Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

6. Віды паэтычных фігур і тропаў. Гісторыя і тэорыя метафары.

Яны складаюць слоўны вобраз, утвараюць заканамернасці выкарыстання слова, якія накіраваны на стварэнне эфекту паэтычнай інтанацыі.

Паэтычныя фігуры падраздзяляюцца на 2 разнавіднасці:

1) фігуры-думкі – служаць для агульн.завяршэння сэнса тв.у выгл.інтанацый закончанасці

2) фігуры-слова

Фігуры-думкі ўяўл.сабой пэуныя стыліст.прыёмы з мэтай ствар.цэласнай паэт.інтанацыі у маст.творчасці. Інтанацыя – найбольш важны кампанент пабудовы маст.сэнсу. Да фігуры-думкі адносім:

- антытэзу,

- выклічнікі,

- рыт.пытанні,

- сінанімізацыя (вочы, вочкі, зеўры),

- літота,

- градацыя,

- апасіяпеза (прыём недагаворанасці).

Фігуры-слова ўключ.стыліст.прыёмы, звязаныя з рознымі аперацыямі над колькасцю і якасцю слоў:

- фігуры дадавання слоў: анафара, эпіфара, сімплака (спалучэнне анафары і эпіфары), шматзлучнікавасць (полісіндэтон);

- фігуры адымання слоў: эліпс (пропуск), бяззлучнікавасць (алісіндэтон);

- фігуры перамяшчэння слоў: інверсія, паралелізм;

- фігуры пераасэнсавання слоў: тропы.

Трапічная сістэма склалася з цягам часу і прайшла некалькі гіст. стадый:

1. Кумулятыўная вобразнасць. Кумуляцыя – спалучэнне, злучэнне частак ў адно цэлае. Самая архаічная функцыя маст.выражэння, калі адлюст.з’явы уступаюць у адносіны свабодна, нематывав.спалучэння.

2. Паралелізм. Спалуч.паміж сабой 2 планы: прыродны і чал.. Віды:

- адначленны (з яго ўзнікае сімвал);

- мнагачленны (паміж двума планамі ўзнікае тоеснасць: каліна=дзяўчына);

- Адмоўны (формула: не…, а…).

З адмоўнага паралелізму ўзнікае трапічная сістэма, бо праяўляецца прынцып адрознення.

З адмоўнага паралелізму нараджаецца параўнанне. Яны бываюць:

- поўнае, аналітычнае;

- творнае (адзін з кампанентаў выраж.назоўнікам у Т.скл.);

- генітыўнае (у Р.скл.).

Метафара таксама ўзнікае з адмоўнага паралелізму шляхам утойвання аднаго са зместу канструкцый, адбываецца перанос значэння на новае слова.

Метафара – перанос слова са змененым значэннеі з роду ў від ці з віду ў род або па аналогіі (Арыстоцель):

1.Р-Р – сінекдаха

2.В-Р – сінекдаха

3.В-В – метанімія

4.аналогія – уласна метафара

Кожная метафара можа быць разгорнута ў поўнае паэтычнае параўнанне. Метафары з’яўл. крыніцамі ўзбагачэння і з’яўл.новага зместу, новых значэнняў.

7. Верш і проза: прынцыпы размежавання і спосабы арганізацыі маст. Маўлення, структураўтваральная функцыя двайной сігментацыі тэксту.

Versus – павернуты назад.

Proversa – той, хто ідзе наперад.

Прынцыпы:

1. Калi стратэгiяй верша зьяул.цэнтралiзацыя,то у празаiч.вык-нi-устаноука на дэцэнтралiзацыю зьяў.

2. Прынцып успрыняцця паэтычнага вобразу. Маст. паэтычны вобраз успрымаецца цалкам. Празаічны – у паслядоўных рэалізацыях.

3. Верш узнік на фоне будзёнага маўлення і быў своеасаблівай формай су- і супрацьпастаўлення. Проза з’явілася ў арсенале маст. выказвання чалавека значна пазней. Узнікла ў раннім Сярэднявеччы. З’явілася як факт спрашчэння паэтычнага выказвання.

Вершы пабудаваны на строгім рытме. Рытм у прозе мае своеасаблівае выяўленне. Можна вылучыць паводле катэгорыі рытму некалькі тыпаў празаічных тэкстаў:

- рытмізаваная проза (від прозы, якому ўласціва строгая альбо даволі строгая рытмічная арганізацыя (Зм.Бядуля);

- вершы ў прозе (від прозы, які паводле кампазіцыі нагадвае вершаванае выказванне, але адрозніваецца неўсталяванасцю метрычнага радка);

- лір. проза (проза, у якой рэалізуецца моцная суб’ектыўная ўстаноўка выказвання, слова валодае павышанай экспрэсіўнасцю і павышанай маналагічнасцю);

- прозіметрумная проза (від празаічнага выказвання, у якім суіснуюць празаічныя і вершаваныя структурныя адзінкі);

- аналітычная проза (заснавана на распадабненні строгага рытму; замест паўтаральнасці метрычных адзінак функцыю метра выконвае колан – метрычная адзінка тэксту, заснаваная на адзінстве рэспіратарных і семантычных уласцівасцей слова – дыскрэтны тып арганізацыі).

4. асн. адзінкай пабудовы вершаванага выказвання з’яўл. вершаваны радок.

5. выражэнне асабовасці ў тэксце

Паэтычны тэкст – выражэнне адной (аўтарскай) маст. свядомасці. Лір. перажыванне належыць аднаму голасу, аднаму імені. Паэтычны тэкст – тэкст маналагічнага маўлення. Уся стылістыка – стылістыка маналогу. Стылістыка вытрымана ў адным ключы. Нават дыялагічны верш – маналог адной свядомасці.

Празаічны тэкст з’яўл. носьбітам розных свядомасцей, свядомасцей розных герояў, памкненняў, пазіцый і пунктаў гледжання, якія ўступаюць паміж сабой у дыялог: і ідэйны, і стылістычны. Празаічны тэкст – унутрана дыялагічны тэкст. Нават у адной фразе можа быць некалькі галасоў (“Як тая рабіна расцвіла ў гэтае лета Ганна”).

6. Паэтычны тэкст заўсёды імкнецца да кампактнасці выказвання. Максімальна метафарычны аб’ём – у мінімальным тэксце. Празаічны тэкст звязаны з павелічэннем аб’ёму тэксту.

Празаічныя тэксты ў пераважнай большасці належаць да корпусу наратыўных апавядальных тэкстаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]