звязаныя.

Пераноснае значэнне абазначае прадмет (якасць, дзеянне) не непасрэдна, а праз іншае, першаснае значэнне; яно – другаснае, вытворнае, абумоўленае кантэкстам, як у прыкладах залатая восень, залаты чалавек. Набываючы пераноснае значэнне, слова звычайна пераходзіць у іншае семантычнае поле, нярэдка таксама ў іншы сінанімічны шэраг і іншую антанімічную пару.