Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Peryyadyzacyya_gistoryi.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
411.65 Кб
Скачать

9 Знешняя палітыка вкл

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнструмент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), - асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

10 Ііі Статуты вкл

Дзяржауны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда, Вітаўта прадстауляе сабой неабмежаваную манархію-уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве (абарона краіны-узначальваў войска, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з інш краінамі, аб’яўленне вайныі і заключэнне міру, распарадж дзярж казной, прызначэнне на дзярж пасады)

У час княжання Аляксандра Казіміравіча (з 1492) улада вялікага князя была абмежавана радай- спачатку толькі дарадчым, а потым законадаўчым і распарадчым органам дзярж улады ў ВКЛ (“паны-рада”).У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы (паны), выш. служб. асобы: ваяводы, канцлер, маршалкі-старшыні на паседжаннях рады, падскарбі, гетман.

У канцы ХVст канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзярж кіравання ў ВКЛ-агульны сойм, на пасяджэннях якога маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбаранні вялікага князя.

Такім чынам адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў. У адрозненне ад ВКЛ у Зах. Еўропе, наадварот, адбываўся працэс цэнтралізацыі ўлады (манархі).

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.

Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю. У 1588г. уведзены 3-і Статут ВКЛ. Замацавау суверэнн. правы ВКЛ, шляхец. вольнасці, роуныя правы усяго насельніцтва, замацавау свабоду рэлігій і іх раунапрауе. 12-ы артык. – не даваць палякам аселасці, званняу, зямлі і пасад. Дзейнічау і пасля таго, як ВКЛ прыпыніла існаванне ( 3 мая 1791) і да 1840 г., калі пасля пауст. супраць Расіі усе польскае выціскалася. У 17 ст. Статут быу перакладзены на польскую, нямецкую і рускую мовы і выкарыстаны у Саборным улажэнні 1649 г. у Маск. дзяржаве. Статуты напісаны на старажытнабеларускай мове.

Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]