Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

2. Літаратура як эстэт. Аб’ект. Паняцце маст. Тэксту. Слова як матэрыял маст. Твора.

Літ. тэкст – тэкст, звязаны з магчымасцямі слова.

Слова як матэрыял літаратуры.

Літаратурна-маст. слова неабходна разглядаць як умоўны код, як знак.

Слова характарызуецца ўсімі семіятычнымі прыкметамі (як знак):

1. Слову ўласціва асн. знакавая функцыя – замяшчэнне.

Уся рэчаіснасць апісваецца з дапамогай 4 тыпаў моў.

Мовы:

- прыродныя (мова кожнага этнасу: бел., руская, украінская);

- штучныя (мова рэкламаў, шыльдаў, дарожных знакаў);

- метамовы (мова паняццяў, мова навукі, х+у=2, 1+2=3);

- другасныя мовы (тып мовы, які ўзнік на падставе першага тыпу – як другаснае разыгрыванне структуры прыроднай мовы: мова маст. літаратуры).

Сутнасць другаснасці мовы маст. літаратуры: знакі слоў прыроднай мовы (лексемы) становяцца імем, сімвалам металінгвістычных (другасных) значэнняў.

2. Слова мае азначальны бок (імя), азначаемае, значэнне.

Сэнс у семіётыцы паўстае як кантэкстуальная з’ява.

Мова – найбольш дасканалая семіятычная сістэма, і пісьменнік, калі звяртаецца да слова, працуе з самым дасканалым семіятычным матэрыялам, бо мова – прадукт развіцця інтэлекту.

Слова як знак тэксту ў літаратуры выступае кодам пэўнага тыпу маст. мыслення. 2 асн. тыпы маст. мыслення – рацыянальнае і ірацыянальнае.

Калі коды накладваюцца на рэальнасць і падкрэсліваецца спецыфіка кодаў, мы маем справу з ірацыянальным тыпам маст. мыслення, хар-ным для мадэрновай літаратуры.

Калі адбываецца праступоўванне рэчаіснасці над маст. кодамі (дамінаннта рэчаіснасці), тады мы гаворым пра рацыянальны тып маст. светаўспрымання.

Гэтыя тыпы роўныя.

У гісторыі разумення літаратурна-маст. мовы склалася 3 падыходы:

1) звязаны з імем Л.Цімафеева, які сцвяржаў: “в стихе нет ничего такого, чего б не было в языке”;

2) Тамашэўскі: “Паэтычная мова – мова, уладкаваная спецыфічным чынам”;

3) Бахцін: у літаратурна-маст. творы адбываецца працэс іманентнага (бесперапыннага) удасканаленння мовы.

Тэкст – паслядоўнасць асэнсаваных знакаў, аб’яднаных паміж сабой тэмаю, і які валодае ўласцівасцю звязнасці і цэласнасці. Усякая рэальнасць можа быць прадстаўлены у выглядзе тэксце.

Тэкст хар-ца трыма якасцямі:

1) У тэксце знакі маніфестуюцца, выяўляюцца;

2) Часавая і прасторавая абмежаванасць тэксту, тэкст не можа быць бясконцым ні ў часе, ні ў прасторы;

3) Усякі тэкст – структураваная, упарадкаваная сістэма знакаў.

У маст. творы словы як знакі сябе рэалізуюць у 2 напрамках: сінтагматычным і парадыгматычным.

Сінтагма азначае магч. узаемадзеяння знакаў паміж сабой, знакі тут выступаюць элементам тэксту. Парадыгма харакарызуе магчымасці вылучэння значэння, парадыгма – элемент мовы. Т. ч., тэкст сам па сабе ажыццяўляе камунікацыйную ф-ыю праз узаемадзеянне элементаў тэксту з элементам мовы.

3. Міф – фальклор – літаратура. Міфы ў гісторыі літаратуры. Новаміфалагізаваная свядомасць.

У міфах увасобіліся ідэалістычныя ўяўленні стараж.чалавека аб навак. свеце. Міфалагічны светапогляд калісьці замяняў усе формы гр. свядомасці – рэлігію, мараль,мас-ва,права, палітыку, філасофію, якія пазней і вылучыліся з міфалогіі,адчуваючы дагэтуль яе моцны ўплыў.

Міфы паўплывалі на многія жанры фальклору (замовы, казкі, легенды, балады і інш.), а праз яго (ці непасрэдна) і на ўсю стараж. і новую бел. літаратуру.

Фальклор – вусна-паэт. нар. творчасць. Самы стараж. від слоўнага мастацтва. Хар-на: - ананімнасць; - калектыўнасць стварэння (удасканальвання); - масавая вусная форма бытавання;

- шматжанравасць; - нярэдка шматварыянтнасць.

Фальклор паўплываў на станаўленне бел. маст. літаратуры, уплывае на яе і зараз. У сваю чаргу асобныя літ. творы фалькларызуюцца, пераходзяць у ананімнае вуснае бытаванне.

У аснове паходжання мастацтва – мімесіс (перайманне). З антычнай эстэтыкі. Усё ў свеце – факты пераймання (і матэр., і дух.).

Што першаснае: вобразнае ці прадметнае мысленне? Самая першая форма – вобразнае, абстрактнае мысленне. Чалавек бачыў адбітак жыцця як усю рэчаіснасць у цэлым. Мысленне было сінкрэтычным, нераз’яднаным на састаўныя часткі.

Фрэйдэнберг “Паэтыка жанра і сюжэта” (1936): “Увесь свет успрымаўся ў пэўных асэнсаваннях. Спосабам мыслення служыў вобраз. Адзін і той жа рэпертуар вобразаў ахопліваў усё навокал. Водгукам першабытнага чалавека на жыццё было жыццё-адказ («ответная жизнь»), створанае імітацыйнай вобразнасцю.”

Метафарычная карціна свету перадавала ўспрыняцце свядомасцю катэгорыі часу. Час успрымаўся ў далёкім мінулым як з’ява цыклічная.

Мастацтва пачыналася з самой прыроды, а не з працы.

Міфалагічнае мысленне – мысленне на пачуццёвым узроўні. Міфалагічнае мысленне з’яўл. метафарычным. Міфы аказваюцца метафарычнай трансфармацыяй іншых міфаў, якія перадаюць тое самае паведамленне, але іншымі кодамі.

Міф у сваёй аснове з’ява шматзначная. Шматзначнасць паслужыла штуршком для раскладання міфа на: - казку;- рэлігію;

- гісторыю.

Міфалагічнае мысленне хар-ца цэлым шэрагам уласцівасцяў, хар-ных для любога віду маст-ва:

- Успрыняцце рэчаіснасці на пачуццёвым узроўні.

- Рэальнасць, навакольны свет у міфе адлюстраваны не прамым адлюстраваннем, а іншасказальным, найчасцей гэта метафарычнае іншасказанне. Спосаб метафарызацыі ў міфе – міфалагічная цэласнасць свету адлюстравана праз фрагменты свету, другая ўласцівасць метафарычнасці – адны міфы з’яўл. асновай для сэнсавай трансфармацыі для другіх міфаў, ён пераасэнсоўваецца, метафарызуецца.

- Паведамленне ў міфах, маючы змястоўным планам прыкладна адно і тое ж значэнне (жыццё, смерць) рэалізуецца з дапамогайрозных кодаў, г. зн. міфалагічнае мысленне заключае пачаткі разнастайнай сістэмы выказвання.

Фальклорнае мысленне хар-ца тымі ж асаблівасцямі, што і міфалагічнае. Асн. розніца палягае ў дыстанцыі паміж адлюстраваным аб’ектам і спосабам яго адлюстравання.

Новаміфалагічная свядомасць.

Адраджэнне міфалагічнай свядомасці. Прыкметы ў сучаснай літаратуры: сінкрэтызацыя свету, імкненне сабраць у цэласнасць. Міфалагічная свядомасць успрымала свет цэласным, у якім няма ні пачатку, ні канца. Цыклічны час. Сінкрэтычнае адзінства. Сучаснасць – у сінтэтычным адзінстве, праз часцінку – увесь аб’ём свету. Прынцып хаатычнага, мазаічнага адлюстравання свету. Праз гэта вярнуць устойлівасць. Рэлятыўнасць (адноснасць). Сучасны час – і цыклічны, і гіст..

Маст. прыём – брэкалаж (калейдаскоп падзей, карцінак, станаў) – самадлюстраванне персанажа. “Смерць аўтара”. Рэалісты ішлі следам за аўтарам, усё аўтарскай воляй. Сусаснасць: аўтар падае будаўнічы матэрыял, а маст. свет стварае чытач, становіцца часткай маст. прыроды (як старажытны чалавек лічыў сябе часткай жывой прыроды). “Смерць аўтара” – увядзенне чытача жывой часткай у маст. свет.

Легендарные, міфалагічные сюжэты, героі, іх увядзенне ў маст. творы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]