Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

6. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаны:

а) злучнікамі;

б) злучальнымі словамі

  1. З агню ен вынес нечую дзяўчынку, каб даць ей волю і жыцця святло.

  2. Настаўнік цярпліва тлумачыў дзяўчыне тое, што было засвоена ею не зусім цверда і ясна.

  3. Зусім іншы характар мела тая мясціна, па якой праходзіла дарога.

  4. Праслаў, калі ты не аслеп, людскую працу і адданасць, і бітву грозную за хлеб.

  5. Люблю я слухаць, як шумяць у лесе дрэвы пад гаману маіх разважных дум.

7. Запішыце нумары складаных сказаў, у якія вы на мяжы частак паставіце:

а) коску;

б) двукроп’е;

в) працяжнік.

  1. На захадзе зіхнула і ўвесь Пракопаў двор асвяціўся бледным малочным святлом.

  2. Па адукацыі я аграном.

  3. Лес быў блізка ды і машына ад’ехала не так далека.

  4. Андрэй хутка сабраўся ў дарогу было лета, быў не скарыстаны яшчэ адпачынак.

5. Скрыпку ўспомніць сонца гляне, асвятляючы ўсяго.

6. Пагаварыць Сухавараву так і не ўдалося гаспадыня запрашала гасцей за стол.

8. Запішыце нумары, якімі абазначаны сказы:

а) простыя з аднароднымі членамі сказа;

б) бяззлучнікавыя складаныя.

1. Быў гарачы жнівень, у агародзе грэліся тугія гарбузы, спелілася насенне ўкропу.

2. Ходзіць вецер па даліне, ходзіць навявае ды пра радасць мне, дзяўчыне, песні напявае.

3. Бразнулі дзверы, у хаце стала ціха, цетка Алена села каля стала, задумалася.

4. Буяе пад абшарамі сцюдзены асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гойдае мокрае галле ў садку.

5. Быў канец верасня, надвор’е стаяла халоднае.

9. Запішыце нумары, якія абазначаюць:

а) складаназалежныя сказы;

б) бяззлучнікавыя складаныя сказы.

1. Як раней, звініць на кленах лісце, і дзятлы малоцяць, як калісьці.

2. Сення мне зранку працуецца весела: стукнула звонка ў шыбу пчала, ластаўка смутак крылом перакрэсліла, ліпа цвісці на двары пачала.

3. Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.

4. Давялося ісці палявымі дарогамі, а на гэта трэба было багата часу.

5. Узыдзе месяц над курганам у вянках прыгажосці, і чар, і ўзораў.

6. Калі сябруюць людзі, сябруюць і кнігі.

7. Між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціха дом леснікоў адзінока стаіць.

10. Выпшыце нумары сказаў у адпаведнасці з іх будовай:

а) складаназлучаныя;

б) складаназалежныя;

в) бяззлучнікавыя;

г) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

1. Было цемна, ніводнай светлай кропкі на небе, цьмяна, неакрэслена вырысоўваліся чорныя абрысы берагавых сопак, заліва.

2. Страфа замерла на паўслове, ляжыць недачытаны ліст, што мне на беларускай мове прыслаў балгарскі журналіст.

3. Карагоды зорак угары мігаюць, на зямлі сняжынкі сінім бляскам ззяюць.

4. Баброў не цікавіць рыба, якую ловяць выдры, а выдру не цікавяць расліны, якімі кормяцца бабры.

5. Усе прыглядаліся да таго, што робіцца навакол, стараліся зразумець, што чакае іх наперадзе.

6. Пошта адчыняецца ў дзевяць гадзін, але Насця прыйшла а палове дзевятай, і гэтыя паўгадзіны да пачатку працы жанчына з высокай прычоскай растлумачвала ей абавязкі.

7. Я схапіла ліст і пачала адрываць марку, але пальцы не слухал.

Тэст № 4

  1. Адзначце, з якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове:

а) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту;

б) звязваюць словы ў словазлучэнні;

в) указваюць на прадметы, прыметы і дзеянні.

  1. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.

а) у складзе выказніка;

б) азначэнне;

в) у складзе акалічнасці.

  1. Адзначце сказы з прыназоўнікамі-антонімамі.

а) Мікіта заўседы прыходзіў у школу падрыхтаваным.

Ужо закончыўся урок. Бягуць са школы дзеці.

б) Мараць пра заўтрашні дзень юнакі.

Паэт марыць аб песні, што нясе радасць.

в) На калгасным полі жыта каласіцца.

У полі жыта жалі маладзіцы.

  1. Вызначце сказ з супраціўным злучнікам.

а) Бор стары за сцяной ўсе шуміць ды шуміць.

б) То тут, то там чулася гамонка.

в) Сонца свеціць, ды не грэе.

  1. Адзначце сказ з вытворным прыназоўнікам

а) Для беларускай мовы не характэрна: будучы ў школе, стаячы цягнік, заходзячы чалавек.

б) На ранку лігі заўседы высцілаў густы туман.

в) Паблізу ракі раптам закалыхаліся, трывожна зашумелі сосны.

  1. Вызначце фразеалагізм, які ў сказе можа выконваць такую сінтаксічную ролю, як і прыслоўе.

а) легкі на язык;

б) гады ў рады;

в) збіцца з панталыку

  1. Вызначце тып і стыль тэксту:

-Чытаеш, Даніла? – пачуўся над хлопцам голас старога. Дзед падышоў неяк неўзаметку, нібы падкраўся:

-А што чытаеш?

-Так сабе, польская кніга адна.

Стары паківаў галавою:

-Яшчэ ты брат, не нацешыўся з панскай ласкі? Пакінь!

-Гэта, дзеду, не панская. Гэта ўсе пра такіх, як мы, пра тых, хто бедныя, што працуюць.. Хочаце, я і вам пачытаю?..

а) апісанне, гутарковы;

б) разважанне, мастацкі;

в) апавяданне, мастацкі з элементамі гутарковага.

  1. Вызначце памылку ў вымаўленні часціцы НЕ

а) не даўшы - [н’а], праца не зроблена - [н’а];

б) даўно не бачаныя - [н’э], не праўда, а хлусня - [н’э];

в) не спіць - [н’а], не хоча - [н’э].

  1. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання:

а) Ісці далей станавілася ўсе горш і горш, бо пачыналася балота.

б) Дняпро больш даўжэйшы за Неман.

в) Лепей за ўсе на свеце мне тая мясціна, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

  1. Адзначце сказ, у якім часціца пішацца праз злучок:

а) Але ўсе (такі) найвялікшую радасць і задавальненне прыносіць праца.

б) Мы ўсе ж (такі) спяшаліся.

в) Салаўю ўсе роўна – (абы) песня, (абы) сонца ды кавалак ценю.

  1. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:

а) пойти по воду – пайсці за вадой; платье к лицу – сукенка к твару;

б) смеяться над неумекой – смяяцца з няўмекі; знать по слухам – ведать па чутках;

в) наклониться к земле – нахіліцца да зямлі; выехали из лесу – выехалі з лесу.

  1. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НЕ:

а) ____ з таго ____ з сяго пачаўся дождж.

б) Пра што б ен ____ гаварыў, ен ніколі не ўмеў выказвацца шматслоўна.

в) Што толькі ___ гаварылі пра іх знікненне!