Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

3.2 Номены-словазлучэнні

3.2.1 Двухкампанентныя намінацыі

Па структуры номены-словазлучэнні падзяляюцца на двух-, трох- і шматкампанентныя намінацыі [8, с. 10].

Сярод номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лескічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца двухкампанентныя намінацыі, што найчасцей абазначаюць віды жывёл.

З двухкампанентных намінацый найбольшай прадуктыўнасцю вызначаюцца наступныя структурныя мадэлі:

1. Назоўнік адзіночнага ліку + прыметнік адзіночнага ліку. Прыкладам тут можа служыць наступныя номіны: алерыя крылатая (ЭПБ), амур белы (ЭПБ), амур чорны (ЭПБ) амялушка звычайная (ЭПБ), баклан вялікі (ЭПБ), белазубка белабрухая (ЭПБ), белазубка малая (ЭПБ), белакрылка цяплічная (ЭПБ), блакітніца белая (ЭПБ), блакітніца блакітная (ЭПБ), бугай вялікі (ЭПБ), бугай малы (ЭПБ), буразубка звычайная (ЭПБ), буразубка малая (ЭПБ), буразубка сярэдняя (ЭПБ), бусел белы (ЭПБ), бусел чорны (ЭПБ), вавёрка звычайная (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ), валасянка чорнагаловая (ЭПБ), валасянка шэрая (ЭПБ), валасянка ястрабіная (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ), варона шэрая (ЭПБ), верабей дамавы (ЭПБ), верабей палявы (ЭПБ), вераценнік вялікі (ЭПБ), вераценніца ломкая (ЭПБ), вожык звычайны (ЭПБ), вугор еўрапейскі (ЭПБ), вячэрніца малая (ЭПБ), вячэрніца рыжая (ЭПБ), , гагара палярная (ЭПБ), гагара чорнаваллёвая (ЭПБ), гагара чырвонаваллёвая (ЭПБ), гадзюка звычайная (ЭПБ), гаічка бурагаловая (ЭПБ), гаічка чорнагаловая (ЭПБ), гарыхвостка звычайная (ЭПБ), голуб шызы (ЭПБ), грыф чорны (ЭПБ), гусь белалобая (ЭПБ), гусь шэрая (ЭПБ), джггр звычайпы (ЭПБ), дзяцел беласпінны (ЭПБ), дзяцел зялёны (ЭПБ), дзяцел сівы (ЭПБ), дзяцел сірыйскі (ЭПБ), дзяцел трохпальцы (ЭПБ), дрозд пеўчы (ЭПБ), дрозд чорны (ЭПБ), жаба азёрная (ЭПБ), жаба вастрамордая (ЭПБ), жаба сажалкавая (ЭПБ), жаба травяная (ЭПБ), жаваранак лясны (ЭПБ), жаваранак палявы (ЭПБ), жаваранак рагаты (ЭПБ), жаваранак чубаты (ЭПБ), жаўтушка тарфяннікавая (ЭПБ), журавель шэры (ЭПБ), зімародак звычайны (ЭПБ), зубр еўрапейскі (ЭПБ), зязюля звычайная (ЭПБ), івалга звычайная (ЭПБ), кажан двухкаляровы (ЭПБ), кажан позні (ЭПБ), кажанок паўночны (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ), казарка чырвонаваллёвая (ЭПБ), каралёк жоўтагаловы (ЭПБ), карась залаты (ЭПБ), карась сярэбраны (ЭПБ), каршун чорны (ЭПБ), каршун чырвоны (ЭПБ), качка шэрая (ЭПБ), квакша звычайная(ЭПБ), клоп грушавы (ЭПБ), клоп падкорны (ЭПБ), клоп ягадны (ЭПБ), колюшка дзевяцііголкавая (ЭПБ), колюшка трохіголкавая (ЭПБ), конік лугавы(ЭПБ), конік лясны (ЭПБ), конік палявы (ЭПБ), конь хазарскі (ЭПБ), корушка азёрная (ЭПБ), корушка еўрапейская (ЭПБ), крачка малая (ЭПБ), крачка рачная (ЭПБ), крачка чорная (ЭПБ), крот еўрапейскі (ЭПБ), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ), курапатка барадатая (ЭПБ), курапатка белая (ЭПБ), курапатка шэрая (ЭПБ), ласось высакародны (ЭПБ),ластаўка берагавая (ЭПБ), ластаўка вясковая (ЭПБ), ластаўка гарадская (ЭПБ), лебедзь тундравы (ЭПБ), мамант хазарскі (ЭПБ), мінога рачная (ЭПБ), мінога ўкраінская (ЭПБ), мышалоў балотны (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ), мышалоў палявы (ЭПБ), мышалоў стэпавы (ЭПБ), мядзведзь буры (ЭПБ), мядзведзь пячорны (ЭПБ), пацук чорны (ЭПБ),пацук шэры(ЭПБ), рапуха зялёная (ЭПБ), рапуха чаротпая (ЭПБ), рапуха шэрая (ЭПБ), рапушка еўрапейская (ЭПБ), рэмез звычайны (ЭПБ), сава балотная (ЭПБ), сава белая (ЭПБ), сава вушастая (ЭПБ), сава ястрабіная (ЭПБ), сазан амурскі (ЭПБ), сініца вусатая (ЭПБ), сініца вялікая (ЭПБ), сініца даўгахвостая (ЭПБ), сініца чорная (ЭПБ), сініца чубатая (ЭПБ), сітаўка белая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), сітаўка жоўтая (ЭПБ), сомік амерыканекі (ЭПБ), соня арэшнікавая (ЭПБ), соня вялікая (ЭПБ), соня лясная (ЭПБ), соня садовая (ЭПБ), сыч дамавы (ЭПБ), сыч касманогі (ЭПБ), сычык вераб'іны (ЭПБ), сявец залацісты (ЭПБ), тарпан лясны (ЭПБ), таўсталобік звычайны ( ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ), ткачы хваёвыя (ЭПБ), туркаўка звычайная (ЭПБ), туркаўка кольчатая (ЭПБ), тхор чорны (ЭПБ), уліт вялікі (ЭПБ), хамяк звычайны (ЭПБ), цвыркун звычайны (ЭПБ), цвыркун рачны (ЭПБ), цвыркун салаўіны (ЭПБ), чайка звычайная (ЭПБ), чайка малая (ЭПБ), чайка серабрыстая (ЭПБ), чайка танкадзюбая (ЭПБ), чайка трохпальцая (ЭПБ), чайка шызая (ЭПБ), чапля рыжая (ЭПБ), чапля шэрая (ЭПБ), чарапаха балотная (ЭПБ), чарацянка балотная (ЭПБ), чарацянка вяртлявая (ЭПБ), чарацянка дроздападобная (ЭПБ), чарацянка садовая (ЭПБ), чарацянка трысняговая (ЭПБ), чачотка горная (ЭПБ), чачотка звычайная (ЭПБ), шпак звычайны (ЭПБ), шпак ружовы (ЭПБ), шчурка залацістая (ЭПБ), яшчарка жывародная (ЭПБ), яшчарка порсткая (ЭПБ) [40].

Выдзяляюць і іншыя структурныя мадэлі заалагічных двухслоўных найменняў:

2. Прыметнік адзіночнага ліку + назоўнік адзіночнага ліку. Прыкладам гэтай групы можуць служыць номены: божая кароўка (ЭПБ), брыльянтавы акунь (ЭПБ), вадзяны пацук (ЭПБ), вузкапальцы рак (ЭПБ), вялікая соня (ЭПБ), дызентэрыйная амёба (ЭПБ), дыскападобны акунь (ЭПБ), залатая рыбка (ЭПБ), зялёпы конік (ЭПБ), кніжная вош (ЭПБ), лугавы матылёк (ЭПБ), люцэрнавая блыха (ЭПБ), майскі хрушч (ЭПБ), малярыйны комар (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), сабачы цэпень (ЭПБ), свіны цэпень (ЭПБ), хмызняковы смоўж (ЭПБ), чорны апалон (ЭПБ), чорны арнатус (ЭПБ), шкляны акунь (ЭПБ), яблыневая моль (ЭПБ), яблыневая пладажэрка (ЭПБ), японскі хін (ЭПБ), янотападобны сабака (ЭПБ) [40].

3. Назоўнік адзіночнага ліку + складаны прыметнік.

Сюды адносіцца: альбатрос беласінны (ЧК), белазубка белабрухая (ЭПБ), валасянка чорнагаловая (ЭПБ), гагара чорнаваллёвая (ЭПБ), гагара чырвонаваллёвая (ЭПБ), гаічка бурагаловая (ЭПБ), гаічка чорнагаловая (ЭПБ), гусь белалобая (ЭПБ), дзяцел беласпінны (ЭПБ), дзяцел трохпальцы (ЭПБ), жаба вастрамордая (ЭПБ), кажан двухкаляровы (ЭПБ), казарка чырвонаваллёвая (ЭПБ), казёл вінтарогі (ЧК), каралёк жоўтагаловы(ЭПБ), колюшка дзевяцііголкавая (ЭПБ), колюшка трохіголкавая (ЭПБ), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ), курапатка барадатая (ЭПБ), ласось высакародны (ЭПБ), няясыць даўгахвостая. (ЧК), сініца даўгахвостая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), чайка танкадзюбая (ЭПБ), чайка трохпальцая(ЭПБ), чарацянка дроздападобная (ЭПБ), чарацянка трысняговая (ЭПБ), яшчарка жывародная (ЭПБ) [39], [40].

4. Назоўнік множнага ліку + прыметнік множнага ліку: азіяцкія шчупачкі (ЭПБ), белыя курапаткі (ЭПБ), белыя совы (ЭПБ), бруханогія малюскі(ЭПБ), брухараснічныя інфузорыі (ЭПБ), брухараснічныя чэрві (ЭПБ), булававусыя пільшчыкі (ЭПБ), вадзяныя кляшчы (ЭПБ), вадзяныя скарпіёны (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ), вугры марскія (ЧК), гусі свойскія (ЭПБ), клапы вадзяныя (ЭПБ), клапы крыжакветныя (ЭПБ), сабакі свойскія (ЧК), ворлікі звычайныя (ЧК), стужачныя чэрві (ЭПБ), рагулькі палявыя (ЧК) [39], [40].

5. Назоўнік множнага ліку + складаны прыметнік: агаткі двухдомныя (ЭПБ), гаічкі бурагаловыя (ЭПБ), гаічкі чорнагаловыя (ЭПБ), каралькі жоўтагаловыя (ЭПБ), каралькі чырвонагаловыя (ЭПБ), клапы дрэвава-кустовыя (ЭПБ), клапы крыжакветныя (ЭПБ), мінушкі чаргаваналістыя (ЭПБ), плывунчыкі кругланосыя (ЭПБ), сабакі пакаёва-дэкаратыўныя (ЭПБ) [40].

6. Складаны назоўнік + прыметнік: белазубка белабрухая (ЭПБ), белазубка малая (ЭПБ), белакрылка цяплічная (ЭПБ), браняносец звычайны (ЧК), булавабрух кольчаты (ЧК), буразубка звычайная (ЭПБ), буразубка малая (ЭПБ), буразубка сярэдняя (ЭПБ), гарыхвостка звычайная (ЭПБ), зімародак звычайны (ЧК), красацел бронзавы (ЧК), красацел пахучы (ЧК), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ), мухалоўка шэрая (ЧК), мухалоўка белая (ЧК), мышалоў палявы (ЭПБ), мышалоў стэпавы (ЭПБ), таўсталобік звычайны( ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ) [39], [40].

7. Прыметнік множнага ліку + назоўнік множнага ліку: азіацкія шчупачкі (ЭПБ), белыя курапаткі (ЭПБ), белыя совы (ЭПБ), бруханогія малюскі (ЭПБ), бруснітчатыя інфузорыі (ЭПБ), бруснітчатыя чэрві (ЭПБ), булававусыя пільшчыкі (ЭПБвадзяныя кляшчы (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ), гамазавыя кляшчы (ЭПБ), гарнастаевыя молі (ЭПБ), гончыя сабакі (ЭПБ), грыбныя камарыкі (ЭПБ), дамавыя мышы (ЭПБ), дамавыя сычы (ЭПБ), дарожныя восы (ЭПБ), даўгахвостыя сініцы (ЭПБ), дрэвавыя шчытнікі (ЭПБ), дэкаратыўныя галубы (ЭПБ), дэкаратыўныя птушкі (ЭПБ), земляныя блошкі (ЭПБ), земляныя чэрві (ЭПБ), земляныя шчытнікі (ЭПБ), злакавыя мушкі (ЭПБ), злакавыя пільшчыкі (ЭПБ), зялёпы конік (ЭПБ), каралавыя паліпы (ЭПБ), лятучыя мышы (ЭПБ), марскія вожыкі (ЭПБ), раснічныя чэрві (ЭПБ), стужачныыя чэрві (ЭПБ), сядзячавокія малюкі (ЭПБ), трубкавыя павукі (ЭПБ), тэтрапіхавыя кляшчы (ЭПБ), хвойныя пілішчыкі (ЭПБ), хобатныя п'яўкі (ЭПБ), храстковыя рыбы (ЭПБ), цёмныя молі (ЭПБ), чырванацельцавыя кляшчы (ЭПБ), чыстыя галубы (ЭПБ) [40].

8. Назоўнік + назоўнік роднага склону: бакаплаў Паласа (ЭПБ), дрозд Наўмана (ЭПБ), конь Стэнана (ЭПБ), лютка Браўэра (ЧК), мурашка Форшлюнда (ЧК), начніца Брандта (ЧК), начніца Натэрэра (ЧК) [39], [40].

Сярод двусастаўных номенаў выдзяляецца дастаткова прадуктыўны тып, утвораны па мадэлі складаны назоўнік + назоўнік адзіночнага ліку, гэта так званыя номены-кампазіты: арлан-белахвост (ЧК), арол-вужаед (ЧК), арол-карлік (ЧК), арол-маркут (ЧК), валасяніца-белашыйка (ЧК),джггр-насар (ЭПБ), жаўрук-смяцюх (ЧК), жук-алень (ЭПБ), жук-насарог (ЭПБ), заяц-бяляк (ЭПБ), заяц-русак (ЭПБ), качка-свіцязь (ЭПБ), качка-шылахвостка (ЧК), кляшчы-тарсанеміды (ЭПБ), кляшчы-ўраподы (ЭПБ), красацел-даследчык (ЧК), крыжадзюб-яловік (ЭПБ), крыжадзюб-сасповік (ЭПБ), ласось-таймань (ЭПБ), лебедзь-клікун (ЭПБ), лебедзь-шыпун (ЭПБ), молі-блішчанкі (ЭПБ), молі-малюткі (ЭПБ), молі-мінёры (ЭПБ), молі-мяшочніцы (ЭПБ), молі-стракаткі (ЭПБ), мурашка-амазонка (ЧК), мядзведзіца-гаспадыня (ЧК), рыба-абрубак (ЭПБ), рыба-нож (ЭПБ), рыба-хамелеон(ЭПБ), савук-луток (ЧК), сокал-каршачок (ЭПБ), сокал-дрымлюк (ЧК), сокал-кабец (ЧК), сокал-падарожнік (ЧК),сокал-шулёнак (ЧК), соўка-сплюшка (ЧК),чапля-кваква (ЧК), шчурка-пчалаедка(ЧК), шчытнікі-чарапашкі (ЭПБ), янот-паласкун (ЭПБ), ястраб-перапёлачнік (ЭПБ) [39], [40].

Выдзеленыя номены-кампазіты складаюцца па мадэлі назоўнік + дапасаваны назоўнік, якія абазначаюць спецыфічную рысу пэўнага жывога аб’екта. Напр.: птушка “чарацянка-барсучок” атрымала назву за падабенства афарбоўкі спінкі з барсуком.

Такім чынам, пры выкарыстанні двухкампанентных номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лескічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца назвы, утвораныя па мадэлі назоўнік + прыметнік. Такі парадак слоў у аналізуемых найменнях з’яўляецца нарматыўным для сучаснай заалагічнай наменклатуры, дзе для абазначэння відаў прыняты бінамінальныя найменні, першае слова ў якіх называе род, да якога адносіцца дадзены від (выражаецца назоўнікам), другое – відавы эпітэт (часцей гэта прыметнік, рэдка – назоўнік-прыдатак). Параўн.: ластаўка вясковая (ЭПБ), ластаўка гарадская (ЭПБ), лебедзь тундравы (ЭПБ), мамант хазарскі (ЭПБ), мінога рачная (ЭПБ), мінога ўкраінская (ЭПБ), мышалоў балотны (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ), мядзведзь буры (ЧК) [39], [40].

Невялікая колькасць састаўных номенаў утвараецца па сінтаксічнай мадэлі назоўнік + назоўнік роднага склону, яны паказваюць на таго навукоўца, які адкрыў даны заалагічны номен, або мае да яго непасрэднае дачыненне.

Значную ролю сярод номенаў-словазлучэнняў атрымліваюць номены-кампазіты, якія тлумачаць асацыятыўную сувязь заалагічных номенаў з пэўным прадстаўніком фаўны.