Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Установа адукацыі

Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай

«Міжнародны інстытут

працоўных і сацыяльных адносін»

Віцебскі філіял

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Беларуская мова

(вучэбна-метадычны дапаможнік

для студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці Лагістыка )

Віцебск, 2011 г

Белаурская мова (вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці Лагістыка ). - Віцебск, 2011. - с.247

Аўтар-складальнік: Грабеншчыкова І.Ф., старшы выкладчык кафедры ГіКПД

Вучэбна-метадычны дапаможнік абмеркаваны на пасяджэнні кафедры СГД Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай «Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін»

Рэцэнзент: .

Рэкамендаваны да друку навукова-метадычнай камісіяй Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай «Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін»

« » 2011 г. Пратакол №

Змест:

стар.

Уводзіны

4

Вучэбная праграма дысцыпліны

5-27

Матэрыялы семінарскіх заняткаў па дысцыпліне

28 -33

Тэмы рэфератаў

34-36

Тэставыя заданні

37-47

Патрабаванні да заліку

48-49

Тэксты для аналізу і развіцця мовы

50-57

Тэксты для перакладу

57-63

Слоўнік лагістычных тэрінаў

63-77

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

77-247

  1. .Уводзіны

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ў вну выступаюць фарміраванне і развіцце сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, забяспечваючых рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый. Сфарміраванасць у студэнта сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў вну.

Высокая моўная культура - неад’емная частка падрыхтоўкі кожнага спецыяліста. Агульнае прызнанне мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння на асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне, павышенне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышейшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўна развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.

Мэта практычнага курса беларускай мовы - вывучэнне асноўных звестак з адпаведных раздзелаў сістэматычнага курса мовы, падрыхтоўка пісьменнага чалавека, выпрацоўка трывалых навыкаў валодання спецыяльнай лексікай, умення весці дзелавыя гутаркі і афармляць навуковыя паперы на беларускай мове.

Задачы курса:

  • выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

  • развіць моўна-эстэтычны густ студэнта, звязаны з чысціней і правільнасцю мовы;

  • пашырыць і ўзбагаціць прафесійны лексічны запас будучага спецыяліста, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

  • фарміраваць устаноўку на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці;

  • выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцце нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі.

Аб’ектам курса з’яўляецца мова як камунікатыўная сістэма. Праграма арыентавана на замацаванне і ўдасканаленне навыкаў характарыстыкі лексічных груп, асаблівасцей тэрміналагічнай лексікі, асаблівасцей функцыянальных стыляў, тэкстаў розных жанраў, свядомага карыстання моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання; стылістычнымі нормамі адэкватна сітуацыі прафесійных або справавых зносін.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

  1. ведаць:

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

-функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

- месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

- канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

- поўны набор прафесійнай лексікі;

-тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

- персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі.

  1. умець:

- граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

- адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

- перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

-складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступелнні;

- выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

Вучэбна-метадычны дапаможнік складзены ў адпаведнасці з праграмай “Практыкум па беларускай мове” і прызначаецца для студэнтаў спецыяльнасці “Лагістыка”. Ен арыентуе студэнтаў на замацаванне арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных норм, засваенне спецыяльнай эканамічнай лексікі, выпрацоўку трывалых навыкаў карыстання мовай у розных сферах грамадскіх адносін. Дапаможнік прадугледжвае азнаямленне студэнтаў са спадчынай выдатных прадстаўнікоў беларускай культуры. Засваенню беларускай лексікі, выпрацоўцы нарматыўнага літаратурнага вымаўлення будуць спрыяць пераклады тэкстаў эканамічнага характару, падрыхтоўка паведамленняў, вусных выказванняў.

Дапаможнік уключае ў сябе тэматычны план курса, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератаў. Студэнтам прапануюцца тэксты для аналізу, якія будуць садзейнічаць замацаванню набытых моўных навыкаў.