Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

8. Рытм і яго функцыі ў вершы. Асн. Сістэмы вершавання.

Рытм (ад грэч. Узгоджанасць, суразмернасць) – раўнамернае чаргаванне якіх-небудзь з’яў у часе і прасторыу літаратуры – чаргаванне якіх-небудзь аднатыпных моўных з’яў, т.зв. рытмастваральных кампанентаў.

Рытм – адчувальнае ў часе чаргаванне суадносных паміж сабой з’яў,якія характарызуюцца паслядоўным чаргаваннем маст. з’яў праз роўныя інтэрвалы прасторы або часу. Усякі рытм дыскрэтны, перарывісты. Тып і характар паўзаў адыгрываюць важную ролю.

Рытм – спосаб і форма асэнсавання інфармацыі.

Да асн. кампанентаў рытму адносяцца:

1) уласцівасці нац. прасодыі . (чаргаванне нац.і ненац.складоў);

2) метрычная сістэма выказвання (памеры);

3) гукавая (эўфанічная) арганізацыя маст.выказвання;

4) страфічны падзел тэксту;

5) рыфма, якая арганізуе ўсе віды паўзаў;

6) паэтычны сінтаксіс;

7) архітэктоніка твора – разбіўка тэксту на главы, раздзелы, строфы, абзацы. Гэта вонкавыя контуры тэксту.

Харэй, ямб, дактыль, амфібрахій, анапест.

Стопы ствараюць вершаваныя памеры. Правільнасць чаргавання захоўваецца ў 3-складовых стопах. Двухскладовыя стопы дапускаюць некаторую свабоду з’яўлення ці адсутнасці націску.

Вершаваная сістэма атрымлівае пэўную метрычную характарыстыку дзякуючы дамінуючаму тыпу памераў.

Гістарычна сістэма вершавання як агульная заканамернасць пабудовы верша, падзяляецца на 2 тыпы:

1. Квантатыўныя – асн.заканамернасці пабудовы верша трымаліся на колькасных характарыстыках гал. гукаў, на даўжыні гуку.. Мора – адзінка вымярэння гучання (1 мора – кароткі склад, 2 – падоўжаны, 3 і больш – доўгая). Антычнае і народна-песеннае.

2. Кволітатыўныя: пабудаваны на ізатанізме (роўная колькасць націскаў) і ізасілабізме (роўная колькасць складоў):

  • Сілабічнага (склад +, націск -)

  • танічнага (склад -, націск +)

  • сілабатанічных (склад і націск +)

Пераходныя тыпы вершаў:

  1. Дольнік – верш, заснаваны на 3-х стопным памеры з пропускам 1-га ці 2 складоў.

  2. Тактавік – пропуск 3 і больш складоў, у выніку чаго верш раскладаецца на такты.

  3. Лагаэд – верш, заснаваны на падаўжэнні ў радках, рознай колькасці складоў; набліжаецца да празаічнага выказвання, але не траціць метрыка-рытмічнага ўсталявання (“А хто там ідзе”).

  4. верлібр – адсутнасць рыфмы, строгай метрыкі. Застаецца вершаванай структурай, бо тут ёсць прынцып двайной сегментацыі. Ізасінтаксізм – паўтаральнасць сінтаксічных канструкцый. Адсутнасць рыфмы кампенсуецца павышанай умоўнасцю, асацыятыўнасцю выказвання, а таксама спецыфічнасцю інтанацыйнага афармлення верша.

9. Наратыўны (апавядальны) тып маст. Выказвання. Асн. Наратыўныя фігуры і кампазіцыйныя формы маўлення.

Наратыўныя тэксты валодаюць т.зв. двухсастаўнасцю. З аднаго боку, выступае т.зв. расказаная падзея (маст. свет), а з другога боку, - сама дзея расказвання.

У расказаную падзею ўключаюцца такія з’явы, як фабула і сюжэт, маст. хранатоп (маст. час і маст. прастора), сама маст. падзея, маст. сітуацыя, калізія, канфлікт, сістэма матываў, сістэма персанажаў. Гэтыя з’явы адносяцца да паэтыкі наратыўнай сюжэталогіі.

Дзея расказвання ўключае ў сябе катэгорыю аўтара, комплекс наратыўных фігур выказвання, кампазіцыю твора, пункт назірання за рэчаіснасцю, пункт адлюстравання рэчаіснасці. Т.ч., дзея (працэс) расказвання – своеасаблівы тэхналагічны аспект наратыўнай паэтыкі, праз які выражаецца сам спосаб размяшчэння апавядальніка ў маст. тэксце (ад імя каго вядзецца апавяданне, ад імя каго вядзецца асэнсаванне, чыімі вачыма гэта бачыцца, што за чым у тэксце выказваецца).

Фр.структураліст Жэрар Жанет”Апавядальны дыскурс”. Характарызуе працэс нарацыі па аналогіі з катэгорыямі дзеяслова.

1. З катэгорыяй часу ў працэсе расказвання звязаны асн. наратыўныя фігуры. Гэтыя фігуры адлюстроўваюць працягласць дзеяння ў часе і частотнасць расказанай падзеі. Тэмп давядз.інфарм. у кароткім дыскурсе зв.са спецыф.прыёмамі, якія называюцца фігурамі нарацыі:

1) эліпс – пропуск інф.у тэксце без указання на вынік;

2) рэзюме – часавы пропуск у адн.падзей, але вынікам гэтага пропус.з’яўл.кароткая інфармаванасць чытача пра неназваныя падзеі.

3) дыскрыптыўная паўза (поўнае спыненне фабуляпрнага дзейства: эпізоды, пабочныя лініі, апісанне пейзажу)6

4) рэтардацыя (запавольванне): навелы, легенды, паданні, успаміны, сны.

5) маст. сцэна (імітуе рэальны бег часу: рэальны час і час расказвання супадае).

2. Мадальнасць. Разумеецца пэўны аб’ём інфармаванасці чытача і аўтарская ацэнка адлюстраванага маст. свету. Мадальнасць рэалізуецца з працэсам факулізацыі. Сутнасць: маст. твор нібы прыпадабняецца нейкаму аптычнаму прыбору, які сфакусіраваны на пэўны пункт гледжання.

Факулізацыя можа быць :

1) “нулявой” (аб’ектыўнай”;

2) вонкавай (біхевіярысцкай);

3) унутранай.

1. - Аўтар як суб’ект маўлення знаходзіцца па-за сферай герояў, і яму хар-нае большае веданне пра свет, чым гэта ўласціва героям. Ведае іх гісторыі, прадгісторыі, чым завершацца іх лёсы. Знаходзіцца ў пазіцыі універсальнага ўсёведання. Гэты тып факалізацыі стварае ілюзію поўнага спасціжэння свету.

2. – Адлюстраванне учынкаў, падзей, паводзін герояў, агульнага дзеяння без пранікнення ва ўнутраны свет персанажаў. Часцей за ўсё – апавяданне ад 3 асобы.

3 – Погляд на свет вачыма героя.

твора адюываецца ў выніку рэакцыі чытача на аўтарскую рэакцыю.

3. катэгорыя голасу (стану)– з пытаннем хто гаворыць звязана месца апавядальніка.

Прамы аўт.голас часцей за ўсё увасабл.праз т.ф.выказвання як:

1) Аповед – дае агульную інф.пра стан рэчаў, з якіх складаецца адлюстраваны маст. свет (напр., “Хата была на востраве”)”

2) Апісальны дыскурс – х-ецца фрагментарнасцю бачання, лакалізацыя ўвагі на пэўных дэталях побыту, абстаноўкі, партрэту, пейзажу. Дыскурс – адзінства назіральнай пазіцыі і адпаведнай кампазіцыйнай формы. (“Вось як цяпер перада мною стаіць куточак той прыгожы…” – апісанне лесніковай пасады).

3) Характарыстыка –ацэнка з’яў, падзей, дзейных асоб.

Перанятаю мовай аўтар фармуе іншыя дыскурсы або іншыя кампазіцыйныя формы маўлення:

1) рознага віду стылізацыі, найперш да сказавай формы выказвання (“Даўным-даўно…”);

2) стылізаця розных форм літ., але не маст. выказвання – пісьмы, дзённікі, дакументы, трактаты (“Запіскі Самсона Самасуя”);

3) розныя формы аўтарскай мовы ў выглядзе лір. адступленняў, філасофскіх разважанняў, публіцыстычных назіранняў, дзе аўтар выступае ў якасці прапаведніка;

4) няўласна-простая мова герояў як стылёвая індывідуалізацыя персанажаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]