Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

14. Тэма, праблема, ідэя маст. Твора, сістэма персанажаў і аўтарская пазіцыя.

Тэма – гр. з’ява або кола гр. з’яў, якія вылучае творчая думка пісьменніка з усёй мнагастайнасці жыцця і якія складаюць аснову зместа твора.

Тэма літ. твора вызначаецца:

1) гіст. эпохай, жыццём народа;

2) светпоглядам пісьменніка.

Выялікія творы літаратуры вызначаюцца шматтэмнасцю і шматпраблемнасцю. Гэта тлумачыцца тым, што само жыццё складанае, а літаратура адлюстроўвае яго сінтэтычна, цэласна. Але ў такім выпадку ў творы ёсць заўсёды гал. тэма, у адносінах да якой усе астатнія маюць дапаможнае значэнне.

Часта сустракаецца і паняцце “праблема”, якое вельмі блізка да паняцця тэмы. Праблема – гэта вострае гр. пытанне, якое зацікавіла аўтара і падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы.

Асэнсаванне аўтарам разнастайных жыццёвых з’яў з пазіцыі ўласных ідэалаў ёсць ідэйны змест твора, яго ідэя. У маст. творы ідэя не гучыць адкрыта.

Тэма і ідэя ў творы арганічна зліты, аднак больш важная роля належыць ідэі, ідэйнаму зместу. У розных літ. творах тэмы могуць супадаць, а ідэі разыходзіцца.

Аўтар выражае свае адносіны да пазіцыі,каштоўнаснай арыентацыі свайго персанажа.Пры гэтым вобраз персанажа ўяўл-ца як воплощение аўтар.канцэпцыі,ідэі.Пры засвойванні персанажнай сферы твора чытач пранікае і ў дух.свет аўтара:у вобразах герояў бачыць творчую волю пісьм-ка.

Адносіны аўтара да героя могуць быць або отчужденными,або роднаснымі,але не нейтральнымі.У літ.тв.ёсць дыстанцыя паміж персанажам і аўтарам,нават у аўтабіягр.жанры.Аўтар можа глядзець на свайго героя як бы знізу ўверх(жыція святых),зверху ўніз(сатыр.характар твора).Але найб.у літаратуры засведч.сітуацыя роўнасці пісьм-ка і персанажа.Пры падобнай унутр.роўнасці можа ўзнікаць дыялагічныя адносіны пісьм-ка да вымышл.асобы.

Літ.персанажы,аднак,спасобны аддзяляцца ад твораў і жыць у свяд-сці грам-ва самаст-ным жыццём,не падуласным аўтарскай волт.Героі стан-ца сімваламі нейкага рода адносін і паводзін,захоўвая сваю непаўтор-сць(Гамлет,Дон Кіхот,Тарцюф,Фауст).

15. Паэтыка кампазіцыі. Кампазіцыя лір. Формаў.

Кампазіцыя – гэта пабудова, якая выяўляецца ў знешнім афармленні і ўнутранай арганізацыі маст. твора і служыць больш дакладнаму ўвасабленню тэмы і ідэі.

Элементы кампазіцыі:

  • групіроўка вобразаў;

  • лір. адступленні;

  • пазасюжэтныя элементы;

  • уводныя эпізоды;

  • супастаўленне аналагічных падзей.

Групіроўка вобразаў – пісьменнік вырашае, які герой, з кім сустрэнецца, у які момант.

Лір. адступленне – непасрэднае выражэнне аўтарам сваіх думак і пачуццяў у эпічным творы. Гэта патрэбна для таго, каб сфарміраваць правільнае чытацкае ўспрыняцце герояў, іх адносінаў да жыцця, падзей; сфарміраваць дакладнае разуменне тэмы і ідэі твора.

Уводны эпізод, або гісторыя ў гісторыі, - патрэбны, каб падмацаваць разуменне тэмы і ідэі.

Кампазіцыі па сваёй будове бываюць розныя:

  • ланцужковая, ці паслядоўная;

  • інверсійная;

  • кальцавая;

  • “вяршынная” (Я.Купала “Тутэйшыя”).

Кампазіцыя (ад лац. Composition- складанне, злучэнне, упарадкаванне) - уся складовая будова літ. твора, размяшчэнне і спалучэнне асобных частак, састаўных элементаў сюжэт, вобразаў-характараў,сцэн, эпізодаў, карцін, дыялогаў і маналогаў, падзел на часткі, раздзелы, строфы. Кампазіцыя вызначаецца замыслам твора, жыццёвым матэрыялам, адносінамі пісьменніка да адлюстроўваемых з’яў.

Часам адозніваюць знешнюю будову, або архітэктоніку, і ўнутраную будову. Да архітэктонікі адносяць сі-му вонкавай арганізацыі твора (наяўнасць і размяшчэнне асобных раздзелаў, актаў, сцэн, страфічных форм), да ўнутранай жа будовы- характар раскрыцця зместу, размяшчэння слоўна-вобразнага матэрыялу ўнутры архітэктанічных форм.

Ліра-эпічныя,эпічныя і драматычныя творы маюць кампазіцыю больш складаную, чым лір. вершы. У іх ёсць разгорнуты сюжэт з усімі яго кампанентамі (завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, пралог і эпілог), цэлая галерэя вобразаў -персанажаў, асобныя пазасюжэтныя элементы (лір. адступленні, аўтарскія развагі, пейзажныя малюнкі, партрэтная характарыстыка).

У лір. творах назіраецца свая логіка,своеасаблівасць ў разгортванні лір. перажывання.Часам у тканіну верша ўплятаюцца радкі ці выразы з іншых твораў (аплікацыя), выяўленне паэтычнай думкі запавольваецца (рэтардацыя), матэрыял кампануецца паводле прынцыпу супрацьпастаўлення (антытэза ). Асобныя творы ўступаюць у пэўную ўзаемасувязь, утвараючы структурна-кампазіцыйныя комплексы. Гэта могуць быць трыпціх (тры вершаваныя творы на адну тэму), нізка,або цыкл (шэраг лір. твораў, аб’яднаных адной тэмай, або нейкай вядучай думкай), зборнік (кніга вершаў або апавяданняў аднаго ці некалькіх пісьменнікаў, цэласная і завершаная па сваёй задуме і размяшчэнні твораў у ёй): альманах (кніга, якую складаюць творы пісьменнікаў-сучаснікаў пэўнай мясцовасці ці літ. напрамку ці нацыі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]