Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
65
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Раздзел і арфаграфія

ГЛАВА 1

Правапіс галосных

§1 1. Галосныя літары

1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Галосная літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных і раздзяляльных знакаў абазначаюць на пісьме спалучэнні зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, яма  [йа]ма, юны  [йу]ны; мая  ма[йа], паёк – па[йо]к, паехаў – па[йэ]хаў, саюз – са[йу]з; сям'я – сям[йа], ён – [йо]н, аб'езд – аб[йэ]зд, льеш – л[йэ]ш, б'ю – б[йу].

3. Літара і абазначае спалучэнне гукаў [йі] толькі пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і [ў]: краіна – кра[йі]на, кроіць – кро[йі]ць, батарэі – батарэ[йі], круіз – кру[йі]з, аб'інець –  аб[йі]нець, вераб'іны  вераб[йі]ны, куп'істы  куп[йі]сты, салаўіны   салаў[йі]ны. У пачатку слова яна можа абазначаць спалучэнне гукаў [йі], у іншых пазіцыях – галосны [і]: іней  [йі]ней, іх  [йі]х; але: імчаць [і]мчаць, іржышча  [і]ржышча, іголка  [і]голка, Ірына  [і]рына, Ігнат [і]гнат, іржаць  [і]ржаць.

4. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с'а]ду, мёд – [м'о]д, лета  [л'э]та, вязу – [в'а]зу, люты  [л'у]ты.

5. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая, над І вялікай у друкаваных тэкстах – не ставіцца, у рукапісных тэкстах кропка абавязковая.

§ 2. Літары о, ё

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.

2. Літара ё пішацца пад націскам: біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён, іён.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.

3. Літара ё пішацца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.

4. Спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя): біялогія, сацыялогія, шпіянаж, аўдыявізуальны, варыяскапічны, варыяфільм, медыя, а таксама радыё; але: эфіоп, ніобій, ніобіевы, дыоптрыя, Іосіф, Іоў, Іона, Іасафат.

У слове дыета пішацца спалучэнне галосных ые. На стыку прыстаўкі і кораня захоўваецца ыэ: дыэтан, дыэлектрык.