Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры ист.бле.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
531.46 Кб
Скачать

21. Дзяржаўны лад Рэчьт Паспалітай. Становішча беларускіх зямель у яе складзе.

РП уяўляла сабою конфедерационное шматнацыянальная дзяржава. Вышэйшымі органамі дзярж-у былі каралі і сойм.

Кароль: вольна выбіраўся соймам. Правы, абавязкі караля вызначаліся агульным дзярж. законам - генриховскими артыкуламі. Кожны зноўку абіраны кароль абавязаны быў іх падпісваць.

Генриховские артыкулы:

1. улада караля была абмежаваная. Кароль абавязаны быў збіраць сойм адзін раз у два года на 6 тыдняў.

2. не склікаць агульнае апалчэнне без згоды сойма.

3. кароль абавязаны быў мець пры сабе рада з 16 сенатараў-рэзідэнтаў

4. кароль не меў правы ўводзіць падаткі без згоды сойма.

5. калі кароль дзейнічаў насуперак сваім абавязальніцтвам, то шляхта мела права не падпарадкавацца каралю і выступіць супраць яго.

Соймы: - звычайныя якія склікаліся каралём

- экстраныя, кот. склікаліся кіраўніком каталіцкай царквы ў выніку смерці караля і яго адрачэння ад пасаду.

У кампетэнцыю сойма ўваходзілі наступныя пытанні:

скліканне апалчэння, аб'ява вайны, зняволенне свету,усталяванне падаткаў.

Экстраныя соймы збіраліся для абірання караля:

конвукационный сойм. на ім вызначалася час і месца выбару караля, выбарчы сойм, на ім праводзіліся выбару і складаўся дамова з каралём, каранацыйны сойм, на ім праходзіла ўрачыстае каранаванне і прынясенне прысягі каралём.

Такім чынам кароль у РП не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладай. У сойме РП складалася 3 саслоўі: кароль, сенатар, пасольская хата.У сенат уваходзілі ўсе біскупы, архібіскупы і ваяводы, а таксама некаторыя іншыя службовыя чыны Польшчы і ВКЛ (150 сенатараў). Пасольская хата складалася з абіраных прадстаўнікоў шляхты ад павета. Збіраліся соймы адзін раз у паўгода ў Варшаве, а з 1673 года - кожны трэці сойм праходзіў у Гародню. Для прыняцця рашэння на сойме патрабавалася яго аднагалосная ўхвала. Кожны дэпутат сойма меў права забараніць любое рашэнне сойма (валодаў правам вольнага вета). Либерум вета - было выклікана паслабленнем цэнтральнай улады і дазваляла нават аднаму дэлегату сарваць сойм. Справа даходзіла да таго, што з 55 соймаў, кот. склікаліся з 1652 года па 1764 год 42 сойма былі сарваныя правам вета. Для кантролю за паступленнем і выдаткоўваннем грашовых сродкаў ВКЛ па рашэнні сойма ствараўся асобны ад Польшчы фінансавы трыбунал, які складаўся з прадстаўнікоў ВКЛ.

У ВКЛ у гэты перыяд таксама існавала поўнае безуладдзе. Магнаты Радивилы і сапегі стала загадай войны, шляхта прыгнятала мяшчан і сялян, каталікі- некаталікоў, десиденты не мелі дапамогі ад дзярж-у, звярталіся да замежнай дапамогі. Асабліва абвастрылася сітуацыя калі памёр апошні з абіраных каралёў РП. Разгарнулася барацьба за трон.

22. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст.Беларуская вёска.

Рэч паспалітая самая няшчасная дзяржава ва ўсім свеце Каля 70 % часу існавання гэтай дзяржавы на яе тэрыторыі ійшла вайна. Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г. вайна не з расіяй не спынілася а працягвалася аж да 1583 г. 17 ст. самае ваеннае стагодддзе беларускай гісторыі, 55 гадоў з яго ў Беларусі ійшлі Войны пад час каторых за кошт беларускага селяніна карміліся арміі ледзь не ўсяго свету. Вось толькі няпоўны пералік: армій якія паразіціравалі за кошт беларускіх сялян: руская, польская, шведская, казацкая (Багдан Хмяльніцкі), татарская (Крымскае ханства). Самай крывапрпралітнай была вайна РП з Расіяй ў 1654 – 1667 г. пад час гэтай вайны загінула 2/3 насельніцтва Беларусі. У 18 ст. з 1700 па 1721 ійшла паўночная вайна паміж Расіяй і Швецыяй але на тэрыторыі Рэчы паспалітай адбываліся ўсе баявыя дзеянні. Цікава што са Швецыяй РП падпісала мірны дагавор толькі ў 1733 г. А ўжо ў 1719 г. быў складзены праект падзелу РП паміж Расіяй Саксоніяй і Прусіяй аднак Пётр 1 яго не ўхваліў. Усе гэтыя падзеі самым неспрыяльным чынам адбіваліся на сельскай гаспадарцы але дзякуючы працавітасці нашых продкаў Беларусь хутка аднаўляла сваю гаспадарку.

Аптымальны памер сялянскага надзелу для падтрымання і развіцця гаспадаркі павінен быў складаць 2 валокі. Сярэдняя яго плошча і сапраўды была прыкладна роўная гэтай лічбе.

Пасля ваеннага ліхалецця паны часта ійшлі на сустрач сялянам арганізоўваючы слабоды. Слабада гэта вёска ў каторай на некалькі год адмяняліся павіннасці і падаткі. У слабаду зыходзіліся сяляне, што хаваліся па лясах і, за кароткі тэрмін, узнаўлялі разбураную гаспадарку. Што датычыцца павіннасцяў і падаткаў то гісторыкі іх налічылі звыш 150.

Тым не менш, для баларускага селяніна сам пан не быў такой вялікай бядой як арандатар панскага маёнтка. Магнаты, паны, шляхта ўсе належылі да саслоўя якое існавала для таго каб ваяваць. Таму, калі пачыналася вайна нават тыя паны, што выстаўлялі для абароны сваёй краіны свае прыватныя арміі не маглі ўсядзець дама і самі ійшлі на вайну.

Не гледзячы на ўсё гэта пераважная большасць беларускіх сялян мела дастаткова моцную гаспадарку, якая была ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ «падкінуць» Захаду. У параўнанні з Расійскімі сялянамі, беларускія былі сапраўднымі багацеямі. Прыгоннае права ў Расіі было на столькі бязлітасным, што рускія сяляне цэлымі вёскамі ўцякалі ў Беларусь ў пошуках лепшай долі. Дастаткова сказаць, што на момант падзелаў РП у Беларусі на 5 міліёнаў насельніцтва прыходзіўся 1 мільён беглых рускіх сялян. Іншымі словамі з пяці беларускіх сялян, адзін, быў бежанцам з Расіі.

Гарады. Квітнеючыя беларускія гарады XVI – пачатку XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIII ст. у стане страшэннага разбурэння. Сведчаннем таму сумныя лічбы. Васемнаццаць гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Восем буйных гарадоў ваяводства Берасцейскага да крывавага «патопу» (1654 – 1667 г.) налічвалі 4745 дамоў, пасля – 2021. Гэта значыць было знішчана амаль 60 % гарадскіх забудоў. На 50—70 % былі разбураны гарадскія пасяленні Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага ваяводстваў. Некаторыя населеныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем'яў, то пасля засталося каля 20.

Жыхары і ўлады. Пасля ваенных спусташэнняў гарадскі люд пачаў інтэнсіўна папаўняцца яўрэйскім насельніцтвам. Прыток яўрэяў у асноўным з Польшчы і Украіны падтрымліваўся дзяржаўнай уладай і буйнымі землеўласнікамі. У гэтым яны бачылі крыніцу павелічэння нрыбыткаў, бо яўрэй-рамеснік, яўрэй-гандляр сваімі капіталамі і працай ажыўлялі гаспадарчую дзейнасць. У буйных гарадах Беларусі яўрэі складалі ў гэты час каля 30 – 40 % насельніцтва, а ў мястэчках – часцяком палову і болей.

Гаспадарчае жыццё. Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан. Гандаль, як унутраны, так і знешні, вёўся ў традыцыйных формах. Буйныя гарады з'яўляліся таксама буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. У малых гарадах і мястэчках перыядычна праводзіліся кірмашы. Найбуйнейшы адбываўся ў Зэльве. Значныя кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла пачатковую канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках. Першыя ў Беларусі мануфактуры з'явіліся ў 10 – 30-х гадах XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, а таксама Свержаньская – фаянсавая. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Значнымі былі Крычаўская, Шклоўская, Горацкая, Дубровенская, Мышаўская, Карэліцкая мануфактуры. Еўрапейскую вядомасць мела шкляная мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча. Гэта было першае прадпрыемства па вырабу люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Тут жа, ва Урэччы, а таксама ў Налібоках выраблялі аконнае шкло, посуд з каляровага і малочнага шкла і крышталю. Вырабы аздаблялі гравіроўкай, гранением, размалёўвалі золатам, срэбрам, плацінай і фарбамі, упрыгожвалі накладнымі медальёнамі.

Сусветную славу мелі і маюць слуцкія паясы. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя ўзоры, нацыянальны арнамент.

У XVIII ст. з'яўляюцца невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Такім чынам, у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. беларуская веска і горад перажывалі заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі ды нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст., пасля аднаўлення гаспадаркі, цераз спробы пераадолення

палітыка-эканамічнага крызісу Рэчы Паспалітай у эканоміцы Беларусі прабіваліся парасткі новых вытворча-грамадскіх адносін.