Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Глава 22 паслядоўнасць знакаў прыпынку пры спасылках

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з'яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ...¹, або ...²; або ...*; або ...**.

2. Пытальнік, клічнік, шматкроп'е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі: ...?¹ або ...!² або ...»*.

3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: ...»¹ . або ...»**.

1 У гэтых правілах параграфы (§) з’яўляюцца асноўнымі структурнымі элементамі, абазначаюцца арабскімі лічбамі з кропкай і маюць скразную нумарацыю. Параграфы аб’ядноўваюцца ў главы і падзяляюцца на пункты або абзацы (у выпадку, калі параграф складаецца з аднаго пункта).

Прыклады, якія прыводзяцца ў гэтых Правілах, не могуць разглядацца як падрадковыя заўвагі да пунктаў, часткі ці абзаца пунктаў.

** У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і іншых), двукоссе як спецыфічны знак мае зусім іншае прызначэнне – служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыі разглядаецца ў раздзеле «Пунктуацыя».