Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

4. Нац. Карціна свету: агульначал. І нац. Ў літаратуры. Паняцце архетыпу.

Мова – найбольш важная нац. прыкмета літаратуры. Дзякуючы мове літаратура з’яшляецца найбольш нац. відам мастацтва. У той жа час па сваіх праблемах, пафасе, ідэйнай скіраванасці, чалавеказнаўчай сутнасці літаратура не менш універсальная, чым іншыя віды мастацтва. У сапраўдных творах літаратуры нац. і універсальнае, агульначал. непарыўна знітаваны.

Архетып (ад грэч. Першавобраз, мадэль) – універсальны сімвалічны матыў, які існуе ў чал. падсвядомасці і выяўляецца адначасова ў культуры многіх народаў.

Тэрмін належыць швейцарскаму псіхолагу і філосафу Юнгу, які ўвёў яго на падставе свайго вучэння пра “калектыўнае бессвядомае” (першабытную памяць чалавецтва) як своеасаблівы выток архаічных рытуалаў, міфаў, сноў, веравання, а таксама мастацтва.

У літаратуры архетып канкрэтызуецца ў шэрагу арыгінальных вобразаў, паўтараючыся ў розных нац. літаратурах і ў розныя перыяды. Так, архетып самаахвярнасці чалавека дзеля іншых людзей увасобіўся ў класічным вобразе Праметэя, і ў вобразе Сотнікава. Архетып вясны, адраджэння знайшоў увасабленне і ў казаннях Кірылы Тураўскага, і ў паэзіі Я.купалы.

Кожная літаратура выяўляе сваю адметнасць праз успрыманне рэчаіснасці. Кожны твор нясе сваю нац. спецыфіку.

Архетыпы звязваюць пэўную літаратуру з іншымі сусветнымі літаратурамі. Звязваюць літаратуры ў адно цэлае, у т.л. і па часавых межах (Рамэо і Джульета = Васіль і Ганна).

Літ-ра – выражэнне нац. ментальнасці. Гэта гіст. працэс. Ва ўсіх літ-рах сус-ца са спецыф.абазн.адных і тых жа чал. рэальнасцях.

Архетыпнекаторы прававобраз чал. рэакцый, паводзін, эмоцый. Ён фармірав.у глыбінях псіхікі працяглы час і з’яўл. вынікам аднатыпных рэакцый незлічоных пакаленняў нашых папярэднікаў.

Той, хто гаворыць архетыпамі, гаворыць нібыта тысячамі галасоў. Пры сустрэчы з архетыпам абуджаецца голас чалавецтва.

Архетып рэалізуюць і ў жанратварэнні. Усх.піс-сць стварыла адмысл.жанравыя формы: газэлі, касыды. Японская паэзія распр. хоку, латышы – дайны, украінцы – думы, беларусы – гутаркі.

5. Маст. Вобраз. Віды маст. Вобразаў.

Аб’ём значэння маст. вобраза адрозніваўся ў розныя эпохі ў развіцці тэарэт. уяўленняў. У эпоху антычнасці ў аснове разумення ляжала ідэя мімесісу – пераймання (Арыстоцель). Яно бывае прамое і ўскоснае. Мімесіс – краевугольнае паняцце ў фарміраванні эстэт. думкі.Рэнесансная эстэтыка лічыла, што ў аснове літаратуры ляжаць кананічныя ўзоры арганізацыі маст. выказвання. Усе творы маюць строгі жанр, выгляд.

Перыяд перадрамантызму і рамантызма (барока-асветніцтва-рамантызм). Складаюцца новыя эстэт. трактаты: “Лаакаон” Лесінга. Лесінг падтрымлівае ідэю пераймання (мімесіс). Перайманне – не сляпая калька, а спецыфічнае перастварэнне рэчаіснасці.

У 19 ст. на змену канцэпцыі Лесінга “жывапісу словам” прыходзіць новая тэорыя псіхалінгв. рэакцыяў чалавека (Даль, Штэйн, Гумбальт). Гумбальт сцвярджаў: “Слова не паведамляе як нейкая субстанцыя чагосьці ўжо гатовага і не ўтрымлівае ў сабе ўжо закончанага паняцця, а толькі пабуджае да самаст. ўтварэння апошняга. Людзі разумеюць адзін аднаго не таму, што яны сапраўды пранікаюцца знакамі рэчаў, і не таму, што паміж імі існуе якоесьці прадвызначанае , каб у дакладнасці ўтвараць адно і тое ж паняцце, а таму, што яны ўзаемна датыкаюцца да аднаго і таго ж звяна ў ланцугу сваіх пачуццёвых уяўленняў у сферы паняцця, націскаюць на адзін і той жа клавіш свайго дух. інструмента, у адказ на што тады і выступаюць адпаведныя, але ў чымсьці не тоесныя паняцці”.

Слоўны вобраз з’яўл. не аднамерным паняццем, а шматслойным вынікам рознаскіраваных асацыяцый, якія як бы накладваюцца адна на адну.

Маст. Вобраз - універсальная ўласцівасць пачуццёва-інтэлект. дзейнасці чалавека, спосаб і форма адлюстравання і перастварэння рэчаіснасці, захавання і перадачы эстэт. інфармацыі, канкр. і разам з тым абагульнены малюнак чал. жыцця, створаны з дап.вымыслу і мае эстэт. значэнне. Маст. вобраз сінтэзуе ў сабе суб’ект. і аб’ект., эмац. і рац., тыпічнае і індывідуальнае.

Дзе няма эстэтыкі, там разбураецца вобразнасць. А з разбурэннем вобразнасці звязваецца разбурэнне мастацтва.

Тыпалогія маст. вобразаў:

1) маст. мадэль свету (вобраз-будынак, вобраз-пейзаж, вобраз-мясцовасць, вобраз-звер, вобраз-птушка);

2) вобраз чалавека: - маст. персанаж; - маст. характар; - маст. тып.

Вобраз чалавека па-рознаму рэалізуецца ў кожным родзе: у драме – атаясамліваецца з функцыяй персанажа, у эпасе (праз выказванні) праяўляецца праз узаемадзеянне з вобразам апавядальніка, ствараючы карціну інтэрсуб’ектных адносін, у лірыцы – як асобныя перажыванні, якія ствараюць у сукупнасці паняцце лір. героя.

3) слоўны вобраз: - фігуры думкі; - фігуры слова – тропы.

Узроўні маст. вобразу:

1) прадметна-зрокавы, або асацыятыўны:

- усякі вобраз з’яўл. ў чал. свядомасці зрокава;

- узнаўляльнасць; - дынамічнасць і пластычнасць; - зменлівасць; - пераемная факусіроўка.

2) гукасімвалічны:

- гук валодае аддаленай семантыкай;

- гукавыя комлексы маюць задачы:

* гукавая інструментоўка радка;

* гукаперайманне;

* таўталагічныя фігуры маст. выказвання;

* пераклічкі гукавых асацыяцый;

* сродак стварэння рытму.

3) рытмастваральны, рытмічны.

Літаратура заўсёды адлюстроўвае рэчаіснасць у маст. вобразах і толькі ў маст. вобразах. Вобраз – гэта адлюстраванне рэчаіснасці ў свядомасці чалавека. Маст. вобраз – спосаб заўсёды эстэт. адлюстравання рэчаіснасці. Рэчаіснасць адлюстроўваецца ў канкр. форме.

У маст. вобразе выяўляецца ідэя, якая закладзена аўтарам у маст. твор. Маст. вобраз заўсёды ўтрымлівае ў сабе элемент вымыслу і фантазіі. Эстэт. ідэал выяўляецца праз маст. вобраз.

Віды маст. вобразаў: - слоўны вобраз (троп); - вобраз-малюнак;

- вобраз-перажыванне; - вобраз-сімвал; - вобраз лір. героя;

- вобраз-персанаж; характар (сукупнасць характарыстычных рыс канкр. персанажа, якая робіць яго арыгінальным і цэльным).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]