Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры ист.бле.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
531.46 Кб
Скачать

15. Фарміраванне беларускій народнасці. Станаўленне старабеларускай мовы і развіццё літаратуры

Народнасць або этнас, гэта агульнасць людзей якія маюць аднолькавыя этнічныя прыкметы.Этнічныя прыкметы, гэта асаблівасці пэўнага народа якія адрозніваюць яго ад іншых. Маюцца на ўвазе культуры, побыт, звычаі, мова. У 5 – 8 ст. н. э. адбывалася засялення тэрыторыя Буларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. Частка балтаў, якія тут знаходзіліся, пад націскам славян адступіла на паўночны захад, але большасць з іх засталася на месцы і суіснавалі з прышэльцамі. Па гэтай прычыне на тэрыторыі Беларусі так многа назваў рэк і азёр балцкага паходжання (Ула, Эса, Арэса, Нарач).У выніку славянізацыі балцкага насельніцтва, змешвання з ім прышлых славян склаліся перадумовы ўзнікнення беларускай народнасці. Адбывалася гэта на працягу доўгага часу ад 8 да 13 ст.У культуры і мове крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў перапляліся славянскія і Балцкія прыкметы. Гэта былі прабеларускія утварэнні у якіх пераважалі славянскія рысы. Тры народнасці – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягвалісь у працэс фарміравання, новай этнічнай супольнасці – беларускага народа. Іменна яны склалі этнічную аснову беларусаў.У заходніх абласцях Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешанныя балцка-славянскія групы насельніцтва. Даследчыкі вызначаюць для 9 – 11 ст. балцка-славянскую мяжу па лініі Гродна – Ліда – Вілейка – Мядзел – Браслаў. У 12 – 13 ст.граніца адсунулась больш на захад, да меж сучаснай Літвы і Латвіі.Наступны этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі быў звязаны з ўзнікненнем і існаваннем ВКЛ. На працягу 150 гадоў з сярэдзіны 13 да пачатку 15 ст. складывалась тэрыторыя гэтай дзяржавы многіх народаў і рэлігій. У адносінах да беларускіх зямель назва “Белая Русь” з’явілась у заходняў гістарычнай крыніцы каля 1250 г., ва украінскім летапісе каля 1305 г. У 14 – 15 ст. ст. яна адносілася да тэрыторыі беларускага Падняпроўя і Падзьвіння, з першай паловы 17 ст. назва замацавалась за усходняй часткай Беларусі, але паступова яна распаўсюдзілася і на астатнюю тэрыторыю. Важнай асблівасцю народнасці з’яўляецца мова. Беларуская мова зьявілась у пісьмовых крыніцах у 1240, у гэты час яе элементы былі ўжыты Манахам Яфрэмам пры напісанні “Жыція Аўрамія Смаленскага”. Беларуская мова була дзяржаўнай у ВКЛ аб гэтым сведчыць Статут ВКЛ. У 70-х гадах 16 ст. Васіль Цяпінскі пачаў пераклад Евангелля на царкоўнаславянскую і беларускую мову. Пасля утварэння РП Шляхта няўхільна паланізавалася і ўжо ў 17 стагоддзі аддала перавагу польскай мове. Прадстаўнікі падатковых саслоўяў працягвалі карыстацца беларускай мовай. Вельмі значную ролю для захавання беларускай мовы адыграла ўніяцкая царква. Да 1623 года беларусы ставіліся да ўніяцтва варожа, таму што яно насаджвалася гвалтоўна. Пасля віцебскага паўстання і забойства Іясафата Кнцэвіча палітыка ўніяцкай царквы змянілась. Яна стала памяркоўна і мірна распоўсюджваць свой уплыў. Ужо ў канцы 17 ст. звыш 70 % хрысціян на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі і слухалі набажэнствы ў храмах на роднай Беларускай мове. Літаратурны варыянт сучаснай беларускай мовы пачаў фарміравацца толькі у 19 ст. калі з’явілась беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная ідэя. Неабходна адзначаць, што літаратурны варыянт рускай мовы пачаў фарміравацца не на многа раней.