Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Афіцыйна-справавы стыль

Тэма 11. Рысы і моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. (2 гадзіны)

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма, уніфікаванасць, стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулевак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду , абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, расшчапленне выказнікаў, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі і інш.)

Тэма 12. Структура і моўнае афармленне. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. (2 гадзіны)

Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. Паняцце канцылярскага штампа.

Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя распа-радчыя, адміністрацыйна-арганіцыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента. Віды запісу тэкстаў: лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг. Правілы афар-млення дакументаў. Выкарыстанне скарачэнняў у тэкстах дакументаў. Паняцце рэквізіта, фармуляра і бланка.

Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. Суразмерансць частак дакумента. Рубрыкацыя: абзац, нумараванне, загалоўкі, падзагалоўкі.

Асабістыя дакументы, іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне. Распарадчыя дакументы (загад, пастанова, распараджэнне), іх кампа-зіцыйнае і моўнае афармленне. Адміністрацыйна-арганіцыйныя дакументы (план, справаздача, кантракт, дамова), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне.

Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне.

Класіфікацыя справавых лістоў. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, якія патра-буюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправа-джальны ліст). Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў. Справавая і камерцыйная карэспандэнцыя.

Кампазіцыя, моўныя канструкцыі справавых лістоў: ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне. Моўныя канструкцыі справавых лістоў.

Модуль 5. Культура прафесійнага маўлення.

Тэма 13. Маўленне. Культура маўлення. Моўныя нормы. Тэхніка і выразнасць маўлення. Публічнае выступленне. Маўленчы этыкет і культутра зносін. (2 гадзіны)

Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Культура маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, багацце,дарэчнасць, вобразнасць. Правільнасць маўлення і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас, маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя). Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўлення. Публічнае выступленне. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.