Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Глава 14 коска ў складаным сказе

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб'яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці.

Напрыклад:

Ідуць ад кожнага перона на ўсход і захад цягнікі, і ад апошняга вагона далёка свецяць аганькі (С. Грахоўскі).

Праплыве гук баязліва па-над лугам, па-над нівай у знямелы свет, ды зноў ціха-ціха стане (Я. Колас).

Ад завеі не было відаць агнёў нават недалёкіх вёсак, ды і блізкія ішлі ў цемры ледзь прыкметнымі мутнымі знакамі (І. Мележ).

Выпадковыя гэта здарэнні, ці яны звязаны паміж сабой? (Т. Хадкевіч).

2. Перад злучнікамі і, ды, або коска не ставіцца:

калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова;

Напрыклад:

Дзе-нідзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз (В. Быкаў).

Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і дождж сціх (І. Мележ).

На кожным чоўне льецца песня або гучыць гармонік (А. Чарнышэвіч).

Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна ды шалясцелі няўмоўчныя трапяткія асіны (М. Лынькоў).

калі часткі складаназлучанага сказа з'яўляюцца безасабовымі (аднароднымі па значэнні), няпэўна-асабовымі або намінатыўнымі сказамі, а таксама калі маюць форму пытальных, пабуджальных ці клічных сказаў.

Напрыклад:

Шуміць у галаве і хочацца спаць (І. Мележ).

Цішыня і прастор (Э. Агняцвет).

Колькі працы і колькі сумлення! (Б. Мікуліч).

3. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб'яднаны ў складаназлучаны сказ злучнікамі але, а, ды (у значэнні «але»), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі і інш.

Напрыклад:

Наводдалек чуліся стрэлы, але тут было ўжо ціха (І. Мележ).

Мартын астаўся ў хмызняку, а дзед Талаш знік з вачэй, расплыўся ў цемрадзі (Я. Колас).

І чужому навучайся, ды свайго не цурайся (Прыказка).

Мікіта моцна пастукаў у дзверы, аднак з кабінета ніхто не азваўся (М. Зарэцкі).

На вуліцы скрыпка грае, мяне ж маці не пускае (Народнае).

Завярнуўся [Бруй] і хацеў ужо ісці назад, аж з печы пачуўся голас: «Хто там?» (Я. Колас).

Ападала лісце з ліп, бяроз і клёнаў, толькі дубы стаялі нечапаныя і непаўторныя ў сваёй прыгажосці (А. Чарнышэвіч).

4. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб'яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнікаў і... і, ні... ні, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), ці... ці, ці то... ці то.

Напрыклад:

І хвалюецца пшаніца, і дрыжыць пяшчотна гай (П. Броўка).

Ні колас на ніве не ўскалыхнецца, ні ліст на дрэве не ўзварухнецца (Я. Колас).

То грузавая машына прамчыцца, то нехта пройдзе з клункам (А. Пальчэўскі).

Або іх [птушак] тут не было, або яны проста не адважваліся падаваць голасу (Я. Колас).

Ці то стогне бура, ці то віхор гуляе.

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

Коскай аддзяляюцца часткі складанага бяззлучнікавага сказа, якія па сэнсе і інтанацыйна звязаны паміж сабой.

Напрыклад:

Цвітуць лугі, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С. Грахоўскі).

Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад душы (Я. Купала).

Ад зямлі да самых чубоў на дрэвах не было ніводнай галінкі, сляды ад усіх колішніх галінак даўно заплылі жывой смалою, згладзіліся, кара над імі самкнулася (В. Карамазаў).

Ноч, лес, глухмень. Пагана адчувае сябе Саўка (Я. Колас).