Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать
  1. Адзначце, у якім радку ўсе словы з не пішуцца разам:

а) (не) дагледзеўшы фільм, яшчэ (не) спілаваны дуб, (не) бяспечная праца;

б) (не) абсталяваныя кабінеты, крыху (не) дачуаць, бачыць (не) прыхільнасць;

в) ніколькі (не) пакрыўджаны хлопец, (не) абходна параіцца, (не) даехаўшы да мора.

  1. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:

а) гаварыць (не) ўпапад, караць (без) разбору, заходзіць (па) двое;

б) (з) далек махаць, зайсці (ў) тупік, як (на) грэх;

в) мы з імі (за) адно, гаварыць (на) распеў, кінуцца (ў) рассыпную.

6. Патрабаванні да заліку па беларускай мове

Патрабаванні да заліку па беларускай мове для студэнтаў 1 курса факультэта эканомікі і права спецыяльнасці “Лагістыка”:

На заліку па беларускай мове студэнт павінен ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя пытанні па раздзелах мовазнаўства (пытанні прыкладаюцца)

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

- месца беларускай мовы ў славянскім свеце;

- канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы і яе камунікацыйных магчымасцей;

- асноўныя лексікаграфічныя выданні і персаналіі беларускай лінгвістыкі.

Умець характарызаваць:

- лексічныя групы;

- асаблівасці тэрміналагічнай лексікі;

- асаблівасці функцыянальных стыляў;

- тэксты розных жанраў;

Умець аналізаваць:

спецыяльныя, агульнанавуковыя і сацыяльна-палітычныя тэксты на беларускай мове.

Рабіць пераклад прапанаваных тэкстаў.

Умець выказвацца па прапанаваных тэмах:

  1. Мая Радзіма.

  2. Мой горад. Культурныя здабыткі майго горада.

  3. Мае славутыя землякі.

  4. Старонкі гісторыі беларускага народа.

  5. Мой любімы паэт (пісьменнік, драматург).

  6. Помнікі мінуўшчыны.

  7. Беларускія краявіды. Экалагічнае становішча Рэспублікі Беларусь.

Пералік прыкладных тэарэтычных пытанняў да заліку па беларускай мове:

  1. Беларуская мова - форма нацыянальнай культуры беларускага народа.

  2. Мова і соцыум.

  3. Мова і этнас.

  4. Беларускя мова на сучасным этапе: псіхафізічныы, педагагічны, сацыякультурны аспекты дзяржаўнага білінгвізму.

  5. Мова як сістэма.

  6. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

  7. Літаратурная мова - унармаваная форма нацыянальнай мовы.

  8. Асноўныя патрабаванні функцыянальных стыляў беларускай мовы.

  9. Асноўныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы.

  10. Арфаграфія. Асноўныя правілы перадачы галосных гукаў на пісьме.

  11. Арфаграфія. Асноўныя правілы перадачы зычных гукаў на пісьме.

  12. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў. Правілы карыстання слоўнікамі розных тыпаў.

  13. Слова, яго значэнне, ужыванне. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.

  14. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку.

  15. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка.

  16. Актыўная і пасіўная лексіка.

  17. Способы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую.

  18. Способы перадачы чужой мовы. Правілы афармлення цытат, спасылак.

  19. Тэрміны і прафесіяналізмы.

  20. Віды дзелавых папер.

  21. Кампазіцыя справавых лістоў.

  22. Моўныя штампы і канцэлярызмы.

  23. Моўная інтэрферэнцыя. Прыклады моўнай інтэрферэнцыі.

  24. Асабівасці навуковага стылю. Віды тэкстаў навуковага стылю. Кампазіцыя тэкстаў навуковага стылю.