- •1 Перыядызацыя гісторыі
- •2 Засяленне беларускіх зямель
- •3 Узнікненне Беларусі
- •4 Раннефеадальныя княствы
- •5 Феадальная раздробленнасць
- •6 Культура у іх-хііі стст
- •7 Утварэнне вкл
- •8 Крэўская унія
- •9 Знешняя палітыка вкл
- •10 Ііі Статуты вкл
- •11 Фальварачна-паншчыная гаспадарка
- •12 Фарміраванне беларускай народнасці
- •13 Культура др пал хііі - перш пал хvі ст
- •14 Люблінская унія. Утварэннне рп
- •15 Становішча вкл у складзе рп
- •16 Брэсцкая царкоўная унія
- •17 Знешняя палітыка рп
- •19 Падзелы рп
- •20 Культура у др. Пал.Хvі – хvііі ст
- •21 Уваходжанне Беларусі у склад рі
- •22 Культура канца хvііі-перш пал хіх
- •23 Адмена прыгоннага права
- •24 Буржуазныя рэформы
- •25 Паўстанне 1863-1864 гг.
- •26 Сацыяльна-эканамічнае развіцце 19-20 ст
- •27 Першая расійская рэвалюцыя
- •28 Бел нац рух у канцы 19- пач 20 ст
- •29 Беларусь на пачат Першай сусветнай вайны
- •30 Лютауская бурж – дэм рэвалюцыя
- •31 Фармір бел нацыі
- •32 Культура Бел у др пал 19- 20 ст
- •33 Кастрычніцкая рэвалюцыя
- •34 Першы Усебеларускі з’езд (снеж 1917)
- •36 Абвяшчэнне бсср , ЛітБел
- •37 Аднаўленне бсср
- •39 Індустрыялізацыя
- •40 Калектывізацыя
- •41 Палітыка беларусізацыі
- •42 Палітычныя рэпрэсіі
- •43 Культурнае будаўніцтва
- •44 Зах Бел пад уладай Польшчы
- •45 Уз’яднанне Зах Бел
- •46 Нападзенне Германіі на ссср
- •47 Акупацыйны рэжым
- •48 Барацьба ў гады вав
- •49 Вызваленне Беларусі
- •50 Вынікі Другой сусветнай вайны
- •51 Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •52 Сацыяльна эканамічнае развіццё 50-60гг
- •53 Сацыяльна-эканамічнае развіццё 70-80гг
- •54 Культура бсср
- •55 Перабудова. Абвяшчэнне рб
14 Люблінская унія. Утварэннне рп
Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVIст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.
Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi (з 1500 па 1569). У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы, а таксама прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi... Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ
Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.