Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры ист.бле.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
531.46 Кб
Скачать

56. Грамадска - палітычнае жыццё ў бсср ва ўмовах "'адлігі. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гг.

Першыя спробы дэмакратызацыі. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953).

Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.

У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў.

У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся.

Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР.

Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гяты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя.

Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай.

Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы.

Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.